Thursday, April 12, 2012

ВЕЛІКОДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ ЯГО ПРЫВЯЛЕБРАНСЬЦІ, ПРЫВЯЛЕБНАГА МЯФОДЗІЯ, МІТРАПАЛІТА КІЕЎСКАГА І ЎСЁЙ УКРАІНЫ, ПРАДСТАЯЦЕЛЯ УКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Хрыстос Уваскрэс!
Вялебныя ўладыкі, годныя айцы. Упадабаныя ў Уваскрэслым Госпадзе браты і сёстры!
Са старажытных часоў менавіта Ўваскрэсеньня Хрыстова перажывалася хрысьціянамі як галоўная падзея гісторыі выратаваньня. Бо менавіта ў гэты дзень Гасподзь зьнішчыў найбольш лютага ворага чалавецтва – сьмерць, якая зьявілася ў выніку грэхападзеньня прабацькоў. Уваскрэсеньне Госпада Ісуса Хрыста не было першым уваскрэсеньнем зь мёртвых у біблейнае гісторыі. Бо вядома. Што тры ўваскрэсеньня зь мёртвых былі зьдзейсьнены ў Старым Запавеце прарокамі Ільлёй ды Ялісеям, а яшчэ тры – самім Госпадам Ісусам Хрыстом. Але, між дзіўнымі уваскрэсеньнем зь мёртвых, якія былі зьдзейсьнены прарокамі й Госпадам ды Жыватворчым Уваскрэсеньнем Сына Боскага існуе прынцыповая розьніца. Уваскрэслыя да Госпада заставаліся палоньнікам сьмерці, а іх целы – тленнымі й сьмяротнымі. А Ўваскрэсеньня Хрыстова зрабілася крыніцай несьмяротнасьці дзеля ўсяго чалавечага роду, паколькі выратавальная сьмерць ды ўваскрэсеньня Госпада зруйнавалі дзяржаву сатаны ды сьмерці й даравалі несьмяротнасьць кожнаму, хто містычна яднаецца з Хрыстом ў Сьвятых Таямніцах і, перш за ўсё, у сьвятой Эўхарыстыі.