Sunday, January 2, 2011

ГАЛАКОСТ АПЛАЦІЛІ СІЯНІСТЫ, КАБ СТВАРЫЦЬ “ІМПЭРЫЮ ІЗРАІЛЬ”

Герарх Эладкай Праваслаўнай Царквы, мітрапаліт горада Пірэй, галоўнага гандлёвага порта Грэцыі, вялебны ўладыка Сэрафім выступіў на адным зь найбольш папулярных каналаў Mega TV зь абвінавачаньнямі на адрас жыдоў, на якіх ён пакладае адказнасьць за фінансавыя праблемы Грэцыі і яе народу.
Мітрапаліт Серафім сьцьвярджае, што злачыннае зьяднаньне жыдоў і масонаў, тыповым прадстаўніком якой выступае барон Ротшыльд і іншыя "сусьветныя сіяністы", мае мэтай заняволеньне Грэцыі і Праваслаўнай Царквы ў цэлым. Акрамя таго, заўважыў ён, сіянісцкая змова таксама накіраваны на разбурэньне традыцыйнай сям'і і замену гэтага інстытута аднаполымі шлюбамі і бацькамі—адзіночкамі.
Падчас гэтай праграмы кіроўны спытаў мітрапаліта, ці падзяляе ён погляды Гітлера і ці не лічыць разумным у сьвятле вышэйсказанага “канчатковае рашэньнем жыдоўскага пытаньня”?

НАВАГОДНІЯ ДУМКІ

архіяпіскап Апанас (Мартас)
“З Новым Годам, зь новым шчасьцем!” — так вітаюць узаемна сябры і знаёмыя пры наступе кожнага новага года. Людзі сьвету і па-сьвецку наладжаныя робяць гэта з куфлем віна ці чаркай гарэлкі ў руцэ, з крыкам “ура,” зь музыкай і танцамі, з шумам і весялосьцю. І гэты распаўсюджаны звычай зь вялікай стараннасьцю выконваецца і часткай нашых беларускіх эмігрантаў па новым календары са зьневажаньнем царкоўных законаў, якія забараняюць танцы і балі ў час посту перад Нараджэньнем Хрыстовым. Навагоднія пажаданьні “новага шчасьця” выяўляюцца і прыносяцца зь нейкім сьляпым перакананьнем, што ад гэтых пажаданьняў сапраўды “новае шчасьце” прыйдзе. Пры гэтым забываюцца пра тое, што наша шчасьце залежыць не ад пажаданьняў сяброў і знаёмых, хай нават самых сардэчных, а ад унутранага стану душы кожнага зь нас, не ад нейкіх вонкавых акалічнасьцяў, а ад Госпада Прамысьліцеля. Калі ў нашай душы пануе сапраўднае пекла з прычыны нездаволеных пажаданьняў і намераў, калі душа пагружаная ў засмучэньне і скруху, то аб якім шчасьце можна казаць? Наш цяжкі душэўны стан ніколькі не зьменіцца да лепшага ад навагодніх пажаданьняў сяброў і знаёмых. “Новае шчасьце” зьдзейсьніцца і магчыма толькі тады, калі мы самі духоўна абновімся, зробімся новымі людзьмі ў рэлігійным і маральным разуменьні значэньня гэтых слоў.