Monday, October 24, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВАЛЫНСКІХ СЬВЯТЫХ

10/23 кастрычніка
Спамінайце настаўнікаў вашых, якія дабравесьцілі вам слова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцьця, пераймайце іхнюю веру"
(Жыд. 13: 7)
У  імя Айца, Сына і Сьвятога Духа.
У сёньняшні нядзельны дзень мы урачыста услаўляем памяць усіх сьвятых дабраслаўлёнае Валынскае зямлі. Землі, на якую яшчэ ў далёкім ІХ стагодзьдзі упалі урадлівыя зерні сьвятых настаўнікаў славянскіх, роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. Сьвяткуем памяць непераможных пакутнікаў, Кіеўскага Праваслаўя, якія за спавяданьне імя Хрыстова, за Праваслаўную веру трывалі шматстайныя пакуты, мучэньні і сьмерць. Зьдяйсьняем памяць сьвятых пастыраў і сьвяціцеляў, якія словам і справай, вучэньнем і жыцьцём навучалі і навучаюць жывой веры ў Хрыста і набожнаму жыцьцю, якія дбайна абаранялі чысьціню і праўду вучэньня Праваслаўнае Царквы і за тое таксама перажывалі пакуты і скуху. Зьдзяйсьняем памяць і вялебных мужчын і жанчын, якія ў пустэльнях і пячорах сваімі дзівоснымі подзьвігамі дасягалі вышыні нябеснай, вышыні анёлаў, узыходзілі да неспасьціжнай духоўнай дасканаласьці.