Tuesday, June 16, 2009

Чытаньні дня:

Чытаньне Апостальскае на 3 / 16 чэрвеня 2009 л. Б.

Пасланьне Да Рымлянаў Сьвятога Апостала Паўла, пач. 86

Браты, Плата працаўніку залічваецца не зь мілаты, а з абавязку; а таму, хто не працуе, а верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожнага, вера ягоная залічваецца ў праведнасьць. Так і Давід называе шчасным чалавека, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад дзеяў: “дабрашчасныя, каму беззаконьні дараваныя і чые грахі пакрытыя; дабрашчасны той чалавек, якому Гасподзь не залічыць грэху”. Дабрашчаснасьць гэтая датычыцца абразаньня, ці неабразаньня? Мы кажам, што Абрагаму вера залічылася ў праведнасьць. Калі залічылася? пасьля абразаньня ці да абразаньня? Не пасьля абразаньня, а да абразаньня. І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці празь веру, якую меў у неабразаньні, так што ён стаўся бацькам усіх веруючых у неабразаньні, каб і ім залічылася праведнасьць, і бацькам абрэзаных, ня толькі тых, што прынялі абразаньне, але і тых, што ходзяць па сьлядах веры бацькі нашага Абрагама, якую меў ён у неабразаньні.

Рым 4:4–12

Чытаньне Евангельля на 3 / 16 чэрвеня 2009 л.Б.

Кажа Госпад: Асьцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне - ваўкі драпежныя; па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці ж зьбіраюць зь цярноўніку вінаград, альбо зь дзядоўніку смоквы? Так усякае добрае дрэва родзіць і плады добрыя, а благое дрэва родзіць і плады благія: ня можа добрае дрэва радзіць благія плады, ні дрэва благое радзіць плады добрыя. Усякае дрэва, якое ня родзіць плоду добрага, сьсякаюць і кідаюць у вагонь. Дык вось, па пладах іхніх пазнаеце іх. Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!” увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах.

Мц (7:15-21)

СЬВАТАМУЧАНІК ЛУКІЯН БЭЛЬГІЙСКІ

Сьвятамучанік Лукіян жыл у Рыме, у паганстве насіў імя Лукій. Апосталам Пятроманам быў асьвечаны сьвятлом Хрыстовай веры і прыняў Хрост. Пасьля сьмерці апостала сьвятой Лукіян прапаведаваў Евангельле ў Італіі. У то час у Рым прыйшоў сьвяты Дзіянісій Арэапагіт, вучань апостала Паўла. Па просьбе сьвятога Клімэнта, папы Рымскага (памяць 25 лістапада), ён даў згоду адправіцца на пропаведзь Евангельлі ў заходнія краіны і стаў падбіраць сабе спадарожнікаў і памагатых. Сьвяты Клімэнт, пасьвяціўшы сьвятога Лукіяна ў япіскапа, накіраваў яго, а таксама сьвятых Маркеліна і Сатурніна, прэсьвітэра Максіяна і дыякана Іуліяна са сьвятым Дзіянісіем.

З Італіі сьвятыя прапаведнікі прыплылі ў Галію. Сьвяты Маркелін з спадарожнікамі пайшоў у Іспанію, сьвяты Сатурнін - у Галію, а сьвяты Дзіянісій з рэштай людзей - у межы Парыскія. Адтуль сьвяты Лукіян з Максіанам і Іўліянам адправіліся ў Бэльгію.

Пропаведзь сьвятога Лукіяна была вельмі пасьпяховай. Моцным дабрадатным словам і прыкладам свайго жыцьця ён навярнуў у хрысьціянства вялікую колькасьць язычнікаў. Сьвяты Лукіян быў строгім падзьвіжнікам, за увесь дзень сілкаваўся толькі кавалкам хлеба і вадой. У звароце быў рахманы, заўсёды радасны і сьветлы тварам. Неўзабаве амаль усё насельніцтва Бэльгіі навярнулася да веры ў Хрыста. У то час рымскі імпэратар Даміцыян (81 - 96) пачаў другое (пасьля Нэрона, 54 - 68) ганеньне на хрысьціян і выдаў указ, загадаўшы аддаваць пакутам і пакараньню сьмерцю усіх, хто адмовіцца прынесьці ахвяры паганскім багам.

Для выкананьня указу ў Бэльгію былі пасланыя трое саноўнікаў. Госпад адкрыў сьвятому Лукіяну аб надыходзячым яму подзьвігу. Сабраўшы паству, ён пераконваў яе не страшыцца пагроз, пакут і сьмерці, а затым узьнёс падзяку Богу, які падараваў яму магчымасьць далучыцца да хору сьвятых мучанікаў. Пасьля малітвы сьвятой Лукіян з прэсьвітэрам Максіянам і дыяканам Іўліянам выдаліўся на вяршыню гары, дзе працягваў павучаць суправоджываючых яго.

