Friday, November 5, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 4)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
41. Гасподзь, дапамажы радасна посьціць і радасна надзею мець
Постам радую надзею сваю на Цябе, надыходзячы Гасподзь.
Пост робіць хутчэйшае падрыхтоўку да прыходу Твайго, адзінае чаканьне дзён і начэй маіх.
Пост зьмяншае плоць маю, каб рэшту было лягчэй духам асьвяціць.
У чаканьні Цябе не жадаю крывёй сілкавацца, нейкага жыцьцё адымаючы, каб радасьць чаканьня падзялілі са мной і жывёліны.
Але, сапраўды, не выратоўвае мяне толькі ўстрыманьне ад ежы. Нават калі адным жвірам азёрным сілкавацца буду, не прыйдзеш Ты да мяне, калі пост не ўвойдзе глыбока ў душу маю.
У малітве адкрылася мне, што пост цялесны – сымбаль посту сапраўднага, карысны пачаткоўцам у надзеі на Цябе, але абцяжарваючы дзеля таго, хто толькі ім абмяжуецца.
Таму і далучыў я да посту душу сваю, каб ачысьціць яе ад мноства жаніхоў дзёрзкіх і, быццам нявесту, падрыхтаваў дзеля Цябе.
І ўнёс пост і ў розум свой, каб выгнаць зь яго мары аб сьвецкім і разбурыць усе замкі паветраныя, узьведзеныя зь мараў гэтых.