Friday, May 14, 2010

АКАФIСТ СЬВЯТАМУЧАНIКУ МАКАРЫЮ, МIТРАПАЛIТУ КIЕЎСКАМУ

Кандак 1

Абраны цудатворца і прыслаўны слуга Хрыстовы, сьвяціцель ойча Макары, заўсёды ад ворагаў і бед малітвамі тваімі выратаваныя прыносім табе гэтае хваленьня. Ты ж, маючы гонар да Госпада, не прыпыняй ад усіх бедаў вызваляць тых, што зь любоўю да цябе клічуць. Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Ікас 1

Анёла зямнога званьням і чалавека нябеснага жыцьцём, выявіў цябе нябёсаў і зямлі Стваральнік: Яму ж прадстоячы і радуясь няспынна зь нябеснымі чынамі, славаслоўя аддаеш і маленьня людзей грэшных зь зямлі пачуўшы, пачуй і нас да цябе шчыра сьпяваючых:

Радуйся, як па імю твайму і жыцьцё твае дабрадзейнае; радуйся, Траічнае еднасьцю сьвятатаемніцы асьвячаючыся.

Радуйся, да Трёхсутнаснага Сьвятла і нашы душы ўзьняўшы; радуйся, волю абраўшага цябе Госпада Хрыста зьдзяйсьняючы.

Радуйся, і нас зьдзяйсьняць волю Яго ўласным жыцьцём навучаючы; радуйся, Збаўцы Бога любові шчыры пасьлядоўнік.

Радуйся, і нашы душы любоўю Крыжа Яго асьвячаючы; Радуйся, Духа Усясьвятога каўчэг абраны.

Радуйся, і на нас дабраславеньня Яго заклікаючы; радуйся, зь Уладаркай Нябеснай прад Выратавальнікам прадстоячы.

Радуйся, няспынна анёлаў суразмоўнік; радуйся, аб чалавецтве руплівы малітоўнік.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 2

Бачачы мошчы твае сьвятыя, шматлікія цуды зьдзяйсьняючыя, і схіляючыся прад імы, як дзівоснай выяве міласьці Госпада на зямлы нашай, радасна дзякуем Богу, з глыбокай пашанай сьпяваючы Яму: Алілуя.

Ікас 2

Розумам вышэйшым адукаваны навучаў памыляўшыхся, моцным змагаром за праўду Хрыстову зьяўляўся ты, сьвяціцель Макары, калі на Беларусі сьвятой ачоліў Праваслаўную Царкву Хрыстову, мы ж працай і малітвамі тваімі ад палону іншаплямёнага ды скарбут духоўных пазбаўляемся, ад сэрца сьпяваем табе:

Радуйся, беларускага горада Вільні слава праваслаўная; радуйся, адданы захавальнік апостальскай праўды.

Радуйся, праўды Праваслаўя ахоўнік руплівы; радуйся, слуп дабрыні неразбуральны.

Радуйся, сьвяціцеляў старажытных спадкаемца; радуйся, цьвярдыня наша духоўная.

Радуйся, непераможны веры і праўды ахоўнік; радуйся, пастырам і пасомым вобраз дабрыні і набожнасьці.

Радуйся, Царквы Беларускай прыслаўнае ўпрыгожаньня; радуйся архірэяў дабрата.

Радуйся, праваслаўя сьветач; радуйся, як духоўную ахвяру няспынна да Госпада ўздымаючы.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 3

Усявышнім дабраслаўлёны ты быў, сапраўдны пастыр душ хрысьціянскіх, калі супраць ваўкоў злых, імкнуўшыхся статак Хрыстовы зьнішчыць, непарушнаю сьцяной стаяў ты, і духоўных дзяцей сваіх у Праваслаўі ўмацаваў ты. І цяпер на нябёсах прадстаіш Хрысту Богу, малі Госпада Славы, ды памножыцца на зямл нашай дабралюбства і аднадумства: адышоўшым жа ад Царквы праваслаўнай Беларускай сьвятлом разуменьня душы асьвяці, хай і яны зь намі засьпяваюць Богу нашаму: Алілуя.

