Saturday, January 16, 2010

НАША НАДЗЕЯ

“Каб ня тужылі вы, як і іншыя, што ня маюць надзеі”

(1. Феc. 4:13)

Якім чынам суцяшае нас слова Божа? Чым лечыць яно нашы адчыненыя раны? О, не так, як суцяшаюць словы людзкія! Яно не прапаноўвае нам забаўкі, не адцягвае ад скрухі, не затуляе нашы раны забыцьцём. Не! Выратавальнік не загадае нам забываць наша гора, Ён дапушчае нашы сьлёзы, Ён Сам плакаў над труной Лазара. Але Ён не загадае нам смуткаваць так, як “не маючым спадзяваньня”. І гэтае спадзяваньне ёсьць Суцяшальнік, пасланы нам звыш, каб адцягваць нас ад усяго зямнога, накіраваць наш погляд да Госпада, тамака нашы скарбы, і тамака трэба шукаць суцяшэньні і радасьці.

Адышоўшыя ў лепшы сьвет сябры нашы ужо не вернуцца да нас, мы на зямлі ужо не убачым дарагой асобы, не пачуем любімага голасу, але усё не канчаецца жыцьцём. Сьмерць ёсьць толькі пераход да поўнасьці жыцьця дасканалага — у гэтым наша суцяшэньне, уся наша надзея. Хоць яны не вернуцца да нас, але мы пойдзем да іх, калі закліча нас Госпад. Шлях наш даўжэй, праца наш яшчэ не скончана, мы яшчэ не заслужылі заспакаеньня, нешта яшчэ застаецца нам зрабіць для Госпада. Задача наша павінна быць выкананая тут, на зямлі. Тады пачнецца і для нас вечнае, радаснае сьвята на небе.

Пагоднімся ж з гэтай задачай, будзем выконваць яе добрасумленна да канца, колькі б яна нам ні каштавала сьлёз і працы. Будзем жа “з цярпялівасьцяй прабягаць будзем праз поле барацьбянае” і цярпліва чакаць Божага закліку ў вечную айчыну Якая гэта будзе асалода, калі ў зьзяньні Яго любові мы заўсёды “разам з Госпадам будзем!” (Жыд. 12:1). Няўжо, скарбутная брація, вы не знаходзіце суцяшэньні ў гэтым жывым спадзяваньні? Няўжо вашы сьлёзы засьцілаюць ад вас гэтае сьветлае бачаньне?

О, ідзіце да Яго шукаць суцяшэньні і міру! Ён, ведаючы вашу слабасьць, супакоіць вас Сваім любячым поглядам; Яго абдымкі адчыненыя для вас, пасьпяшаецеся атуліцца ў іх ад усіх вашай зьбянтэжанасьці і трывогі. Спадзявайцеся на Боскага Суцяшальніка, Які заклікае вас да Сабе і гатовы праліць на вас, нявартых, нямоглых, той мір і радасьць, крыніца якіх Ён Сам.

Прыміце з пакорай і любоўю дадзены вам крыж і нясіце яго цярпліва. Яшчэ трохі, і наступіць дабрашчасная хвіліна, калі Выратавальнік закліча нас на супакой — туды, дзе ужо не будзе ні сьлёз, ні хваробы, ні подыхаў.