Saturday, September 12, 2009

ПРАЎДЗІВАЯ ГІСТОРЫЯ ЎАПЦ І ПАТРЫЯРХ ФІЛЯРЭТ

У новым 1999 годзе Ўкраінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква сьвяткуе юбілей – 10 год трэцяга адраджэньня, якое пачала парафія Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла горада Львова. 19 жніўня ўвайшло ў гісторыю як дзень Ператварэньня Ўкраінскае Царквы, які скончыўся абвяшчэньнем уласнага патрыярхату і першым Патрыярхам УАПЦ стаў мітрапаліт Місьціслаў, шматгадовы месцаахоўнік пасаду Кіеўскага мітрапаліта. Аб УАПЦ за апошнія 10 гадоў было напісана шмат няпраўды, асабліва прыклаўся да гэтага былы экзарх РПЦ ва Ўкраіне, мітрапаліт Філярэт Дзенісенка, для адных сёньня – патрыярх, для іншых – Міхаіл Антонавіч.

Таму паспрабуем у храналягічным парадку аднавіць гісторыю адносін Філярэта Дзенісенка зь УАПЦ, запісаўшы яе зь вуснаў удзельнікаў і сьведкаў падзеяў.

1989 год.

У студзені 1989 года, групы сьвятароў Львоўскае япархіі, карыстаючыся палітыкай “перабудовы” і галоснасьці прэзыдэнта Гарбачова, вырашылі аддзяліцца ад РПЦ і абвясьціць аўтакефалію. Ведаючы ўкраінскае прозьвішча экзарха Філярэта, і чуючы ягоную казань на ўкраінскае мове ў Праабражэнскае царкве ў Львове, паверылі, што ў ім жыве ўкраінская душа, таму вырашылі напісаць яму ліст, прапануючы зрабіцца лідэрам адраджэньня Ўкраінскае Царквы. На подпіс ліста не адважыўся ніводны сьвятар, таму падпісаў пратаярэй Уладзімір Ярэма.

Экзарх не адгукнуўся, а ў прыватнай размове зь адным львоўскім сьвятаром сказаў “нельга падзяляць народ”. Мітрапаліт Львоўскі Нікадзім Руснак вырашыў судзіць пратаярэя Ў. Ярэму, але, на дзіва, япархіяльны суд яго апраўдаў. Пакуль абралі іншы склад судзьдзяў – было ўжо занадта позна. Ініцыятыўная група вырашыла дзеяць хутчэй, падала тэляграмы ў Маскву і Кіеў аб выхадзе з РПЦ, а таксама ў Амэрыку і Канстантынопаль, і ў сьвята Зьмяненьня 19 жніўня 1989 года абвясьціла зноў аб выхадзе зь імпэрскае царквы.

Першым адгукнуўся на тэлеграму мітрапаліт Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў выгнаньні Мсьціслаў. Прадстаўнік Канстантынопалю япіскап Усевалад (Майданскі) адгукнуўся за позна, бо мы ўжо прынялі юрысдыкцыю мітрапаліта Мсціслава.

Цяжкая была справа зь царкоўнай герархіяй. Мы шчыра паверылі архіяпіскапу Івану Бандарчуку, не думаючы, што патрыятычнымі словамі можа прыкрыцца здраднік, які меў ад кагосьці іншыя пляны, і які першым здрадзіў абранага патрыярха. Мы мелі ўжо шмат парафій і сьвятароў, трэба было ставіць архірэяў. Гэта адбылося ў наступным годзе.

1990 год.

Маючы архіяпіскапа і шэсьць япіскапаў, мы сабралі 5 – 6 чэрвеня ў Кіеве І Памесны Сабор УАПЦ, які запоўніў вялікую залю Дому кіно. На Саборы было ўзьнята архіяпіскапа Івана да сану мітрапаліта, а Кіеўскую мітраполію да рангу Патрыярхіі. Першым Патрыярхам Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мы абралі мітрапаліта Мсьціслава. Давялося доўга чакаць прыезду Патрыярха ва Ўкраіну, нарэшце дачакаліся: аж позьнім кастрычніцкім вечарам наш патрыярх выйшаў зь летаку.

Маса народу суправаджала Патрыярха з Барыспалю зь сьвечкамі ў руках. Каля сабору Сьвятой Сафіі адбылася ўрачыстая сустрэча, а ў Львове, ва Ўсьпенскае царкве – першая сьвятая Літургія адслужаная Патрыярхам пры стотысячным зборы народу, і сустрэча зь уладай Львову. Восеньню, у Сафійскім Саборы адбылася інтранізацыя, а хутка пасьля яе пачалася здрада архірэяў Івана Бандарчука і Ўладзіміра Раманюка, якія зьбіралі таемна подпісы супраць інтранізацыі Патрыярха, ды наступ агентуры КГБ і прэзыдэнта Краўчука.

