Saturday, September 19, 2009

ПОГЛЯД РЫМСКАГА ПАПЫ НА ЎСХОДНЮЮ ПРАВАСЛАЎНУЮ ЦАРКВУ

Ἡ ἄποψις τοῦ Πάπα διά την κατ’ Ἀνατολάς Ὀρθόδοξον Ἐκκλησίαν

Ян Корнаракіс, заслужаны прафэсар Афінскага ўнівэрсытэту

ἐφημερ. «Ορθόδοξος Τύπος», - 24.11. 2006

Найсьвяцейшы Сусьветны патрыярх кір Варфаламей на сустрэчы падчас візыту Папы ў Канстантынопаль, аб якой было паведамлена ў грэцкай газэце “Элада Ў”, паміж іншым сказаў, што гэты візы “пасылае пасланьне аптымізму”, паколькі, “адносна дыялёг двух Цэркваў, паскорылася іх злучэньне і дададзена, што аж да гэтага дня вучэньнем Папы як багаслова, выяўляецца агульная сьвядомасьць непадзельнай старажытнай Царквы”. (О.Т. 27. 10. 06)

Гэты пункт гледжаньня Найсьвяцейшага патрыярха Варфаламея, калі яна такая як апублікавана ў друку, не зьяўляецца ў рэчаіснасьці апраўданай нават і па чыньніку сустрэчы, паколькі акрамя усяго іншага, у сутнасьці вучэньне Папы не можа адрозьнівацца ад усталяванага вучэньні папскай рыма-каталіцкай царквы!

Вучэньне папскай царквы адрозьніваецца, як вядома і вельмі моцна ад сьвядомасьці “старажытнай непадзельнай Царквы”! Да таго ж злучэньне двух Цэркваў немагчыма як злучэньне з Папай і з яго вучэньнем, хай нават калі вучэньнем Папы і выяўляецца сьвядомасьць старажытнай Усходняй Праваслаўнай Царквы!

Аднак вышэй паказаны погляд Сусьветнага патрыярха абавязкова знаходзіцца за межамі рэчаіснасьці!

Папа Бенедыкт XVI, у сваім вядомым дакладзе ва Унівэрсытэце Ретысваніс[i], які выклікаў гнеў мусульманскіх элемэнтаў, у гэтым жа дакладзе, таксама цалкам магчыма выказаўся з грэбаваньнем да эклязыялягічна-багаслоўскай непашкоджанасьці і цэласьці Усходняй Праваслаўнай Царквы і каб прадставіць яе як адсталай з пункта гледжаньня рыма-каталіцызму!

Папа паміж іншым сказаў і наступнае:

“Найглыбейшае збліжэньне паміж біблейскай верай і пошукамі грэцкай філязофіі было фактарам вырашальнага значэньня не толькі з пункта гледжаньня гісторыі рэлігій, але і з пункта гледжаньня сусьветнай гісторыі. Яно зьяўляецца такой падзеяй, якая датычыцца нават сёньня і да нас”.[ii]

Такім чынам “старажытная непадзельная Царква, не складала, паводле слоў папы, “гістарычна дазволенай формы хрысьціянства”!

У канчатковым выніку, паводле меркаваньня папы, Усходняя Праваслаўная Царква Хрыстова служыць эўрапейскаму хрысьціянству гістарычна і па-багаслоўску, гэта значыць каталіцызму, які зьдзейсьніў пераўтварэньне хрысьціянства (па прынцыпу рэвізіі) з дапамогай ключавых адхіленьняў ад сьвядомасьці старажытнай Царквы і праз іх ён сёньня патрабуе усталяваньні бясхібнага вяршэнства як гістарычна абумоўленай формы хрысьціянства!

Так настойваньне папы на тым, што хрысьціянства канчаткова сфармавалася выключна ў Эўропе, відавочным чынам заяўляе аб тым, што Праваслаўная і Усходняя Царква Хрыстова, нягледзячы на дзівоснае багацьце сьвятаайцоўскага паданьня, не выяўляе таго, што сёньня завецца хрысьціянствам!

Але і працяг настойваньня на гэтым аўтаматычна азначае, што ў выпадку магчымага нейкага злучэньня двух Цэркваў у адпаведнасьці з духам Сусьветнага Патрыярха Варфаламея, “зьняважаная” Праваслаўная Царква, як кампаньён папскай эўрапейскай Царквы, патрабуе (паводле лёгік Папы) у праходжаньні свайго пэрыяд эвалюцыйнага разьвіцьця (наперад! ), у суадносінах з папскімі эўрапейскімі дамаганьнямі, у выглядзе таго, што гэтай Царквы, Праваслаўнай, неабходна дасягнуць эўрапейскага характару ў сваёй хрысьціянскай сьвядомасьці, і вядома жа праз прыняцьце вучэньня рымскай спадчыны!

Больш таго, па чыньніку настойваньня папы на нейкім “аптымістычна” верагодным злучэньні Цэркваў, азначае таксама падначаленьне Усходняй Праваслаўнай Царквы выключнай улады Папы, "Патрыярху Сусьветнай Царквы"! У такім разе, першая Сусьветная Патрыярхія (першая) і ў наступстве іншыя Патрыярхіі Праваслаўнай Царквы будуць, акрамя таго, знаходзіцца ў рабскім падначаленьні сусьветнай улады Рымскага Пантыфіка!

