Sunday, October 24, 2010

ЛЮБОЎ – ВЯНЕЦ ЖЫЦЬЦЯ ХРЫСЬЦІЯНСКАГА

сьвяціцель Феафан Затворнік
Законьнік нейкі прыступіў да Госпада і спытаў Яго: як успадкоўваюць жыцьцё вечнае? Законьнік, гэта значыць чалавек, які вывучае дадзены Богам закон і спачываючы на ім, і сам бы павінен быў ведаць пра гэта; таму вось Гасподзь і спытаў яго: ды як пра гэта напісана ў законе, прачытай. Законьнік прачытаў: “Палюбі Госпада Бога твайго ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, і усёю сілай тваёй, і усёй думкай тваёй, яка сам сабе". Тады Гасподзь сказаў яму: "Правіла гэта выконвай; гэта дзей, і жывы будзеш”; пацьвердзіў, гэта значыць адказ яго засьведчыў, што пра іншы шлях да вечнага жыцьця і выратаваньня і пытаць няма чаго: яго няма і быць не можа. Любі Бога і блізкага — вось і усё!

АБ ШАНАВАНЬНІ СЬВЯТЫХ

Пітанаў В.Ю.
Найперш за ўсё, узгадаем, што праваслаўныя хрысьціяне адрозьніваюць служэньне (latreia), якое аддаецца толькі Богу і шанаваньне (proskynesis), якое датычыцца Багародзіцы, сьвятым мошчам сьвятых, сьвятым іконам. Гэтыя паняцьця не маюць сэнсавай аднолькавасьці[1]. Хто такія сьвятыя? Сьвятыя – гэта людзі, выканаўшыя прызначэньне чалавека, пераняўшыя Богу, якія зьядналіся з Госпадам Ісусам Хрыстом і ўвайшоўшыя ў Царства Ўсясьвятой Тройцы, зрабіўшыся праз абагаўленьне здатнымі да адзінства ў любові з Богам[2]. Сьвяты – не значыцца бязгрэшны, бо Гасподзь “…і ў анёлах Сваіх бачыць заганы” (Ёў. 4:18). У Праваслаўнае Царкве ёсьць розныя чыны сьвятасьці, але выратаваньне немагчымае без асэнсаваньня ўласнае грэшнасьці, без паглыбленьня разуменьня, “што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет уратаваць грэшнікаў, сярод якіх я першы” (1 Цім. 1:15). Сьвятыя – гэта людзі, дасягнуўшыя духоўнае дасканаласьці. Але як яны яе дасягнулі? Шляхам цяжкае духоўнае працы над сабой, пераадольваючы ў сябе старога чалавека зь ягоным памкненьнямі і запаламі, да тых пор, пакуль, па словах апостала Паўла, не зрабіліся храмам Божым. Царква праслаўляе справы і подзьвігі, зьдзейсьненыя сьвятымі пры дапамогі мілаты Боскае (Ян. 15:5). Уся ж пашана, прынесеная сьвятым, датычыцца цалкам Бога, зь дапамогай Якога яны дасягнулі сьвятасьці. Сьвятых належыць шанаваць як сяброў Хрыстовых, як дзяцей і спадкаемцаў Божых[3]. Як вядома, “Бог жа ня ёсьць Бог мёртвых, а жывых, бо ў Яго ўсе жывыя” (Лук. 20:38). Царква зямная і нябесная адзіны. Сьвятыя – нашы сумалітоўнікі, яны разам зь намі ў малітве праслаўляюць Творцу. Прыклад сумеснае малітвы мы бачым у Сьвятым Пісаньні: “І яны ўвесь час заставаліся ў навуцы апосталаў, у абыходзе і ў ламаньні хлеба і ў малітвах” (Дзеі. 2:42). Ці здольны брат маліцца прад Богам за брата? Бясспрэчна, да гэтага заклікае апостал Якаў: “…маліцеся адзін за аднаго, каб ачуняць: на многае здольная шчырая малітва праведніка” (Як. 5:16). Таму мы молімся сьвятым, просячы іх малітваў. Сьвятыя дапамагаюць нам зь духу братэрскае любові, і Гасподзь, у тым ліку і праз іх, выяўляе аб нас Свой  клопат. Сьвятыя – нашы старэйшыя браты і сёстры ў Хрысьце, якія сваю вернасьць Хрысту выявілі ўсім сваім жыцьцё, якому мы можам пераймаць, да чаго заклікаў яшчэ апостал Павал: “Таму прашу вас: пераймайце мяне, як я Хрыста” (1 Кар. 4:16). Паўстаючы супраць шанаваньня сьвятых, сэктанты актыўна спасылаюцца на Сьвятое Пісаньне. Разгледзім іх аргумэнты.

АБ ЛЮБОВІ ХРЫСТОВАЙ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Любіце адзін аднаго так, як Я вас палюбіў... Гэтыя словы даходзяць да нашага сэрца, цешаць нашу душу, а разам з гэтым іх выканаць, увасобіць у жыцьцё нам здаецца такім цяжкім подзьвігам. Пра любоў можна сказаць на розных плоскасьцях; ёсьць просты, звычайны досьвед любові, як адзін аднаго любяць сябры адной сям'і, як айцец і маці любяць сваіх дзяцей, як дзеці таксама адклікаюцца на гэту любоў, як злучае каханьне, радаснае, сьветлае каханьне жаніха і нявесту; гэта любоў, якая зьяўляецца радасьцю, сьвятлом, якое праймае усю цемру звычайнага жыцьця. Але і ў ёй ёсьць далікатнасьць і недасканаласьць. Вы напэўна ведаеце пра тое, як дзеці бываюць умілаваны бацькамі, але адклікацца на гэту любоў дзеці няздольныя; імгненьнямі — так, але не увесь час. Вы ведаеце, як паміж братамі і сёстрамі ёсьць асноўная любоў, а разам з гэтым яна не ахоплівае іх да канца. І таму казаць пра тое, што такая простая, натуральная чалавечая любоў зьяўляецца выкананьнем запаведзі Хрыстовай, што яна зьяўляецца ужо на зямлі Царствам Божым прыйшоўшым у сіле, яшчэ нельга.