Мітрапаліт Філярэт, як пацьвярджаюць ягоныя біёграфы ў часопісе “Чалавек і сьвет” за лета бягучага году, “прынцыпова змагаўся супраць аўтакефаліі і яе патрыярха”, Маскоўскага патрыярха прывозіў у Кіеў і дамогся, нягледзячы на пратэсты грамадзян і дэпутатаў парлямэнту, каб гэты патрыярх адслужыў у Сафійскім саборы.

1991 год.

22 траўня Патрыярх Мсьціслаў прыехаў у Каніў, каб пасьля доўгай адсутнасьці ва Ўкраіне пакланіцца вялікаму паэту (Т.Шэўчэнка – рэд.) і памаліцца на магіле за супакой ягонай душы. Экзарх РПЦ Філярэт зрабіў гэта немагчымым. Ён загадаў сваім сьвятарам шчыльна атачыць магілу, каб не дапусьціць Патрыярха Ўкраіны.

Паніхіда РПЦ працягвалася ўвесь дзень, бо Патрыярх Мсьціслаў цярпліва чакаў сканчэньня, а паніхіда рабілася бясконцай. Так і не дачакаўся. Ці ў гэтым факце можна бачыць хоць крыху чалавечнасьці, пашаны да царкоўнага абразу, да слаўнага паэта, якойсьці інтэлігентнасьці экзарха і яго папоў, а не толькі хамства і бязбожнасьці.

1992 год.

Патрыярху Мсьціславу прэзыдэнт Краўчук аніяк не жадаў даць памяшканьне ў Ківе. Патрыярх вымушаны быў жыць у гатэлях. Вясной Патрыярх зь уладыкамі Антоніем Масендзічам і Антоніем Шчэрбай былі ў Канстантынопалі, мелі размову з патрыярхам Варфаламеям, атрымалі абяцаньне, што Сынод Сусьветнай Патрыярхіі вырашыць справу Царквы ва Ўкраіне, і сфатаграфаваліся з Патрыярхам Варфаламеям у адной залі Фанарскага палацу. Такое фота мы захавалі, хоць мітрапаліт Антоні забраў арыгінал з памяшканьня Львоўскае япархіі.

З паперкай МВС ад 22 чэрвеня (без ведама Патрыярха Мсьціслава) загадана было зьбіраць сабор 25 – 26 чэрвеня і на гэтым саборы, па статуту Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы стварыць УПЦ КП. Абраных людзей зьбіралі праз выклікі тэлеграмамі і адбывалася імітацыя Аб'яднальнага Сабору РПЦ і ЎАПЦ.

З боку РПЦ прысутнічаў экзарх Філярэт, адзін ярхірэй (Якаў) і некалькі сьвятароў. Рэшту складалі дэпутаты, учарашнія камуністы. З боку ЎАПЦ было, – з трынаццаці архіяпіскапаў толькі пяць, без згоды і дабраслаўленьня Патрыярха. Яны былі меншасьцю і не мелі права без свайго Патрыярха браць удзел у такім “саборы”. Але гэта былі ўжо здраднікі. Другога мітрапаліта ЎАПЦ, Андрэя не было. Яго далучылі пазьней, як і япіскапа Пятра Петруся.

Патрыярха не было, бо яго наўмысна не паведамлялі. Сьвятары Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і два братчыка з Брацтва сьв. Андрэя Першпакліканага нічога не маглі зрабіць. Калі пратэставалі – ім дэпутаты Скорык, Чэрваній ды іншыя казалі: “Садзіся! Маўчы!” Што задумалі – тое і зрабілі, але веруючыя людзі падобнага ніколі не адобрылі.

Калі прыехаў ва Ўкраіну Патрыярх, былы прэзыдэнт Украінскай Рэспублікі ў выгнаньні Паўлюк прывёў мітрапаліта Філярэта, якога на зборах 26 чэрвеня 1992 году было названа “заступнікам патрыярха”, і прасіў протапрэсьвітэра Ўладзіміра Ярэму заступіцца за мітрапаліта Філярэта прад Патрыярхам, каб адбылася аўдыенцыя.

Аўдыенцыя адбылася і размова была амаль даслоўна наступная: “Вы тут нешта без мяне нарабілі, а цяпер жадаеце, каб я ўсё гэта прыняў. Я мушу раней разабрацца, што і як было. Пакуль я зьвяжуся зь Амэрыкай і Канстантынопалем, вы сядзіце ніжэй травы і цішэй вады, нічога не робіце, нікога не сьвяціце, каб не наклікаць новай бяды, а я, калі зарыентуюся – вас паклічу і паразмаўляем”.

