Tuesday, November 2, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (3)

Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
31. Гасподзь, дзякую Табе за бачаньне ў сьне невымоўнае явы Тваёй
Праліў праўдзіва сьвятло ў цемры, Госпадзі, і зьявіліся колеры і формы. Схіліўся над безданьню, імя якой Нішто, і бездань мучылася, спрабуючы ценямі выявіць прыгажосьць твару Твайго. Якім бездань пакажа Цябе, такім Цябе і ўсе тварэньня бачаць.
Прыгожае возера маё, пакуль сонца ціхамірна глядзіцца ў яго.
Вандроўнікі захапляюцца прыгажосьцю возера майго. Але закоціцца сонца, і возера змрочнай бездані прыпадобніцца. І ніхто ужо не захопіцца ім, пакуль ізноў сонца не зьявіцца ў суправаджэньні сьвіты сваёй зіхатлівай.