Тут сьвятых нагналі ваяры імпэратара і прывялі на суд. Сьвятым Максіяну і Іўліяну было прапанавана зрачыся ад Хрыста і прынесьці ахвяру ідалам, але яны абодва з цьвёрдасьцю адмовіліся і былі абезгалоўленыя.

Затым судзьдзя стаў дапытваць сьвятога Лукіяна, вінавацячы яго ў чараўніцтве і непадпарадкаваньні імпэратару і сэнату. Сьвяты адказваў, што ён не чараўнік, а слуга Праўдзівага Бога, Госпада Ісуса Хрыста, і адмовіўся прынесьці ахвяру ідалам, створаным чалавечымі рукамі.

Сьвяты быў падвергнуты жорсткаму хвастаньню, падчас якога толькі паўтараў: "Ніколі не перастану сэрцам, вераю і вуснамі хваліць Хрыста, Сына Божага". Сьвяты мучанік быў абезгалоўлены. Над яго целам зазьзяла Нябеснае сьвятло, і быў чутны голас Выратавальніка, заклікаючага доблеснага мучаніка ў Нябеснае Царства для атрыманьня мучаніцкага вянку. Сілаю Божай сьвяты устаў, узяў сваю адсечаную галаву, перайшоў праз раку і, дайдучы да абранага ім для пахаваньня месца, узьлёг на зямлю і з мірам спачыў. Пры выглядзе гэтага найвялікшага цуду каля 500 язычнікаў навярнуліся да Хрыста. Пасьля над магілай мучаніка Лукіяна была узьведзеная царква, у якую перанесьлі рэшткі і сьвятых мучанікаў Максіяна і Іўліяна.

МУЧАНІКІ ЛУКІЛІЯН, ЮНАКІ КЛАЎДЗІЙ, ІПАЦІЙ, ПАВАЛ І ДЗІЯНІСІЯ І ПАЎЛА ДЗЕВА

Лукіліян быў паганскім жрацом пры рымскім імпэратару Аўрэліяне (270 - 275). У старасьці ён пераканаўся ў памылковасьці паганскай рэлігіі, усёй душой зьвярнуўся да веры ў Хрыста Выратавальніка і хрысьціўся.

Пад уплывам яго пропаведзі шматлікія язычнікі сталі навяртацца да хрысьціянства. Тады жыды за распаўсюджваньне веры ў укрыжаванага імі Хрыста данесьлі на Лукіліяна кіраўніку горада Нікамідзіі Сільвану. Той стаў прымушаць старца вярнуцца да ідаласлужэньня. За адмова сьвятому Лукіліяну зьнішчылі сківіцы, білі палкамі і павесілі уніз галявой, а затым кінулі ў вязьніцу, дзе ён сустрэў чатырох хлопцаў-спавяданьнікаў Хрыстовых - Клаўдзія, Іпація, Паўла і Дзіянісія. Сьвяты Лукіліян пераконваў іх цьвёрда стаяць за веру, не баяцца пакут і сьмерці. Праз некаторы час усе яны былі прыведзеныя на суд і кінутыя ў распаленую печ, але раптам праліўшыся дождж згасіў полымя, і сьвятыя мучанікі засталіся цэлыя. Кіраўнік прысудзіў, іх да пакараньня сьмерцю, адправіўшы для выкананьня прысуду ў Візантыю. Сьвятыя юнакі былі усечаныя мячом, а сьвяты мучанік Лукіліян шматлікімі цьвікамі прыцьвічан да крыжа.

Сьведкай подзьвігу сьвятых мучанікаў была сьвятая дзева Паўла, якая прысьвяціла сябе служэньню мучанікам за веру ў Хрыста. Яна дастаўляла ежу вязьням-хрысьціянам, абмывала іх раны, прыносіла лекі і хавала целы мучанікаў. Пасьля сьмерці сьвятога Лукіліяна і чатырох юнакоў яна вярнулася ў Нікамідзію і працягвала сваё сьвятое служэньне. Сьвятая дзева была схопленая і кінутая ў печ, аднак сілаю Божай засталася цэлая. Тады яе адправілі ў Візантыю, дзе сьвятая мучаніца была усечаная мячом.

Сёньня сьвяткуем памяць:

Мучанікаў Лукіліяна, юнакоў Клаўдзія, Піація, Паўла іДзіянісія і Паўлы Дзевы.

Сьвятамучаніка Лукіяна Бэльгійскага.

Сёньня 3/16 чэрвеня 2009 л.Б.

Аўторак, 2 тыдня пасьля Пяцідзесятніцы