Monday, November 15, 2010

СЛОВА ПРАВЕДНІКА БУДЗЕ ЖЫЦЬ ВЕЧНА

патрыярх Павал (Стойчэвіч) (+15.11.2009 г.)
Верачы ў Госпада, зьдзяйсьняем сэнс жыцьця
Гасподзь для нас, вернікаў, – усё. Ён – хлеб жыцьця, Ён – вада жывая, Ён – сьвятло, Ён – пастыр добры. Так што Ён – усё для нашага жыцьця. Верачы ў Яго, мы жывём Ім і гэтым зьдзейсьнены сэнс і мэта нашага жыцьця і робімся здольнымі увайсьці ў вечную асалоду Царства Нябеснага. Вось таму заўсёды і трэба памятаць, што жывём мы – Хрыстом. Кажа сьвяты апостал Павел: “Ужо не я жыву, але жыве ў мне Хрыстос” (Гал. 2:20). Гэтым жыцьцём вечным, жывучы ў Хрысьце і з Хрыстом, мы, паўтару яшчэ раз, зьдзейсьнім сэнс і мэту свайго жыцьця, а гэта, па сьвятых словах Эвангельля, ёсьць асалода вечнага Царства Боскага. У вось гэту асалоду Царства Нябеснага увайсьці ужо ў гэтым сьвеце жадаю і вам, і сабе.

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 8)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
81. Гасподзь, не дай народу майму ў бяздумнасьці паўстаць на Цябе, Жыцьцядаўца  
Абвясьцілі няверныя вайну супраць Бога неба і зямлі – лісьця сухія супраць ветрака горнага! Пакуль ветрык ціха вее, і шуршэньне лісьця чуецца, но ўзаўецца ветрык і раскідае лісьця па ўзгоркам балотных, лясах і шляхах, і, зьяднаўшыся з брудам, згубяцца лісьця адзінокія.
Бо адчувае няверны ў натоўпе сілу сваю і падае голас, а ў адзіноце страх і немач зьядаюць яго. Верны адчувае немач натоўпу і падзяляе яе, а ў адзіноце сілу Тваю адчувае і дзеліць яе з Табой, таму адзінота сіла і песьня ягоная.
Каму вайну абвясьцілі вы, вар'яты? Ці таму, Хто адной думкай распальвае сонцы і статкі сьвяцілаў нябесных падганяе Сваім кіем? Сапраўды, не так сьмешная вайна, вербамі грому абвешчаная ці вераб'ямі кондарам драпежным.
Выкавалі вы мячы, якімі адзін аднаго зьнішчаеце, і зь імі ж узьняліся на Госпада? Глядзіце, ходзіць Ён па мячах вашых, як па моху лясному. Крэпасьцей вашых баіцца не болей, чым магілаў вашых.
Выдумалі вы словы жаласныя, якімі бэсьціце адзін аднаго і зьневажаеце, няўжо думаеце, што імі Таго зьняважыце, Які адзін ведае, што ёсьць слова і адкуль яно? Стварыў Ён зьвязкі ў горле ў вас, пашырыў лёгкія, адчыніў вусны, у іх уклаў мову. Сапраўды, не так сьмешна паўстаньне жалеек у майстэрні супраць майстра свайго і струн на арфе супраць рукі, на іх гуляючай.
Не Богу – сябе вайну абвясьцілі вы, і зь жалем глядзіць Ён на самазабойства ваша. Лісьця сухія абвясьцілі вайну колам сталёвым!