Saturday, August 28, 2010

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ СЛАЎНАГА УСЬПЕНЬНЯ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

сьвяціцель Андрэй Крыцкі

Калісьці мы ўзьвялічвалі дзявоцкую скінію Боскае Маці, цяпер жа засьпяваем песьню пахавальную. І хай ніхто не дакарае мне за тон, што ўзяўся за справу, перабольшваючую мае сілы, бо я склаў гэтае слова з пакорай, па дадзенаму мной абяцаньню. Хай таксама ніхто не будзе зьдзіўлены, калі слова будзе ўтрымліваць у сябе нешта, вядомае толькі нешматлікім.

Такім чынам, прадстаў да труны Боскае Маці незьлічоны лік Боганосцаў, і ўсе чыны прымірных Сілаў, нябачна зьляцеўшы зь вышыні, сабраліся да дзіўнага бачаньня Боганатхненныя душы сьвятых, якіх кніга Песьні Песьняў у духоўным сэнсе называе дзевамі (Песьн. 1:2), былі тамака, складаючы хор вакол боскага ложка, – бо годна было, каб богабачныя душы спачыўшых прысутнічалі пры Ўладарцы сутнасьці, папярэднічалі Яе сыход, суправаджалі Яе ўрачыстае хадой і сьпявалі песьні разьвітаньня.

Адкрыта ляжала сьветабачнае і ўмясьціўшае ўсю паўнату Боскага Слова цела Багародзіцы, якое, будучы бачным на боскім ложку, ахінула ўсё тварэньне водарам міру. Абраныя з Богамудрых прычасьнікі Сьвятога духа, ад найвялікае радасьці аб Богасалодкім суцяшэньні, пачалі напераменку сьпяваць натхненныя пахавальныя сьпевы. Аднак гэтыя песьні не былі складзены імі: іх навучыў сьпяваць і даваў чуць Дух Сьвяты. Усё, што казалі і слухалі сьпевакі, непараўнальна перабольшвала нашае зямное мастацтва, нічым не адрозьнівалася ад гукаў Анёлаў, сьвяткуючых на Нябёсах. Іх вышыню, глыбіню і бясконцую прыгажосьць апісваць не нам, ніколі не смакаваўшым такой салодкасьці: хутчэй, мы павінны ўшанаваць іх маўчаньнем, як перабольшваючых наша разуменьне. Мы прыступім толькі да таго, у чым посьпех прыемны, і памылка бясьпечна, што не засмуціць кніжніка, і не будзе цяжкім дзеля невідучага…

Такі канец паклаў Бог дамовай зь намі. Гэта – вянец Боскіх прароцтваў, гэта – невымоўная Парада адвечнага клопату аб чалавеку. Гэта – добра напісаны вобраз Боскага правобразу, апора ўсялякага ўзыходжаньня да Боскага, Сьвяцейшая скінія Творцы ўсіх, Богу прыемная Чара прамудрасьці, чыстая Скарбніца жыцьця, невычэрпная Крыніца Боскае асьветы, непахісная Дзяржава, – паколькі не была захоплена запаламі Тая, Якая перабольшвае ўсіх чысьцінёй. Сапраўды Яна зрабілася як бы жыльлём усіх цудаў, што адбыліся да гэтага часу, а апошняе зь іх – сьвяткуем цяпер (хоць усё было вызначана раней усялякага часу, і, зразумела, у Боскае парадзе кожнаму зь нас даўно вызначаны канец жыцьця).

Ніхто зь на зямлі народжаных не ў стане спасьцігнуць зьдзейсьненую цяпер таямніцу. Як разарваны вузы, зьвязаныя злачынствам? Як разбурана памёршым раней Хрыстом тленьне, пасеянае грахом? Як пазбаўлена ад асуджэньня на сьмерць прырода, атрымаўшая несьмяротнасьць.

О, дзівосная зьмена! О, Боскі гандаль! Калісьці злачынствам прырода нарадзілася добраахвотна сьмерць, яна ж послухам нарадзіла Зваяваўшага сьмерць. Вось – вечная Крыніца несьмяротнасьці. Прыйдзіце, забітыя, атрымайце! Вось – вечныя рэкі Жыцьця: прыйдзіце ўсе, зрабіцеся несьмяротнымі!

