Tuesday, November 26, 2013

ЗАЯВА ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА І УСЁЙ РУСІ-УКРАІНЫ ФІЛЯРЭТА ЗЬ НАГОДЫ ГРАМАДЗКІХ ВЫСТУПАЎ У ПАДТРЫМКУ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ІНТЭГРАЦЫІ УКРАІНЫ

У апошнія дні ў сталіцы і многіх іншых гарадах Украіны, а таксама за мяжой адбыліся і цяпер працягваюцца грамадзкія выступы ў падтрымку эўрапейскай інтэграцыі Украіны.
Наша Царква, як і шэраг іншых вядучых Цэркваў і рэлігійных арганізацый Украіны, у сумесным звароце яшчэ ў канцы верасьня гэтага года паказалі падтрымку эўрапейскіх імкненьняў украінскага народа. За гэты час на многіх сустрэчах у Украіне і за мяжой з палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі як асабіста Патрыярх, так і прадстаўнікі нашай Царквы адзначалі, што Украіна - эўрапейская краіна, што выбар нашага народа на карысьць прыналежнасьці да эўрапейскай хрысьціянскай цывілізацыі быў ажыцьцёўлены яшчэ больш за 1000 гадоў таму падчас Хрышчэньня Кіеўскай Русі.
Царква мы спадзяемся, што духоўны патэнцыял Украіны, наша супрацоўніцтва са здаровымі эўрапейскімі сіламі ў захаваньні традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў - рэлігійных, сямейных, культурных і іншых - дапамогуць Эўропе ў пераадоленьні разбуральных праяў агрэсіўнага сэкулярызму.

ЗВАРОТ УСЯЛЕНСКАГА ПАТРЫЯРХА БАРТАЛАМЕЯ ДО УКРАІНЦАЎ У УГОДКІ ГОЛАДАМОРУ

Упадабаныя ў Хрысьці, мілата Госпада і мір зь усімі вамі!
З пачуцьцём вялікай павагі і адначасова з глыбокім болем у сэрцы, мы зьвяртаемся ад імя гістарычнай і мучаніцкае Маці-Царквы Канстантынопаля да усіх вас у гэты смутны дзень васьмідзесятай гадавіны Голадамору украінскага народа.
У той час, калі мы малітоўна успамінаем аб тых трагічных нечалавечых падзеях 1932-1933 гадоў, калі мноства чалавечых жыцьцяў было перапынена штучным і жорсткім голадам, мы таксама молімся аб супакоі душ памерлых ахвяраў Голадамору і гаеньня балючых душэўных ран вашага дабраслаўлёнага народа.
Цяжка, немагчыма уявіць сабе памеры і зацятасьць лютасьці, з якой чалавечыя істоты зьнішчалі сабе падобных, створаных па вобразу і падабенству Бога. Усё гэта нібыта дзеля палітычнае ідэалёгій, але на самой справе з-за няпраўды і бязбожнасьці.