На другі дзень мітрапаліт Філярэт сьвяціў ва Ўладзімірскім саборы новага япіскапа. Калі гэта распавялі Патрыярху, ён пабялеў і сказаў: “Больш я зь ім не размаўляю.” Запрасіўшы сваіх архірэяў і не дачакаўшыся ўсіх, галоўнае – мітрапаліта Андрэя, бо яго ўжо далучылі да КП, ўзьняў да сану архіяпіскапа Пятра Пятруся, і пакінуўшы Ўкраінскую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву на яго, запрасіў юрыстаў, прадыктаваў ім пратэст, і, уражаны такім ходам падзеяў захварэў, паляцеў у Амэрыку, і 11 чэрвеня наступнага году памёр.

1993 год

Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква засталася з двума япіскапамі. У ёй, пры дапамозе прэзыдэнта Краўчука, АМАПу, міліцыі і іншых сілавых структур, забралі большасьць парафій, нават цэлыя япархіі, забралі Статут, але Царква захавалася, і пасьля сьмерці Патрыярха была прымушана абраць наступніка. Не магла чакаць на нейкія “агульныя зборы”, бо гэта быў бы канец УАПЦ. Агентура дзейнічала.

Япіскап Пятро Пятрусь быў заангажаваны дзеяч на раскол Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, і ён адразу ж пасьля інтранізацыі 14 кастрычніка рабіў усё, каб патрыярх Зьміцер памёр ад скрухі і голаду, але засталіся верныя сьвятары, ды і родныя, якія падтрымлівалі старца. Сьвятары, ды і большасьць міран яго шанавалі і падтрымлівалі ў жыцьці.

1995 год

Патрыярх Зьміцер дамовіўся з патрыярхам Уладзімірам Раманюком аб тым, што абодва аб’яднаюцца, а на агульным Саборы будзе абрана адзінага Патрыярха, а Сабор мусіў адбыцца без Філярэта. Але гэты Сабор апярэдзілі нечаканыя падзеі: трагічная сьмерць мітрапаліта Івана Бандарчука, а за ім сьмерць патрыярха Ўладзіміра. Былыя архірэі ЎАПЦ, якія былі ў Кіеўскім Патрыярхаце, на сабор УПЦ КП, скліканы Філярэтам, адмовіліся ісьці.

Яны прыехалі ў Кіеў, і ў Феадосіеўскім манастыры, дзе была рэзыдэнцыя патрыярха Ўладзіміра, зрабілі нараду, запрасілі Патрыярха Зьміцера і адбылося вяртаньне ва ЎАПЦ мітрапаліта Андрэя, архіяпіскапаў Васіля, Рамана і япіскапа Мяфодзія. Спакою Ўкраінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква не атрымала, бо новы раскольнік Пятро (Пятрусь) пачаў актыўна дзеяць на развал УАПЦ.

1996 год.

Новую заваруху распачаў архіяпіскап Пятро Пятрусь зь япіскапам Міхалам Дуткевічам. Апошні пачаў праводзіць нейкія “левыя інтарэсы”, незразумелыя зьвязкі, быццам з палестынскімі арабамі, нейкімі таемнымі місіямі, і ўсё гэта таілася ад старога Патрыярха. 8 верасьня Патрыярх Зьміцер аднавіў страўрапігію Ўсьпенскае царквы г. Львову, якую ёй надаў яшчэ Канстантынопальскі патрыярх Ярэмія ІІ. Архіяпіскап Пятро Пятрусь адмовіўся выконваць патрыяршыя ўказы, і адышоў у раскол. Ён спрабаваў шантажыраваць патрыярха, выдумляючы міфічныя даўгі на вялікія сумы, калі гэта не спрацавала – у лістападзе сьпешна склікаў псэўдасабор, які ніколі не быў вызнаны.

Раскольнікі зрабілі сябе фальшывую пячатку, падраблялі дакумэнты. Мусілі ўмяшацца архірэі і сьвятары, і ўсё гэта выкрылі, але міліцыя аддала фальшывую пячатку Дуткевічу, хоць абавязалася не аддаваць.

1997 год.

У сакавіку япіскап-раскольнік Іван Байчук здрадзіў сваіх сяброў і перайшоў у УПЦ КП, перадаўшы ім памяшканьне патрыярхіі ЎАПЦ. Гэта было па-за прававым актам, але Філярэт заўсёды ігнараваў ўсе царкоўныя і грамадзянскія правы. УАПЦ зь вялікімі цяжкасьцямі атрымала іншае памяшканьне.