О, Дачка Адама і Маці Боская! О, бязмужняя Маці і нарадзіўшая дзіцё Дзева! О, Стварэньне часова Створанага ў Табе і не адышоўшага ад Сваёй нябачнасьці! Аб Табе сьпявалі ўсе прадвесьнікі Духа.

Першы Майсей, пабачыўшы Цябе – Купіну, прамовіў: “пайду і падзіўлюся на гэтую вялікую зьяву, чаму куст не згарае.” (Вых. 3:3) Об Табе Богаайцец Давыд маліў Хрыста, кажучы: “Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.” (Пс. 131:8) Аб Табе ж ён сьпяваў, правобраз выяўляючы ўход Твой: “Будуць прасіць цябе найбагацейшыя людзі. Уся слава Царовай дачкі ўсярэдзіне; адзежа яе шытая золатам” (Пс. 44:13–14). Прадбачачы Цябе і гэта выяўляючы, сьвятая кніга Песьні Песьняў таямніца ўказала: “Хто там выходзіць з пустэльні, нібыта слуп дыму, хто там акураны мірай, пахошчамі і фіміямамі ўсякімі?” (Песьн. 3:6), і яшчэ “Выходзьце, дзяўчаты, на цара Саламона зірнеце, дочкі Сіёнскія, на вянок, якім яго маці ў дзень вясельля ўвянчала, у дзень радасьці сэрца ягонага. … Ёсьць шэсьцьдзясят царыц і восемдзесят наложніц і безьліч – дзяўчат ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка; адна яна - дачка ясная ў мацеркі роднай - пагначана ласкаю маці. Убачылі гэта сяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы - і пахвалілі яе … і водар мазяў тваіх лепшы за ўсе бальзамы!” (Песьн. 3:11; 6:8-9; 4:10)

Прадбачачы Цябе, Ісая натхненны Богам усклікнуў: “Вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына … І станецца ў той дзень: да кораня Есэевага, … І пойдзе пасынак ад кораня Есэевага.” (Іс. 7:14; 11:10, 1) Дзеля Цябе вялікі Езэкііль прадказаў: “І прывёў ён мяне назад да зьнешняй брамы сьвятыні, якая выходзіла на ўсход, і яна была зачыненая. І сказаў мне Гасподзь: брама гэтая будзе зачыненая, не адчыніцца, і ніякі чалавек ня ўвойдзе празь яе, бо Гасподзь Бог Ізраілеў увайшоў празь яе, і яна будзе зачыненая.” (Ез. 44:1–2) І муж жаданьняў прароцкі назваў Цябе Гарой, кажучы: “…адарваўся камень ад гары, сам бяз рук…” (Дан. 2:34) – адломлены, а не адсечаны; адняты, але не падзелены, гэта значыцца, прыняцьцем нашае чалавечнасьці.

Ты – тая вялікая справа страшнага домабудаваньня, у якое жадаюць Анёлы пранікнуць. Ты – цудоўнае жыльлё сышоўшага да нас Бога, Ты – зямля, сапраўды жаданая: бо Цар славы пажадаў прыгажосьці Тваёй і палюбіў багацьце Твайго дзявоцтва і, усяліўшыся ў Цябе, зь намі жыў, і праз Цябе прымірыў нас з Богам і Айцом. Ты – Скарб таямніцы таемнай ад вякоў. Ты – сапраўды жывая кніга духоўнага Слова, без слова напісаная ў Табе жыватворным пяром Сьвятога Духа, Ты адна – сапраўды напісаная Богам Кніга Новага Запавету, які Бог раней заключыў зь людзьмі. Ты – калясьніца Боская незьлічоная, прывёўшая да Ўвасобіўшагася тысячы кіруемых Ім. Ты – Гара Сіён: “Гара Божая! - гара Васанская! гара высокая - гара Васанская! на якой Бог з добрай волі жыве, і Гасподзь жыцьме вечна!” (Пс. 67:16 – 17)

О, Боскі Храм і зямны Чалавек! Слуп мёртвы і Слуп жыватворчы, не Ізраіля плоці асьветніца, але адукоўваючы духоўны Ізраіль Боскім Сьвятлом праўдзівых ведаў! Усясьветлае воблака і гара заўсёды асьвячоная, не няўдзячны ізраільскі народ асьвяціўшая – але абраных людзей Боскіх асьвячаючая Тваімі Матчынымі сьвечкамі. Дзявоцкая Зямля, зь якой выйшаў Адам новы – але больш старажытная старажытнага! Якая магіла схавае Цябе? Якая зямля прыме Цябе, чысьцінёй перабольшваючую сутнасьць Неба і зямлі? Якія водары пральюцца на цела Тваё водар, дзявоцкае, падаючае нетленьне, выратаваньне?...

Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы!” (Песьн. 4:7) Ты – новая міро захавальніца невычарпальнага міра. Ты – кадзільніца невымоўнага водару, Ты – Кветка нятленьня, Зямля, што прыносіць водар духмяны, жыватворчы Каўчэг, сьветлы сьвяцільнік, Богам тканая парфіра, царская вопратка, Богам вышытая рыза, золатам тканае палатно вопраткі, высокі трон, брама, што вышэй Неба нябёсаў, Уладарка ўсяго роду чалавечага, Якая вышэй усяго, апрача Адзінага Бога, Якія рукі пахаваюць Цябе? У якіх абдымках панясем мы Насіўшую Няўмяшчальнага? Якую пахавальную малітву зьдзейсьнім над Табой? Якімі песьнямі апяём сыход Твой? Якімі словамі выкажам веліч, што заўсёды з Табой?... замест гэтага засьпяваем толькі: “Дабраслаўлёная Ты паміж жанчынамі і слава Твая з роду ў род! Дабраслаўлёная Ты на Нябёсах і праслаўлена на зямлі! Усялякі славіць Цябе зь набожнасьцю, спавядае Маці жыцьця. Уся зямля напоўнілася славай Тваёй, усё асьвяцілася міром водару Твайго…

Дзякуючы Табе перамянілася на радасьць скруха прамаці. Дзякуючы Табе сьпяваюць зь намі ўсе Анёлы: Слава ў вышынях, мір на зямлі! Магіла не можа трымаць Цябе: бо тое, што памірае і разбураецца, не пакрые змрокам уладарнага цела. Пекла не здольнае валодаць Табой: бо царскае душы не кранаюцца рабы.

Дык ідзі ў міры, перасяліся ад створанага жытла, маліся да Госпада за ўсялякае тварэньне! Пакуль Ты жыла зь людзьмі – Цябе мела малая частка зямлі; а з тых часоў, як Ты пакінула зямлю – увесь сусьвет мае Цябе агульным малітоўнікам міласэрнасьці.

Радуйся, невымоўнаю радасьцю ў Вечным сьвятлі: там – сапраўднае Жыцьцё, усясьветлае Ўладарства, незьлічоны лік Анёлам. Насалоджвайся ж дабротамі Сына Твайго, невычарпальнай радасьцю, вечнае асалодай! Там – бруі вечнае асалоды, крыніцы вечнага Жыцьця. Там – мяжа ўсяго, на што спадзяваліся і спадзяюцца; там – апошні канец, далей якога няма нічога. Там пакланяюцца Айцу, славяць Сына і апяваюць Сьвятога Духа – непадзельную Сутнасьць Адзінае ў Тройцы Боскасьці.”

Гэта, ды і больш цудоўнае, казалі і сьпявалі тады Боганатхненныя мужы. Я ж (зямля, попел і тленьне) не ведаю, што і казаць болей. Я веру, што Маці Слова прыме і гэтае кароткае слова і падасьць тое, што мы годны прыняць: бо Ўсясьвятая, як Усяшчодрая, любіць і за самае малое аддзячыць вялікім

Вас жа, сьвятлейшы збор, заклікаю да сканчэньня слова, прыйдзіце і засьпяваем пахавальныя сьпевы, урачыста крочачы прад дзявоцкім целам, і пасільным шанаваньнем увянчаем Тую, Якая дала пачатак сьвяту!

Але – дзеля большай урачыстасьці – ды зьявіцца цяпер увесь збор Нябесных і зямных, і ды выканае са мной песьню сыходу і пахавальнае праслаўленьне! Пачнём жа іх так: Адышоў стан Боскі ад шатаў кідарскіх да няствораных скіній! Паднялася завеса брамы нябеснае, каб прыняць у царскай велічы, у Нябеснае Царства – Усянябесныя дзьверы Боскія. У белае вопратцы прыміце Яе, Анёлы! Хваліце Нябёсы! Слаўце, на зямлі народжаныя, і ўсклікайце: “Горад Бога нашага, … горад вялікага Цара.”( Пс. 47:2, 3). Скачы, зямля, абвясьці славу Дзевы, цуды пахаваньня: як Яна перанесена, каб была ў гонары пустая труна. Зьбяры, о, Юдэя, сыноў тваіх, прапаведуй Царыцу, што ад Юды адбылася. Выяві дзёрзкасьць, не бойся, сьвяткуй сьвята твае, Ерусалім – апявай як Давыд, ясна прамаўляючы: “Калі выйшаў Ізраіль зь Эгіпта” (Пс. 113:1). Маці Сіён, абраная Богам, – засьпявай пахавальнае, але не рыдай ў адчаю скрухі: бо радаснае, а не плачам урачыстасьць гэтага дню.

