Friday, March 11, 2011

МАЛЕБНЫ КАНОН ВЕЛІКАМУЧАНІКУ ХВЯДОРУ ЦІРОНУ

твор звышгоднага Яна Дамаскіна
Песьня 1
Ірмас: Па вадзе прайшоўшы, як па сушы, / і эгіпэцкага разбэшчваньня пазьбегшы, / ізраільцянін заклікаў: / “Збавіцелю і Богу нашаму засьпяваем!”
Як Боскага змагара цябе Хведар, ведаючы, / і злучаны вечнаю любоўю да цябе, / я і душу зь целам, / і словы хвалы табе прысьвячаю.
Прадпісвалася указам брыдкім / ахвяру ідалам, а не Жывому Богу прыносіць: / але ты прыведзены быў, пакутнік, / не зь думкай зьдзейсьніць падобнае, / але каб быць Богу прынесеным.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Любоўю Боскаю працьвічаны, / у войску Сына Адзінароднага Бога Усявышняга / ты, Хведар пакутнік, паслужыў / і ў адносінах узнагарод не ашукаўся.
Цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Палкі Анёлаў і сьмяротных / Цябе, шлюбу не спазнаўшая Маці, усхваляюць няспынна: / бо Ты Стваральніка іх, як Немаўля / у абдымках Сваіх насіла.