Ікас 3

Сапраўды меў ты, вялебны ойча Макары, вялікую любоў да стада свайго, людзям Беларускім зьяўляўся ты настаўнікам мудрым у навуцы выратаваньня, нам жа малітоўнікам шчырым і хуткім на дапамогу выявіўся ты, натхніўшы ад шчырага сэрца ўдзячна сьпяваць табе:

Радуйся, ад рукі агаранскай сьмяротны кубак выпіўшы; радуйся, вуснамі верных за гэта прыхвальны.

Радуйся, мучанік, да нябесных палацаў дух наш заўсёды ўзводзячы; радуйся, ойча сапраўдны, нас, ад юнацтва запаламі апантаных, жыцьцю пабожнаму навучай.

Радуйся, пастыр, дабравесьця слова Хрыстова сілай вялікаю; радуйся, ойча, дзецям сваім шлях да ратаваньня паказваючы.

Радуйся, гарадоў Беларускіх нябесны абаронца; радуйся, сьвятарам добры настаўнік.

Радуйся, манахаў і людзей сьвецкіх мудры настаўнік; радуйся, краіны нашай прыслаўны сьветач.

Радуйся, усіх молячыхся прыстанак; радуйся, у скрухі суцяшэньня.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 4

Бурай ворагаў праваслаўя зь сходу і захаду перасьледуем, людзі беларускія атрымалі ў табе, сьвятамучанік Макары, кіроўцу добрага да выратаваньня, таксама і мы, бачачы жыцьця мора, апанаванае бурамі запалаў і нявер’я, прыходзім да ціхага прытулку малітваў тваіх да Бога, уздымаючага з тленьня жыцьцё наша, сьпяваем: Алілуя.

Ікас 4

Чуўшыя і бачыўшыя, звышгодны Макары, душы тваёй дабрыню і сьвятасьць жыцьця твайго, абралі цябе на архіпастыра Царквы беларуска-ўкраінскай і атрымаўшы ў табе пастыра добрага, за авечак сваіх жыцьцё пакласьці гатовага, з пашанай сьпяваюць:

Радуйся, абрнанік Боскі, прыслаўны; радуйся, кубак чысьцінёй і руплівасьцю напоўнены.

Радуйся, царкоўная слава; радуйся, царквы праваслаўнай абаронца.

Радуйся, Праваслаўя догматаў тлумачальнік; радуйся, абаронца гнаных за праўду.

Радуйся, любамудрых у Госпадзе добрая параднік; радуйся, спакушальных думак абвінаваўца.

Радуйся, устрыманьня настаўнік; радуйся, сэрцам веруючых сьветлае веры правіла.

Радуйся, у прыніжэньні жыцьцё ўласнае пражыўшы вобразам пакоры і послуху; радуйся, выратоўваючыхся дапамога.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 5

Боганоснаю зоркай узышоў ты, сьвяціцель Макары, да сьвятога горада Кіева, руплівасьцю палаючы аб доме Госпада і аб уратаваньні даручаных табе душаў, бо ведаючы аб нападзе агаран, зь мячом сьмерці чакаючым цябе на шляху, небясьпекай пагрэбаваў дзеля выкананьня абавязку пастырскага. І адбылося жаданьне твае, у саборнай царкве горада Кіева сёньня нятленны спачываеш і дзецям тваім мошчамі прадстоячы, навучы, о вялебны, і нас, расслабленых духам, шлях выратаваньня ў Богу зьдзяйсьняць і на шляху гэтым усе перашкоды малітвамі тваімі перамагаць, ды ня разлучаць нас зь любоўю да Госпада, а ні пакуты, а ні сьмерць. А вусны нашы заўсёды будуць сьпяваць Госпаду Богу: Алілуя.

Ікас 5

Пабачыўшы агаран сьмяротны напад людзі, у царкве стоячыя, сьмяротным жахам гнаныя разьбегліся. Ты ж, о звышгодны, як добры ваяр Хрыстовы, на абароне служэньня твайго быў няпахістны, і так мячом нягодных ад служэньня часовага да славаслоўя вечнага прад Госпадам перанесены быў, Яму ж з горнымі чынамі служачы, прымі нашы праслаўленьні:

Радуйся, з бяскроўнай ахвярай кроў уласную ў ахвяру Богу прынёсшы; радуйся, з хэрувімамі Жыватворчай Тройцы Трысьвятую песьню заўсёды сьпяваючы.

