Tuesday, June 5, 2012

КАНОН ЗВЫШГОДНАЙ ЕФРАСІНЬНЕ ПОЛАЦКАЙ, АСЬВЕТНІЦЫ БЕЛАРУСІ


Песьня 1
Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона тонучым, цуд гэты пераможнай песьняй Богу апяваем.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як служка Боская стоячы, прападобная  маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
У юнацтве прычасьціўшыся сьвятых запаветаў Госпада і пажадаўшы Яму адзінаму служыць, пагрэбавала ты славай і багацьцям сусьвету гэтага.
Хрыста палюбіўшы, бацькоў і родзічаў тваіх і жаніха зямнога пакінула ты, звышгодная, і манаскае жыцьцё прыняла.
Скрухай напоўніліся сэрцы бацькі і маці тваёй, калі ў анёльскім вобразе пабачылі табе, любімую дачку сваю, ты ж словамі добрымі, адукаваўшага табе Сьвятога Духа, суцешыла іх у дабрыні.
Як у алеі дабрыні сьвятых намошчаная на грамніцы, маці, Жаніха твайго малі, асьвяці вочы сэрца майго, ноччу жыцьцёвай захмараныя, ды годна табе ўслаўлю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Розум дасканалы ў маладыя гады, маці, здабыўшы, дзёрзкае цела душы скарыла ты, ад юнацтва ўзяўшы Крыж Хрыстовы і дабрадатны цяжар лёгка прыняўшы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Скрухі завіруха ахінае набожную маю душу, і бед воблакі сэрца мае пакрываюць, але Сьвятло нарадзіўшая, боскае і спрадвечнае, зазьзяй мне сьвятлом радасьці.