Sunday, June 3, 2012

СЛОВА НА СЬВЯТУЮ ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦУ

“І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць”
Дз. 2,4
“Я - сьвятло сьвету; хто пойдзе сьледам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець сьвятло жыцьця”
Ян. 8,12
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Пасьля ўзьнясеньня Хрыстовага, Бог паслаў Сьвятога Духа, каб Ён суцешыў хрысьціян і дапамог ім прапаведаваць Эвангельле сярод народаў. Таму Сьвяты Дух часта малюецца сымбалічна ў выглядзе языкоў полымя ці голуба. Дзякуючы сіле Сьвятога Духу, якую вучні набылі ў дзень Сёмухі, апосталы адважна сталі прапаведаваць пра справы Ісуса Хрыста, зьвяртаючы людзей да веры.
У сёньняшняй пропаведзі, дарагія браты і сёстры, жадаецца спыніцца на двух момантах, а менавіта – “Сьвятыя Апосталы загаварылі на розных мовах” і словах Бога нашага пра тое, што “той ня будзе блукаць у цемры”.

АКАФІСТ СЫХОДЖАНЬНЯ СЬВЯТОГА ДУХА НА СЬВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ

Кандак 1
Усяслаўны Паракліце, Уладар нябёсаў і зямлі, Жыватворчы, Выратавальны і Ўсясьвяты Дух, праўдзіва ад Айца зыходзячы і ў Сыне спачываючы, зыходам у вобразе палымяных языкоў Апосталам асьвету прынёсшы, зыдзі і цяпер з вышыні горнае на нас нягодных слуг Тваіх, і нарадзі нас да новага дабрадатнага жыцьця, ды засьпяваем Табе: Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Ікас 1
Анёлаў Творца і Ўладар Сілаў з нябёсаў зышоў і плоць чалавечую, прыроду нашу прыняў, прыйшоў на зямлю, ды выратаваў Крыжам і Ўзьнясеньнем Сваім паўшы ў старажытнасьці род чалавечы, і яшчэ ўзышоў на нябёсы, сеў побач Бога і Айца, ды суўзьнясе і абагавіць сутнасьць нашу, і ды створыць ня зямлі Ўладарства праўды і міру. О Дух Сьвяты, яго ж ніхто няздольны бачыць, апрача тых, хто народжаны з вышыні. Тым жа Духам. Дзеля гэтага Гасподзь наш, да Айца зыходзячы, не пакінуў нас зьнямоглых, але абяцаў слугам славім, прамаўляючы: Я папрашу Айца і іншага Суцяшальніка дасьць вам, ды будзе з вамі на вякі вякоў, Дух Праўды, Яго ж сусьвет ня здольны прыняць, бо ня ведае Яго, бо ад Айца зыходзіць, Той сьведчыць аб Мне. Суцяшальнік, Дух Сьвяты, навучыць вас усяму і ўзгадаеце, як мовіў вам. Гэтаму абяцаньню веруючы, апосталы малілі Табе, Сьвяты Суцяшальнік, ды хутчэй зыходзь, сьпяваючы Табе: