Friday, February 26, 2010

ВЕРНІКІ ЎАПЦ УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ СВАЙГО ПАТРЫЯРХА

Учора, у чацьвер 25 лютага 2010 года, усе вернікі Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы малітвай ушанавалі свайго другога Патрыярха – Сьвяцейшага Зьміцера (Ярэму), які адышоў у вечнасьць менавіта ў гэты дзень 2000 г. Зь дабраслаўленьня Кіраўніка Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ва ўсіх храмах УАПЦ былі адслужаны памінальныя богаслужбы за добрай памяці спачыўшым Сьвяцейшым уладыкам Зьміцерам.

Рэдакцыя “Украінскай Аўтакефаліі” зьвяртаецца да ўсіх чытачоў, настаяцеляў і дэканаў у найбольш блізкім богаслужэньні асаблівай просьбай памянуць нашага духоўнага настаўніка, і пры магчымасьці ўзгадаць аб няпростым і гераічным шляху першых дзеячаў “Трэцяга адраджэньня” УАПЦ і іх неацэнны ўклад у справу адраджэньня Памеснай Украінскай Царквы.

Вечная памяць Сьвяцейшаму Патрыярху Кіеўскаму і ўсёй Украіны Зьміцеру!

http://uaoc.net/2010/02/26/pamyat-patriarha/