Радуйся, нябеснымі чынамі нябачна да Бога ўзьнесены; радуйся, з праведнымі вечнае Алілуя спявая.

Радуйся, да крыві спавядаўшы Тройцу адзінасутную; Радуйся, ад Бога палымяны дух маючы.

Радуйся, з шасьцікрылымі і прыгоднымі пераможную песьню сьпяваючы; радуйся, Прычыстых Таямніц Хрыстовых сапраўды да жыцьця вечнага прычасьціўшыся.

Радуйся, сьвятое ў асьвячэньня ўкусіўшы; радуйся, апосталаў улады годны спадкаемца.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 6

Прапаведнікам праўды Праваслаўя быў ты, богамудры Макары, як у старажытнасьці ў сьвятым горадзе раўнаапостальная Аёлна з патрыярхам Макарыем Сьвятой Крыж Хрыстовы паднесьлі людзям усклікаючым: “Госпадзі, зьмілуйся”, так і ты, беларускага Сіёну першасьвяціцель, з княгіняй Алёнай ў сэрцах верных гэты Крыж зацьвердзіў, ды ўсе адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам клічуць да працьвічанага Бога: Алілуя.

Ікас 6

Зазьзяла ў храме прамудрасьці Госпада прыцудоўнае сьвятло ад прычыстых мошчаў тваіх, звышгодны цудатворца, яго ж бачылі два чалавека, спавядалі, сьвяцейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсім людзям праслаўляючым Бога, гэтак дабрыню табе падаўшым, ад часу таго ўсе верныя Царквы Кіеўскай сьпяваюць табе:

Радуйся, сьвяцільнік, вагнём боскай дабрыні запалёны; радуйся, дабравесьнік сьвятла Хрыстовага.

Радуйся, анёльскае жыцьцё выяўляючы; радуйся, грэшнікам у каяньні настаўнік.

Радуйся, бо тваімі малітвамі дабрыня выратаваньня ўсім падаецца; радуйся, бо тваімі малітвамі раскіданыя дзеці Царквы Беларускай зноў у статак пастырскае зьбіраюцца.

Радуйся, бо тваім маленьнем злосьць і падступства перамагаюцца; радуйся, бо прадстаяцельствам тваім мірам агароджваемся.

Радуйся, падаўца міласьці патрабуючым; радуйся, хадатай дабротаў нябесных і зямных дзеля шануючых цябе прад Госпадам.

Радуйся, аб людзях шчыры маленьня ўзносячы; радуйся, усіх молячых прыстанак.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 7

Жадаў прадставіць Госпаду авечак сваіх людзьмі абранымі, імкнуўся ўсіх зацьвердзіць у праваслаўі, усіх скіроўваючы да жыцьця богалюбаснага. Не прыпыняй, сьвяціцель, і цяпер аб стадзе тваім маліцца Ўсятрымаючаму Богу, ды падасьць уладарам мудрасьць і моц, пастырам руплівасьць аб доме Госпада і ўсім і ўсё, што да выратаваньня карыснае, аб гэтым жа дзякуем Богу сьпевам: Алілуя.

Ікас 7

Молім мы няспынна: новую выяву міласьці сваёй выяві падаўца шчодрасьці Гасподзь, Царкве Беларускай ды Ўкраінскай, якая больш за пяцьсот год шануе і захоўвае годныя мошчы твае, сьвятамучанік добры Макары, аб гэтым дзякуючы дзівоснаму ў сьвятых Госпаду, зь любоўю сьпяваем табе:

Радуйся, крывёю сваёй, як баграніцамі, Царкву Кіўскую упрыгожыўшы; радуйся, нятленным целам сваім, як дыямэнтам каштоўнасьці невымоўнай, храм прамудрасьці Госпада прасьвяціўшы.

Радуйся, табой лік мучанікаў прымножыўся; радуйся, крывёю сваёй насеньне веры ў зямлі нашай узрасьціўшы.

Радуйся, табой нябёсы ўзрадаваліся; радуйся, табой зямля наша праславілася.

Радуйся, Дух Сьвяты табой душы набожныя вясёласьцю напаўняе; Радуйся, скруху па Госпаду каючымся падаючы.

Радуйся, умацоўваючы ў трываласьці крыж скрухі нясучых; радуйся, дабраслаўленьня нябеснае ў храме стоячым падаючы.