Гэфсіманія! – прымі новую Царыцу, прынясі належнае дзеля пахаваньня, упрыгож труну водарам! Цьвёрда ахоўвай сьвятыню, бо яна будзе агульнае дзеля Анёлаў і людзей, што пакланяюцца Атрыманьню. Паведай наступным пакаленьням аб спачыне, аддаючы дух Боскае Маці вышэйшым духам, нам жа раздаючы асьвячэньне зь Яе цела, як з вечнае Крыніцы.

Сыдземся да Багародзіцы ўсе разам: хары айцоў і патрыярхаў, духі прарокаў і чыны сьвятароў, сабор мучанікаў, душы праведных, шэрагі звышгодных, усялякая годнасьць і ўзрост, цары і ўладары, кіраўнікі і падпарадкаваныя! “Хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі хай хваляць імя Госпада” (Пс. 148:12–13). Распавядзіце Маці Боскай, як добры дом Давыда, зь улоньня якога ўзрасла Ты, Боская Маці! Маці і дзевы праслаўце адзіную Маці і Заўсёды Дзеву! – Нявесты, папярэднічайце Дзеве і Нятленнай, адзінай без болі Нарадзіўшай Неспасьціжнага! Няплодныя і ўдовы, апладзіруйце Няпазнаўшай мужа і Адмяніўшай законы няплоднасьці! Радуйцеся, дзевы, папярэднічайце нятленнаму дзяцей нараджэньню! Дабраславіце, народы, праслаўляце, на ўсіх мовах; сьпявайце Маці Боскай, усе рады зямныя, – узьвялічвайце Яе зь песьнямі і цымбаламі! Вазьмі, Марыя, тымпан і выйдзі прад дзевамі! Уздымі ліру, Давыд, узвысь голас і апой Царыцу Тваю! Склікай дзеў, зьбяры хор сьпяваючых: хай крочаць яны за труной і прад труной. Вось – новы Ківот славы Боскай, у Якім “залатая кадзільніца і абкладзены з усіх бакоў золатам каўчэг запавету, дзе былі залаты посуд з маннаю, жазло Ааронава расьцьвілае і скрыжалі запавету” (Жыд. 9:4). Вось – Галава, аб Якой абвяшчалі прароцтва прарокаў. Вось – Лесьвіца, Якую пабачыў далучаны Боскіх таямніц Якаў: каля Яе ён бачыў Анёлаў Боскіх ўзыходзячых. Вось – Дзьверы нябесныя, аб Якіх ён сказаў: “Гэта ня што іншае, як дом Божы, гэта - брама нябесная” (Быц. 28:17)

Ужо не ляжыць больш на Ізраіле ярмо законнага рабству, бо Сам Хрыстос падпісаў нам свабоду, дараваўшы служэньне ў Духу, – і падпісаў, як на хартыі, на Целе, якое з Боскае Маці. Прайшоўшы Нябёсы Вялікі Першасьвятар – Хрыстос як бы ў храме, заўсёды таямніча ўваходзячы ў дзявоцкую сьвятыню дзеля нас, ахвяруе і ахвяруецца, і, асьвячаючы нас, асьвячае асьвяціўшых Яго.

Такія таямніцы Твайго невымоўна мірнага Ўсьпеньня, Багародзіца! Такія надмагільныя песьні сьвятога вынясеньня Богабацькоўскай Тваёй скініі! Вось – складзенае намі кароткае слова Табе. Калі ў ім ёсьць нешта, годнае Тваёй велічы, – дзякую за гэта Табе, даўшую і прыняўшую стараньне! Калі ж песьня гэтая апынецца ніжэй годнасьці, – Ты Сама выяві літасьць і спачуваньне маючы блізкасьць да Сына Твайго і Думаючаму аб усім. Слова ж гэта мы склалі згодна сілаў дзеля Цябе, Усядабраслаўлёная Багародзіца, Тваімі матчынымі да Бога малітвамі, – будучы навучанымі таямніцам Тваім. Але хто дасьць нам голас і моц слова, адпаведныя вышыні і велічы прыслаўных думак аб Табе?

