Saturday, October 15, 2011

ПАКРОЎ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
З самага пачатку хрысьціянства на Русі Боская Маці лічылася Заступніцай зямлі нашай. Пад Яе покрывам, сілай Яе малітвы расла вера праваслаўная на нашай зямлі. І часам шмат хто пытае, задаюць пытаньне сабе і іншым: Якім жа гэта чынам, калі зямля Руская, Царква наша родная першапачаткова былі пад абаронай Усячыстай Дзевы Багародзіцы, - якім чынам магла наша Руская гісторыя і лёс нашай Царквы часам быць такім страшным і такім трагічным? Колькі болю, колькі страху прайшло праз нашу гісторыю, і не толькі ў яе сьвецкія часы, але і ў самай Царкве. Мучанікі паўставалі са стагодзьдзя ў стагодзьдзе, сьведкі Хрыстовы гінулі. Як жа гэта можна сумясьціць зь нашым перакананьнем, што над Царквой нашай, над радзімай нашай - Поляг Усячыстае Дзевы Багародзіцы? Мне думаецца, што гэта можна зразумець, калі толькі успомніць, як Яна стаяла ў крыжа Сына Свайго адзінароднага і ні словам не абмовілася, ні крыкам, ні сьлязой не упрасіла, каб Яго не крыжавалі, таму што Яна ведала, што Сын Божы, зрабіўшыся сынам чалавечым праз Яе, прыйшоў для таго, каб жыць, вучыць, жыцьцё Сваю аддаць і памерці на крыжы для выратаваньня чалавечага роду. І мы, хрысьціяне, не толькі людзі, якія верым у Хрыста, мы, хрысьціяне, Ягоныя вучні, мы ад Яго атрымалі ў спадчыну запаведзь любыць адзін аднаго так, як Ён нас умілаваў, мець такую ж любоў, якой зямля не ведае: Ніхто большай любові не мае, як той, які жыцьцё свае пакладзе за сяброў сваіх...