ІІІ Памесны Сабор УАПЦ 28-29 траўня прыняў новы Статут, адлічыў раскольнікаў зь Царквы, прыняў іншыя рашэньні. Пасьля Сабору Вярхоўны Суд Украіны пацьвердзіў – УАПЦ кіруе Патрыярх Зьміцер, а раскольнікі не маюць права выступаць ад імя ЎАПЦ. Пасьля гэтага ўладыка Пятро Пятрусь перайшоў у УПЦ КП, але і адтуль праз месяц быў адлічаны па-за штат, бо выявілась, што зь ім перайшло толькі некалькі малааўтарытэтных сьвятароў.

1998 год.

У красавіку ЎАПЦ сьвяткавала 100-гадовы юбілей Патрыярха Мсьціслава, вялікага сына ўкраінскага народу і выдатнага герарха Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Пазбыўшыся раскольнікаў, УАПЦ павольна павяртае сябе згубленыя пазыцыі. Павялічваецца япіскапат, адчыняюцца новыя япархіі, дзейнічаюць тры духоўныя сэмінарыі, Калегія Патрыярха Мсьціслава, аднаўляюцца страчаныя кантакты зь украінскімі праваслаўнымі япіскапамі дыяспары.

ПАСЬЛЯСЛОЎЕ.

Дзіўная “прынцыповасьць” экзарха РПЦ, мітрапаліта Філярэта выявілася даўно, адразу пасьля яго першага прыезду да Львову і абнадзейнай пропавядзі ў 60-х гадах. Адразу ж пасьля прызначэньня ў Кіеў, Філярэт перавёў адпраўленьне богаслужбаў зь украінскай мовы на “словяна-расейскую” ва ўсіх украінамоўных парафіях, якія тады яшчэ існавалі – Андрэяўскай, Мікільска-набярэжнай ў Кіеве, у Ржышчаве, у вёсках Жытоміршчыны і іншых. На дагаджаньне атэістам Філярэт пазачыняў усе сэмінарыі ў УССР – Кіеўскую, Луцкую і іншыя, за выняткам “новарасейскай” у Адэсе, дзе панаваў недатыкальны Агафангел Савін. Экзарх зачыніў нават рэшту Кіева-Пячорскага манастыру, які яшчэ існаваў у Блізкіх пячорах і перадаў усе пячоры атэістам пад музэй.

Прывязанасьцю да РПЦ, піша аўтар артыкулу ў Царкоўным календары на 1999 год, выдадзеным УПЦ КП, мітрапаліт Філярэт Дзенісенка выявіў свой “адчынены і годны шлях, напоўнены шляхетнасьцю”, тым, што не адышоў ад Маскоўскай Патрыярхіі да таго, пакуль яна не пазбавіла яго сану, маючы на гэта поўнае права і падставы. Сваёй непасьлядоўнымі паводзінамі Філарэт завёў УПЦ КП у тупік і прагне гэтае самае зрабіць зь УАПЦ (Гл. Царкоўны каляндар УПЦ КП на 1999 год).

У такой адданасьці РПЦ яго япіскапы “горача падтрымалі свайго Кіраўніка… і аднадушна здрадзілі яго” (б. 99). Ёсьць падобныя пэрлы і на бачыне 100-й: “нікім непацьверджаныя паўнаважаньні рэшткам УАПЦ” – на праўду паўнаважаньні былі пацьверджаны законным кіраўніком УАПЦ Патрыярхам Мсьціславам, таму Царква захавалася і дзейнічае.

Не існавала ЎАПЦ толькі ва ўмах прыхільнікаў УПЦ КП і чыноўнікаў зь МВС і СБУ, якія пісалі паперкі аб правядзеньні “Аб'яднальнага Сабору” 25 – 26 чэрвеня 1992 году, які не вызнаў Патрыярх Мсьціслаў. Не быў сябрам “Вышэйшае Царкоўнае рады ЎПЦ КП” і протапрэсьвітэр Уладзімір Ярэма, бо той новаўтворанай рэлігійнай арганізацыі не падпарадкоўваўся і на іх зборы не хадзіў.

Айцец Уладзімір Ярэма прысутнічаў на зборах 25 чэрвеня 1992 году, дзе намагаўся пратэставаць і быў адзіным, хто сказаў Філярэту праўду ў вочы. А праўда была такая: Філярэт Дзянісенка забаронены ў служэньні і пазбаўлены сану праваслаўнага герарха, не прадстаўляе ніводнай Царквы.

Праўда вымагае рэакцыі на няпраўду. Цяжка зразумець, як можа паважны аўтар пісаць сучасную царкоўную гісторыю, калі жывы яшчэ яе сьведкі, і кідацца ў прыдумкі і інсінуацыі на сваю карысьць. Але гісторыя пакажа, на чыім баку праўда, бо “Царква, як і Хрыстос раз уваскросшы, больш не памірае” (Мітрапаліт Васіль Ліпкіўскі)

Па матэрыялам “Церковного календаря УАПЦ” на 1999 л. Боскае.

http://uaoc.net/?p=2934