Showing posts with label беларускія ваяры. Show all posts
Showing posts with label беларускія ваяры. Show all posts

Sunday, September 8, 2013

ПЕСЬНЯ ВОЛЬНАСЬЦІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ (АБРАНАЯ ПСАЛЬМА)



Беларусь нарадзіла нас і тут Радзіма наша, ёй прысьвячаем сьпеў наш і працу нашу.
Іх таксама прысьвяціў цар Давыд Госпаду, разам са срэбрам і золатам, якое прысьвяціў зь адабранага ва ўсіх упакораных ім народаў.
Зямлю нашу і скарбы нашы, што Госпадам дадзены, павернем сябе яе Давыд у старажытнасьці павярнуў.
Ад Сірыйцаў і Маавіцянаў, і Аманіцянаў і Філістымлянаў і Амалікіцянаў, і зь адабранага ў Адраазара, сына Рэхавага, цара Суўскага.

ЧЫН ПАМІНАНЬНЯ ЎСІХ ПРАВАСЛАЎНЫХ ВАЯРОЎ, ШТО ЗА БЕЛАРУСЬ СЬВЯТУЮ І НАРОД ЯЕ Ў БАРАЦЬБЕ ЗЬ ВОРАГАМ ЗАГІНУЛІ


Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар кадзіць крыжавобразна над колівам, а дыякан ідзе прад ім зь сьвечкай.
Людзі: Сьвяты Божа, сьвяты моцны, сьвяты несьмяротны, памілуй нас (тры разы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.