Saturday, October 9, 2010

СЛОВА АБ СЬВЯТЫМ ЯНЕ БАГАСЛОВЕ

сьвяціцель Ян Залатавусны
1. Ян у Эфэсе Асійскім, Ян – пахвала Анёлаў і слуп сусьветны. Ян – умілаваны вучань Хрыстовы і труба Слова Боскага, слава эфэсянаў прапаведнік межаў зямлі, цымбалы багаслоўя, годна названы Багасловам, вусны херувімскія і таямніца серафімаў, і не маю сумневаў сказаць нават больш гэтага. Гэта ён – Ян – адкрыта і адважна прапаведаваў аб Тым, Якога нябесныя сілы Анёлаў праслаўляюць з трапятаньнем, гэта ён прамовіў “у пачатку было Слова” (Ян. 1:1). Дабрашчасны ты, горад эфэсянаў, бо ў табе першым прагрымеў гэты боскі гром; дабрашчасны ты, горад эфэсянаў, бо ў табе напісана такая кніга; дабрашчасны ты, бо ў табе знаходзіўся такі Ян. Ёсьць, натуральна, і іншыя Яны, як у сусьвеце, так і ў табе, але ні ў табе, ні ва ўсім сусьвеце няма іншага такога Яна. Таму і Вядучы розум чалавечы і Ведаючы таямніцы сэрцаў, адшукаўшы яго такім, якой ён ёсьць, – сьвятым і непарочным, высокім па жыцьцю, чыстым сэрцам, упрыгожаньнем цноты, дасканалым у любові, – яму, як вернаму зь верных, даручыў Маці Сваю, чыстую Галубку, Непарочную Авечку, Усячыстую Юначку, Непараўнальную сярод людзей, Вышэйшую ўсіх тварэньняў Боскіх: такой даверы ніхто іншы са сьвятых не ўдастоіўся. Дабрашчасны ты, годад эфэсянаў, што па табе хадзілі стопы такога мужа, чыстаму жыцьцю якога і самім сьлядам дзіваваліся Анёлы; дабрашчасны ты, горад эфэсянаў, што праз умілаванага Яна ты вершы ўзвысіўся над усімі іншымі гарадамі; дабрашчасны ты, горад эфэсягаў, бо ўсе царквы сусьвету зрабіліся тваімі вучнямі – бо табой навучаны багаслоўю: у пачатку было Слова. Уявім сябе, што недзе ў адным месцы гарыць сьвяцільнік, – і вось усе прыходзяць сюды, каб запаліць свае сьвяцільнікі, і дасягнуўшы гэтага, усе разыходзяцца адсюль, зь сьвяцільнікамі ў руках, не спатыкаючыся і не блукаючы; гэта самае і адбылося ў Эфэсе.

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ СПАЧЫНУ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА ЯНА БАГАСЛОВА

Архіяпіскап Лука (Война – Ясянецкі)
Ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, якая велізарная, як бясконца веліч апосталаў?
Ці задумваліся над тым, як бязьмерная была іх сіла?
Ці задумваліся над тым, якой велізарнай сілай духу, якой адважнасьцю валодалі гэтыя абраньнікі Хрыстовы, гэтыя браты Хрыстовы, гэтыя сябры Ягоныя?
Ці задумваліся над тым, што сэрцавед Бог наш абраў вучнямі Сабе тых, сэрцы якіх былі самымі чыстымі, самымі палымянымі, самымі здольнымі зьмясьціць усю глыбіню і усю веліч вучэньня Хрыстовага?
Ці задумваліся вы над тым, які дзівосны цуд зьдзейсьніў над імі Бог, калі ў дзень Тройцы паслаў Духу Свайго на іх і даў ім сілы і уменьне прамаўляць на усіх мовах, бо гэта было ім неабходна, бо прапаведаваць павінны былі яны усім народам і павінны былі размаўляць на розных мовах.