Tuesday, October 5, 2010

МУСУЛЬМАНЕ АБСЫПАЛІ КАМЕНЬНЕМ АЎТОБУСЫ З ПРАВАСЛАЎНЫМІ СЭРБАМІ

На аўтобусы праваслаўных сэрбаў, якія павярталіся зь інтранізацыі сэрбскага патрыярха Ірынея ў горадзе Печ (Косава), напалі албанцы – мусульмане і пачалі закідваць іх каменьнем.
Па афіцыйным дадзеным, як мінімум дзесяць аўтобусаў, поўных праваслаўнымі паломнікамі, былі закіданы каменьнем каля шпіталю г. Печ. Таксама мусульмане зьдзейсьнілі напад і на аўтобусы італьянскае місіі НАТО ў Косава (KFOR), на якіх перавозілі праваслаўных сэрбскіх дзяцей і журналістаў.
Па неафіцыйнае інфармацыі, наданай “Беларускае Аўтакефаліі” сэрбскім сьвятаром Міланам з арганізацыі “Косаўскі Фронт”, ад каменьня і пабітага шкла пацярпела шмат праваслаўных паломнікаў, а адна пажылая жанчына памерла ад сардэчнага нападу ў выніку трапіўшага ў яе каменя. Сьвятар распавядае і аб абразьлівых дзеля праваслаўных і наогул хрысьціянскіх вернікаў лёзунгаў і выкрыкаў мусульманскага натоўпу, дэманстратыўным паленьнем Новага Запавету і хрысьціянскіх сымбаляў мусульманамі.

Па матэрыялах і інфармацыі:
http://www.sme.sk/c/5577224/autobusy-plne-srbskych-veriacich-v-kosove-obsypali-kamenmi.html й “Косаўскага фронту” (Бялград, Сэрбія).

КРЫЖ СВОЙ І КРЫЖ ХРЫСТОВЫ

Сьвяціцель Ігнацій (Бранчанінаў)
Гасподзь сказаў вучням Сваім: Калі хто жадае крочыць за Мной, ды адмовіцца ад сябе, і возьме крыж свой, і крочыць за Мной.
Што значыць крыж свой? Чаму гэты крыж свой, гэта значыць асобны кожнага чалавека, разам завецца і Крыжам Хрыстовым?
Крыж свой: смуткуй і пакуты зямнога жыцьця, якія ў кожнага чалавека — свае.
Крыж свой: пост, дбаньне і іншыя набожныя подзьвігі, якімі зьміраецца цела і скараецца духу. Гэтыя подзьвігі павінны быць адпаведныя сілам кожнага, і ў кожнага яны — свае.