Friday, November 26, 2010

ПАМЫЛКОВАСЬЦЬ НАВУКІ КАТАЛІЦКАГА КАСЬЦЁЛУ АБ ВЫРАТАВАНЬНІ

Пытаньне: Ці правільна абвясьціш ІІ Ватыканскі сабор, што выратаваньне можа быць атрымана рознымі шляхамі хрысьціянамі, юдэямі, мусульманамі і язычнікамі?
Адказ: Не, няслушна, бо толькі хрысьціянства прапануе чалавеку праўдзівы шлях выратаваньня, і ў гэтым адзіным шляху, якім павінен вынікаць чалавек, каб прыйсьці да Бога, здабыць Царства Боскае і прыняць у спадчыну вечнае жыцьцё, — увесь сэнс і зьмест хрысьціянскай веры і Боскага Адкрыцьця.
Пытаньне: А ці дакладна кажуць рыма—каталікі, што усе рэлігіі, як хрысьціянства, так і нехрысьціянскія, у той ці іншай меры Боганатхненныя, у іх прысутнічаюць, паводле паданьня каталіцкай царквы, “насеньне Слова”, а таксама вера ў “Творцу” і “Бога”?
Адказ: Не, гэта новае вучэньне і тэза каталіцкай царквы абсалютна няслушныя, бо адзіна Боганатхненнай рэлігіяй, заснаванай на Слове Божым — Сьвятым Пісаньні і Сьвятым сьвятаайцоўскім Паданьні, рашэньнях сямі Сусьветных Сабораў і вучэньні сьвятых айцоў Праваслаўнай Царквы, — зьяўляецца хрысьціянства, і толькі ў ім ушаноўваюць Праўдзівага Бога і Творцу, Усясьвятую Тройцу і Ісуса Хрыста. Усе ж нехрысьціянскія рэлігіі (не лічачы старазапаветнай) зьяўляюцца цалкам ілжывымі, у іх адсутнічае Боскае натхненьне (яны кімсьці прыдуманыя); любыя словы і фразы, вонкава падобныя з праўдзівымі, маюць у іх зусім іншы, перакручаны сэнс; яны утрымоўваюць не “насеньне Слова”, а адны толькі жыціцы, якія падрабляюцца пад пшаніцу (пар. Мц. 13:24—28), а вера і глыбокая пашана ў іх аддаецца не Творцу і Праўдзіваму Богу, Якога яны адпрэчваюць, а стварэньням — ілжывым багам — ідалам і дэманам.

НОВАЕ ВЫДАНЬНЕ “БЕЛАРУСКАЙ АЎТАКЕФАЛІІ”

Выданьнем поўнай вэрсіі малітоўнага твору вялікага сьвяціцеля Мікалая Сэрбскага скончылася шматмесячная перакладчыцкая праца рэдакцыі “Беларускай Аўтакефаліі”. Як сьведчыць невялікае дасьледаваньне, гэта першае выданьне працы сьвяціцеля на беларускае мове. І хоць папяровы абмежаваны колькасьцю 50 асобнікаў, інтэрнэт бібліятэка “Камунікат” дае магчымасьць азнаёміцца зь выданьнем ўсім жадаючым.
Рэдакцыя просіць вашае малітоўнае падтрымкі і моліць не судзіць строга сьціплую працу слуг Божых.
Кнігу магчыма ўбачыць і скачаць тут:
http://www.kamunikat.org/halounaja.html?pubid=15589