О, Уладарка ўсіх людзей, Падаўца жыцьця, Сьвятая сьвятых і ўсялякае сьвятыні, Абаронца ўсклаўшых спадзяваньні на Цябе! Прымі гэтую хвалу ад нас, атрымаўшых дзякуючы Табе, сьвятло Ісьціны! Нам жа, славячым Цябе, Багародзіца, за гэтае малое прынашэньне адплаці Тваімі малітвамі да Сына Твайго і нашаму Ўладару, Цару і Госпаду, – яны дзеля нас каштоўней і сьвятлей шматкаляровага багацьця. Праз гэтае малітоўнае прашэньне мы, і робячы правіны, будзем памілаваны Богам, і, жыўшы набожна, атрымаем карыснае; праз яго зброю варвараў будзем лічыць стрэламі немаўлят, – бо малітвамі Тваімі зьдзяйсьняецца ўсялякае хрысьціянскае дабро і дасягаецца перайманьне Богу.

Вось, умілаваны – тлумачэньне таямніцы, хоць і далёка не тое, што апраўдвае спадзяваньні, аднак не мае недахопу ў руплівасьці зь нашага боку. Вышэйшага і больш таямнічага ты мог бы шукаць у Слова, дзеля цябе прынізіўшагася і прыняўшага плоць, і зьяднаўшагася з табой як чалавекалюбца, каб Духам абагавіць усяго цябе і замяніць кепскае лепшым, узьняць цябе ад зямлі зь Сабой і ўладкаваць у бацькоўскіх сялібах.

Да іх і ўзыходзь заўсёды жыцьцём і чыстым сузіраньнем, навучаючыся ў Боскіх словах і норавах. Але пры гэтым, наколькі магчыма, бачачы Бога і бачны Ім, намагайся, каб Ён зьяўляўся табе ў малітвах няспыннага сузіраньня і ва ўзыходжаньні ў набожнасьць, каб ты быў дасканалы ў іх, узыходзячы “у мужа дасканалага, у меру поўнага росту Хрыстовае паўнаты” (Эф. 4:13). Яму слава і ўладарства на вякі вякоў. Амін.


СЛОВА Ў ДЗЕНЬ УСЬПЕНЬНЯ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

архіяпіскап Лука (Война–Ясянецкі)

Госпаду нашаму Ісусу Хрысту пажадана было адзначыць скон Сваёй Усячыстае Маці ў целе чалавечым як вялікую падзею ў гісторыі Царквы і нават у гісторыі сусьвету.

Сьвятая Царква ушаноўвае Усьпеньне Усясьвятой Багародзіцы двухтыднёвым пастом, па строгасьці роўным Вялікаму посту.

Вы памятаеце глыбока хвалюючыя нас словы Бога нашага Ісуса Хрыста, які вісеў на крыжы, сказаныя незадоўга да страшнага слова “Жанчына! вось, сын Твой.” (Ян. 19:26), і, зьвярнуўшы позірк свой да любімага вучня Свайму Яну: “вось, Маці твая!” (Ян. 19:26)

І да сьмерці сваёй жыла Усясьвятая Багародзіца зь нарачоным сынам Сваім Янам, і ў вялікай сьвятліцы дому ягонага зьдзейсьнілася вялікае Яе Усьпеньне.

Яна ляжала на божай пасьцелі, у галяве якой бліскала незямным сьвятлом райская галіна, прынесеная Усясьвятой Багародзіцы Архангелам Гаўрыілам за тры дня да Яе сьмерці. Поруч сьмяротнага ложака Усясьвятой Багародзіцы сядзеў Яе нарачоны сын Апостал Ян і сачыў за Яе уздыхамі, якія рабіліся усё больш рэдкімі. Калі надышоў апошні уздых, загасла райская галіна і працягвалі гарэць толькі пахавальныя сьвечкі...

І раптам сьвятліца Усясьвятой Дзевы зрабілася небам: яна напоўнілася аблокамі, на якіх былі цудоўна прынесены сьвятыя апосталы, якія прапаведавалі ва усіх канцах тагачаснага зямнога сьвету.