Сапраўды, куды ж накіроўваецца вышэйшае кіраўніцтва Праваслаўнай Царквы? Царкоўная поўнасьць знаходзіцца ў трывожным чаканьні і зьбянтэжаная! І яно зьбянтэжана, знаходзячыся ў трывожным чаканьнем змаганьня ў Гэфсіманіі! “Не ў сілах былі адну гадзіну не спаць?” Разам са усёй царкоўнай поўнасьцю ў агоніі знаходзіцца і Хрыстос Гэфсіманія! І Ён чакае выніку...!



[i] Βλπ. Καθολικό περιοδ. «Σύγχρονα Βήματα», Ιούλιος-Σεπτέμβριος 2006, σελ. 132 εξ. Λόγος, Πίστη και το Πανεπιστήμιο. Αναμνήσεις και στοχασμοί τού Πάπα Βενέδικτου τού Ις

[ii] Тамсама б 136

МАНАСТЫР ЗВГ. САВЫ АСЬВЯЧОНАГА Ў АДНОСІНАХ АНТЫХРЫСТАВА ЭКУМЭНІЗМУ

Ἱερὰ Λαύρα Σάββα τοῦ Ἡγιασμένου διὰ τὸν ἀντίχριστον Οἰκουμενισμόν

Мы жадаем выказаць наш найглыбокі боль, смутак і наша змаганьне ў стаўленьні да таго, што ў апошні час адбываецца ў глыбіні чыстага і горача любімага Праваслаўя з-за дзеяньняў найбольшай ерасі антыхрыстава экумэнізму.

Мы змушаныя пакінуць сваё пустыннае бязмоўе і узвысіць наш пакорлівы голас разам са усімі нашымі знаходзячыміся ў змаганьні праваслаўнымі герархамі, сьвятарамі, манахамі, паслушнікамі і сьвецкімі братамі. “Станем дабры, станем са страхам”. Дабрыня Боская нас удастоіла гонару мець заступнікамі і кіруючымі ў нашым манаскім жыцьці з маленства Асьвячонага звг. Саву і звг. Яна Дамаскіна, пачынальнікаў змаганьня супраць монафізытаў і іконазмагароў. Тое, што адбываецца падчас сымпозіюмаў і на сумесных служэньнях бязбожных экумэністаў, на вялікі жаль, пры падтрымцы “праваслаўных” патрыярхаў і архірэяў, зьяўляецца тым, што ва усім выходзіць за межы дапушчальнага і нашага цярпеньня. Нашым Праваслаўем гуляюць, яго больш цярпімага абражаюць і раскладаюць усярэдзіне, пры гэтым, на вялікі жаль, большасьць маўчыць.

Згаданыя раней нашы Сьвятыя Айцы, гэтыя пільныя вартавыя веры на працягу больш за 1500 гадоў гэтай богастворанай цвярдыні Праваслаўя, дабрадатную прысутнасьць якіх мы адчуваем штодня ў жыцьці, нас сёньня заклікаюць як ніколі да няўхільнага і мужнага шэсьця “па іх сьлядах”. Сьвятая і годна паважаная лаўра звг. Савы услаўляецца ў Госпадзе, паколькі яна зьяўляецца калыскай манаства і на працягу існаваньня зьяўляецца маці і карміцелькай мноства звышгодных мучанікаў, спавяданьнікаў і герархаў. Усё нашы сьвятыя, старажытныя і новыя, дабры зьдзясьніўшыя подзьвіг і выканаўшыя веру, не былі, як блюзьнерскі напісалі “няшчаснымі ахвярамі пачатку злога зьмея!”, але напоўненыя Сьвятога Духа, жывыя і пасьля сьмерці, як аб гэтым маўкліва ўзьвяшчае нятленная скінія звг. Савы. Ад іх мы навучыліся, што ерэтык Папа і астатнія ганебныя і адкінуўшыя пакаяньне ерэтыкі ніколі намі не павінны кадзіцца фіміямам, ім ніколі нельга выяўляць павагі, іх ніколі нельга прывітаць, наадварот мы адхіляемся і асуджаем іх вар'яцкія догматы. Было бы цалкам досыць толькі наведваньня сьвятых месцаў Палестыны для таго, каб абаронцы ілжэеднасьці з лацінянамі і нахабнай любові змаглі б пераканацца ва уласнымі падступстве, падступстве і няўступлівасьці мноства уніятаў і іншых па імю хрысьціян, з якімі, як яны сьцьвярджаюць, мы за адно.

Браты, “бо даў нам Бог духу не страха, а сілы” (1 Цім. 1:7). Час нас кліча да пакаяньня і цьвёрдаму спавяданьню веры. Ды не выявіцца ніхто зь нас адступнікам альбо здраднікам.

Будзем жа верным і застанемся праваслаўнымі нават да сьмерці, каб нам прыняць вянец жыцьця “якое абвясьціў Госпад у ісьціне любячых яго”

Дабраслаўлёная і сьвятая Чатырыдзесятніца.

Ελογημένη κα γα Μ. Τεσσαρακοστ.

Зь цёплымі манаскімі вітаньнем і сардэчнымі ў Госпадзе малітвамі, Архімандрыт Еўдакім, духаўнік сьвятой лаўры Савы Асьвячонага і іншыя айцы саваіты.

Μετὰ θερμῶν ἀγωνιστικῶν χαιρετισμῶν καὶ ἐγκαρδίων ἐν Κυρίῳ εὐχῶν

Ἀρχιμ. Εὐδόκιμος,

Πνευματικὸς τῆς Ἱερᾶς Λαύρας Σάββα τοῦ Ἡγιασμένου καὶ ἅπαντες οἱ Σαββαΐται Πατέρες

ρθόδοξος Τύπος 16/3/2007