Праблема канфэсійнага (праваслаўна–уніяцкага)
вызначэньня аўтарства богаслужбовых ды і наогул рэлігійных тэкстаў XVII – XVIII выяўляецца часам досыць складанае.
Пераважна вызначэньня адбываецца па належнасьці друкарні або месцу стварэньня,
але не сакрэт, што ў XVII – пачатку XVIII стагодзьдзя мы назіраем ўзаемныя “пазычаньні” тэкстаў. Таму частка
гісторыкаў і мовазнаўцаў даўно спрабуе стварыць нейкія маркэры, якія мусяць
спрасьціць задачу распазнаваньня канфэсійнага аўтарства. Адным з такіх
маркэраў, які сёньня спрабуюць увесьці ў навуковы абарот уніяцкія дасьледчыкі,
ёсьць слова “прававерны”.
Пасьля пэўных гістарычных досьледаў, можна
заўважыць, што выкарыстаньне слова “прававерны” менавіта як маркера для
вызначэньня ўніяцкае літаратуры пачалося толькі пасьля выхаду ў сьвет
грэка-каталіцкага малітоўніка “Госпаду памолімся”, дзе яго ўжыў у сваіх
перакладах а. Аляксандр Надсан. Але рэальнага абгрунтаваньня гэтага тэрміну а.
Аляксандр не прыводзіць. Гэтае абгрунтаваньня зьяўляецца крыху пазьней, у
камэнтарах беларускіх уніяцкіх сьвятароў у сацыяльных сетках, а таксама
прафэсара Марозавай. Падмуркам гэтага абгрунтаваньня зьяўляецца вэрсія аб тым,
што базыльяне не ўспрымалі слова “праваслаўны”, якое выкарыстоўвалі
“схізматыкі”, і пачалі ўжываць слова “прававерны”.
На наш погляд, першае недарэчнасьцю такога
меркаваньня ёсьць тое, што менавіта Язафат Кунцэвіч ў сваім Службоўніку 1617
года, першы ўжыў выраз “і ўсіх вас, праваслаўных хрысьціян” на вялікім
уваходзе. Але праблема новай тэорыі ўніятаў не толькі ў гэтым.
Калі мы зьвернемся да праваслаўнае гімнаграфіі, то
найперш пабачым кандак прападобнага Марцірыя Зеленскага, у якім гаворыцца “ о нас, чадех своих,
ихже собрал еси,/ и о всех правоверных, да зовем ти:/ радуйся, отче Мартирие,
безмолвия пустыннаго любитель”. Гэты кандак быў напісаны мітрапалітам Казанскім і Наўгародскім
Карнеліям, на тэрыторыі Маскоўскага патрыярхату, не пазьней 1698 года.
Таксама падобныя звароты “прававерны” мы
сустракаем:
1.
У
трапары сьвяціцелю Арсенію Сэрбскаму: “сокровище,
еже всем отверзл еси, правоверия учителю”
2.
Праведным
Кірылу і Марыі, бацькам прападобнага Сяргея Раданежскага: “преподобным Сергием ко Единому во Святей Троице Богу
Отечество наше в правоверии утвердити”
3.
Праведнаму
Іаану Воіну (XVIII ст.): “Благочестиваго воина Христова, победившаго враги
душевныя и телесныя богомудренно, Иоанна мученика достодолжно песньми
восхвалим: чудодействуя бо подает обильная исцеления страждущим людем, и
молится Господу Богу от всяких бед спасти правоверныя.”
4.
Кандак
сьвятому Канстанціну і дзецям яго Міхалу і Фёдару Мурамскім: “зрядному воеводе и правоверному князю Константину, с
сынома его вкупе”
Дадзены сьпіс можна працягнуць, прыводзячы трапары
і кандакі акафістаў іконам Божае Маці, сьвяціцелю Мікалаю Мірлікіўскаму ды
іншым сьвятым, першыя згадкі аб якіх прыпадаюць на XV – XVI стогодзьдзя, а значыцца далёка да ўніяцкае
практыцы XVIІ – XVIІІ стагодзьдзя.
Такім чынам, можна зрабіць вынік, што слова
“прававерны” (правільнае веры) ужывалася ў Праваслаўнае Царкве далёка да 1596
года, а таксама ніколі не прыпынялася ўжывацца ў царкоўнаславянскае гімнаграфіі
Праваслаўных Цэркваў. Таму, як вынікае з вышэй выкладзенага, яго ўжываньня ў
якасьці вызначальніка менавіта ўніяцкіх тэкстаў не мае навуковага
абгрунтаваньня.
Крыніцы:
Госпаду памолімся. Полац, 2002.
Полный
православный тропарион. М., 1998.
Минеи март,
часть первая. М., 2002.
прат. Сяргей Горбік
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.