Зьдзейсьнілася і нешта значна больш вялікае: зь цэлым хорам Анёлаў сышоў зь нябёсаў да ложка Сваёй Усячыстае Маці па целу Сам Гасподзь і Бог наш Ісус Хрыстос, каб прыняць Яе сьвятую душу. Зь Ёй і з хорам Анёлаў Ён ізноў узьнёсься на неба – і засталіся адны апосталы.

Яны апелі пахавальныя песьні, кадзілі фіміямам цела і, падняўшы на рамёны свае Яе ложак, панесьлі яго ў Гэфсіманскі сад, дзе адпісвала пахаваць сябе Усясьвятая Багародзіца. Паставілі цела Памерлай у магілу з каменя, высечаную ў скале, і зачынілі яе вялікім плоскім каменем.

Па уладкаваньню Божаму, апостал Тамаш, які прапаведаваў у далёкай Індыі, быў прынесены на воблаку ў Ерусалім толькі на трэці дзень пасьля пахаваньня Усячыстае. У вялікім горы ён прасіў апосталаў хоць бы паказаць яму магілу Усясьвятой Багародзіцы. Павялі яго ў Гэфсіманію, адвалілі камень, які зачыняў магілу, і са зьдзіўленьнем убачылі, што яна пустая.

Але ці магло быць інакш?!! Ці мог Бог наш Ісус Хрыстос дапусьціць, каб цела Усясьвятой сьвятых, Усячысты Храм Збаўца, аддалася раскладаньню і тленьню нароўні зь целамі усіх грэшных людзей? О, не, вядома, не! Самая думка пра гэта невыносная для нас.

І з глыбокай верай прымаем мы, праваслаўныя, і уся Рыма—каталіцкая Царква няўхільнае паданьне Царквы пра уваскрэсеньне і узыход на неба Усясьвятой Багародзіцы.

Ёсьць у нас і матэрыяльнае сьведчаньне пра глыбокую старажытнасьць і праўдзівасьці гэтага царкоўнага паданьня. У іспанскім горадзе Сарагосе, у цэрквы Сьв. Энграцыя захоўваецца дагэтуль каменны саркафаг, на якім выразана малюнак узыходу на неба Усясьвятой Багародзіцы. Гэты саркафаг варта ў Сарагосе з першай паловы IV—га стагодзьдзі па Нараджэньні Хрыстовым. І на некаторых старажытных рускіх абразах знаходзім ясныя сьляды веры даўніх нашых продкаў ва узыход на неба Усясьвятой Багародзіцы.

Вельмі важна нам правільна зразумець і запомніць словы трапара вялікага сьвята Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы: “…ва ўсьпеньні сьвету не пакінула Ты, Багародзіца…

Яе скон не быў агульнае дзеля усіх людзей сьмерцю, пра якую сьпяваецца ў другім антыфоне літургіі: “Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.” (Пс. 145:4)

Ва усіх людзей у момант сьмерці спыняюцца усе функцыі цела і душы і губляюцца усе сувязі зь жыцьцём зямным. Застаецца толькі вечнае жыцьцё духу, які вызваліўся ад сувязі зь целам і душой. Гэтага не было пры спачыне Боскае Мацюкай. Толькі на час пацьмянела сьвядомасьць Яе і спынілася дыханьне Яе, але усе функцыі прасьвятога цела Яе толькі зьмяніліся. Назаўжды зьнікла запатрабаваньне ў сьне, ежы і піцьці. Пачалося жыцьцё анёльскае, але не перапынілася сувязь духоўная зь сусьветам зямным, і праўдзіва сказана ў трапары сьвята: “…ва ўсьпеньні сьвету не пакінула Ты, Багародзіца…” Яна – няспынная малітоўніца аб нас прад Богам, Сваімі малітвамі ратуе ад вечнай сьмерці – Заступніца Руплівая роду хрысьціянскага.

Будзем жа усім сэрцам любіць і паважаць Яе як агульную для усіх пакорлівых і грэшных Прадстаяцельку аб нас прад Яе Боскім Сынам, Богам нашым Ісусам Хрыстом. Яму ж слава і дзяржава зь Адвечным Яго Айцом і Усясьвятым Духам. Амін.


СА СЬВЯТАМ УСЬПЕНЬНЯ ЎСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ!