Showing posts with label Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей. Show all posts
Showing posts with label Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей. Show all posts

Monday, September 1, 2014

ЛІСТ ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА ФІЛЯРЭТА ДА УСЯЛЕНСКАГА ПАТРЫЯРХА БАРТАЛАМЕЯ

Яго Сьвятасьці Барталамею,
Архіепіскапу Канстантынопаля - Новага Рыма,
Усяленскаму Патрыярху
Ваша Усясьвятасьць!
Зьвярнуцца з гэтым лістом падахвочвае як агульнае становішча ва Украіне, так і адкрытая хлусьня, якую Расейскі патрыярх Кірыл распаўсюджвае пра яе, у тым ліку і ў лісьце да Вас, які быў апублікаваны ў сетцы на афіцыйнай старонцы Маскоўскай патрыярхіі.

Monday, January 6, 2014

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ ЯГО СЬВЯТАСЬЦІ БАРТАЛАМЕЯ, АРХІЯПІСКАПА - НОВАГА РЫМУ І СУСЬВЕТНАГА ПАТРЫЯРХА

+ Барталамей
З Божай ласкі архіяпіскап Канстантынопаля-Новага Рыму і Сусьветны Патрыярх
Усёй Поўнасьці царквы:
Мілата, міласэрнасьць, мір ад Хрыста Збавіцеля, народжанага ў Бэтлееме
Умілаваныя браты і сёстры, дзеці ў Госпадзе,
“Бо дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам”
(Ісая 9:5)
Шмат стагодзьдзяў таму Прарок прадбачыў і абвясьціў зь энтузіязмам і радасьцю нараджэньня немаўля Ісуса ад Заўсёды Дзевы Марыі. Натуральна, нават не існавала ў пэрыяд перапісу Аўгуста-кесара, месца для бясьпечнага пражываньня Сьвятой Дзевы, якая несла на руках дзіця ад Сьвятога Духа. Такім чынам, сьвяты Язэп, як яе названы муж і абаронца абавязаны быў весьці яе ў пячору, у пячору з жывёламі, “для таго, каб нарадзіць дзіцяці”.
Неба і зямля атрымалі яе, прапаноўваючы ў падзяку свайму Творцы: “анёлы даравалі гімн, нябёсы - зорку, вешчуны падарункі ; пастухі - цуд, зямля - вяртэп, пустыня пячору; мы, Маці Дзеву. Пастухі былі са статкам, абараняючы яго на працягу усёй ночы, калі анёлы былі сьведкамі Таямніцы ў радасьці сьпявалі гімны Богу”. (Ад вячэрнія Раства)

Tuesday, November 26, 2013

ЗВАРОТ УСЯЛЕНСКАГА ПАТРЫЯРХА БАРТАЛАМЕЯ ДО УКРАІНЦАЎ У УГОДКІ ГОЛАДАМОРУ

Упадабаныя ў Хрысьці, мілата Госпада і мір зь усімі вамі!
З пачуцьцём вялікай павагі і адначасова з глыбокім болем у сэрцы, мы зьвяртаемся ад імя гістарычнай і мучаніцкае Маці-Царквы Канстантынопаля да усіх вас у гэты смутны дзень васьмідзесятай гадавіны Голадамору украінскага народа.
У той час, калі мы малітоўна успамінаем аб тых трагічных нечалавечых падзеях 1932-1933 гадоў, калі мноства чалавечых жыцьцяў было перапынена штучным і жорсткім голадам, мы таксама молімся аб супакоі душ памерлых ахвяраў Голадамору і гаеньня балючых душэўных ран вашага дабраслаўлёнага народа.
Цяжка, немагчыма уявіць сабе памеры і зацятасьць лютасьці, з якой чалавечыя істоты зьнішчалі сабе падобных, створаных па вобразу і падабенству Бога. Усё гэта нібыта дзеля палітычнае ідэалёгій, але на самой справе з-за няпраўды і бязбожнасьці.