Sunday, January 29, 2012

Падрыхтоўчыя Нядзелі да Вялікага Посту. Сьвітанак!

Прывялебны ўладыка Іаан, япіскап Львоўскі і Самбіркі УАПЦ
Калі, нарэшце, надакучвае скруха сьвету, надакучлівым робіцца бясконцы гоман сучаснасьці і зь ім неспакой ды трывога. Калі бачым і ўсьведамляем, што сьвет зышоў на згубны, падманлівы шлях, і ён ўжо не ў стане прапанаваць для ўратаваньня нічога, тады са спрагай працягваеш руку да Сьвятога Пісьма, да Слова Боскага, а ўвагу сваю адварочваеш ад мітусьні і скіруеш да Самога Выратавальніка, які паўстае зь яго, так адбываецца дзівосная таямніца злучэньня нашага чалавечага, нямоглага і слабага, з Усямоцным, Праўдзівым, Усямагутным і Сьвятым. Дадзены стан магчыма параўнаць з глыбокім сьвітанкам, калі начную цемру паступова асьвятляюць праменьні дня і цемра адступае прад нястрымнасьцю і магутнасьцю сьвятла. Робіцца ўсё сьвятлей і сьвятлей – так надыходзіць жаданы дзень, сьветлы і мілы нам усім!