Sunday, December 27, 2009

СПРАВА ХРЫСТОВА

Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, а каб паслужыць”

(Мк. 10:45)

Выратавальнік Сваім прыкладам навучыў нас жыць не для таго, каб нам служылі, а каб самім служыць. Нялёгка выканаць гэта. Хоць людзі часта кажуць аб велічы служэньня блізкім, аднак для таго, каб паслужыць на справе, неабходна прасякнуць дзеяньнем Духу Боскага. Самая іста вучэньня Хрыста складаецца ў тым, каб у кожнай, нават выпадковай сустрэчы бачыць выпадак нейкаму паслужыць.

Любячы Бога усім сэрцам нашым, мы не можам не любіць і блізкіх; усякае служэньне ім ёсьць служэньне Самому Хрысту. У прыпавесьці аб Страшным судзе нам гэта ясна паказана. Госпад прымае Сам усё тое, што мы робім для пакорлівай, жабрачкі браціі нашай. Усё наша жыцьцё зьмянілася бы, калі бы мы маглі бачыць Самога Хрыста ў кожным патрабуючым, якога сустракаем.

У нас часам зьяўляецца шкадаваньне аб тым, што мы не жылі ў часы Выратавальніка; зь якою радасьцю, здаецца, мы тады кінулі б усё, каб ісьці за Ім і Яму служыць. Але не забудземся, што і вера наша, і наша служэньне маюць перад Ім вялікую каштоўнасьць і зараз, калі стагодзьдзі мінулі пасьля Яго зямнога жыцьця. “дабрашчасныя тыя, што ня бачыўшы – паверылі.” (Ян. 20:29), – казаў Хрыстос.

Бачачы ў кожным Самога Хрыста, мы не асьмелімся нікога абыйсьці, ні да каго паставіцца нядбайна або раўнадушна. Без мітусьні, без шуму мы заўсёды павінны быць напагатове паслужыць кожнаму, чым толькі можам. Колькі галечы, колькі зла, колькі маральнага і сардэчнага голаду атачае нас паўсюль, няўжо жа нам цяжка знайсьці шырокае поле для справы любові, для справы Боскай.

Нідзе не сказанае, каб Выратавальнік дапамагаў грашыма, але тое, што Ён даваў, было непараўнальна даражэй. Ён нікога не адштурхваў, нікога не абражаў, нікога не адпускаў без слова любові і суцяшэньні. У гэтым сэнсе кожны можа пераймаць Хрысту, абыходзячыся ласкава і рахмана з кожным, хто зьвяртаецца да нас. Маючы заўсёды ў сэрца шчырае жаданьне палегчыць чужую ношку, мы можам зрабіць шматлікае і прынесьці карысьць і суцяшэньне тамака, дзе пануе непасільны прыгнёт.

Усякае дробнае пачуцьцё самалюбства і гонару, якое прымушае нас чакаць чагосьці ад іншых, зьнікне для таго, хто сапраўды мае ў сабе Дух Хрыстоў. Здавольваючыся ў жыцьці нашай самым сьціплым месцам, паспрабуем стаяць напагатове, каб паясьніца вашая аперазаная, і сьвяцільні гараць” (Лк. 12:35); каб заўсёды быць гатовымі, па прыкладу Хрыста, умыць ногі малодшых братоў.

Ніякая праца не можа здавацца зьняважлівай маючаму ў сябе Дух Хрыстовы!

Наадварот, пры думцы, што Ён, Усемагутны, Усесьвятой, быў сярод людзей “як слуга” (Лк. 22:27), мы будзем імкнуцца быць годнымі дакрануцца да усякай працы, робячай чалавека больш шляхетным і годным, – “Большы зь вас хай будзе вам слуга: … а хто паніжае сябе, той узвысіцца.” (Мц. 23:11–12)


МУЧАНІКІ АПАЛОНІЙ, ФІЛІМОН, АРЫЯН І ФЕАЦІХ АНТЫНОЙСКІЯ

Памяць 14 сьнежня

Сьвятыя мучанікі Апалоній, Філямон, Арыян і Феаціх папакутавалі за веру ў Эгіпце, у г. Антыное, пры імпэратару Дыякліціяне (284 — 305). Сьвяты Арыян да свайго звароту ў Хрыстову веру быў ганіцелем хрысьціян, у тым ліку мучанікаў Апалонія і Філімона. Спачатку мучанік Апалоній, спужаўшыся магчымых пакут, упрасіў музыку—язычніка Філімона пераапрануцца ў ягоную вопратку і прынесьці за яго ахвяру ідалам. Але нечакана сьвяты Філімон паспавядаў сябе перад язычнікамі хрысьціянінам. Сьвяты Апалоній раскаяўся і таксама паспавядаў Хрыста. Пасьля катаваньняў абодва мучаніка былі пакараныя. Іх кат Арыян, вылечыўшы сваё параненае вока прахам, узятым ад магілы Філімона, раскаяўся, зьвярнуўся ў хрысьціянскую веру і хрысьціўся са усім домаі і целаахоўнікамі. За любоў да Хрыста яны добраахвотна пайшлі на пакуты і былі адданыя сьмерці. Сярод целаахоўнікаў старэйшым быў мучанік Феаціх, які ўзгадваецца разам зь іншымі сьвятымі. Мучанікі Філімон і Апалоній загінулі 16 сакавіка 286 г., а мучанікі Арыян і Феаціх — 4 сакавіка 287 году.

У Ерусалімскай Царкве ёсьць адмысловы старажытны трапар мучаніку Апалонію, які мае паходжаньне зь старажытных эгіпэцкіх манастыроў.

Трапар мучаніку Апалонію

Задумам Боскім на шлях сьмелага спавяданьня павернуты, / лютасьць язычнікаў перамог ты, / мучанік слаўны Апалоній, гонар і абаронца нябесны гораду Антынону, / і іншых верай Хрыстовай запаліў слаўна. / За гэта вянец ад Уладара ўсіх прыняўшы, / прад пасадам Яго стаіш. / Малі Хрыста Бога, каб выратаваліся душы нашы.