Saturday, February 23, 2013

ЧЫН АСЬВЯЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАЕ ЗБРОІ

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Бог наш, слава Табе.
Уладару нябёсны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядааўца, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Усясьвята Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.