Радуйся, прыклад праваслаўнай мужнасьці; радуйся, годна аддзячыўшы Госпаду за дарунак сьвятарства.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 8

Вельмі дзіўную выяву пабачылі высьмятковыя магаметане, калі ўбачылі цябе, сьвяціцеля Хрыстовага, адзіна бяз аніякага трымценьня прад пасадам Госпада стоячага і маленьня аб яднаньні ўсіх прамаўляючага, але гэтым не наставіліся нячыстыя, мы ж, гэту адданасьць сьвяціцеля ведаючы, засьпяваем Уладару ўсіх: Алілуя.

Ікас 8

Цалкам ў Богу жывеш, звышгодны ойча наш, але і нас грэшных не пакідаеш, славу ў нябёсах Богу сьпяваеш, і на зямлі прычыстымі мошчамі сваімі перабываеш, таму табе, як жывучаму зь намі, ад шчырага сэрца голас хваленьня прыносім:

Радуйся, бо па слову апостальскаму ўсім і ўся быў ты; радуйся, бо, дзеля выратаваньня авечак сваіх, сябе на сьмерць аддаў.

Радуйся, наведваючы статак свой ня па прымусу, але добраахвотна і ў волі Боскай; радуйся, слуга Госпада, добры і верны.

Радуйся, узышоўшы ў радасьць Госпада твайго; радуйся, дадзены табе талант прымножыўшы.

Радуйся, у дабраславеньні прыняўшы дар вылекаваньняў; радуйся, хварэючых выздараўленьня.

Радуйся, пакутываючых у скрусе суцяшэньня; радуйся, выявай мошчаў тваіх у Праваслаўе нас умацоўваючы.

Радуйся, бо твайго нятленьня цялеснага дэманы жахаюцца; радуйся, і нас прад дамавінай тваёй стоячых замілаваньням напаўняеш.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 9

Уся існасьць анёльская зьдзівіліся прыслаўнай сьмерці тваёй, ёй жа жыцьцё сваё годна скончыў ты, лік сьвятамучанікаў зь любоўю прымножыўшы, таксама і Царква Беларуская, разам зь звышгоднымі Кірылам, Залатавустам Тураўскім, і Еўфрасіньняй Полацкай, зь мучанікам Мяркурам Смаленскім, звышгоднымі сьвяціцелямі Кіпрыянам Наваградскім і Мінай Полацкім, звышгодным Ялісеям Лаўрышэўскім і ўсімі мучанікамі і звышгоднымі Беларусі ды Царквы Кіеўскай у малітоўнікі цябе прыняўшымі, удзячна за гэта Богу нашаму засьпяваем: Алілуя.

Ікас 9

Нас, у нягоднасьці сваёй дзёрзкасьць маючых маліць да цябе, ня пакідай без дабраславеньня твайго, з глыбіні сэрца сьпяваючых:

Радуйся, архірэй Бога Ўсявышняга; радуйся, наш пастыр добры.

Радуйся, праўды слуга няпахістны; радуйся, у невядомасьці пачатак жыцьця свайго захаваўшы.

Радуйся, гэтым пастыраў уладару Хрысту пераймаючы; радуйся, бо асьвечаны быў няведамай і таемнай прамудрасьцю Боскай.

Радуйся, бо краю жаданьняў дасягнуў ты; радуйся, бо мудрасьць у табе ад Хрыста Ісуса.

Радуйся, у послуху перабываў Яму ты аж да сьмерці, сьмерць жа прыняў мучаніка; Радуйся, усе хары нябесных і зямных праславяць цябе.

Радуйся, дзеля славы Хрыстовай працаваўшы; радуйся, любоўю боскаю абдараваны.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 10

Выратаваць жадаючы ад сьмерці духоўнай дзяцей сваіх, спакусамі шматлікімі атачоных, зьдзейсьніў ты подзьвігі шматлікія, пазнаў хваробы цяжкія, вандруючы гарадамі і вёскамі, князёў і простых людзей суцяшаючы, пастыраў навучаў ты, супрацьдзеючых праўдзе выкрываў, працаваў цяжка на ніве Хрыстовай, таму ўсі праваслаўныя дзеці твае аднагалосна сьпяваюць Богу: Алілуя.

Ікас 10

Сьцяной моцнай быў ты праваслаўным Царквы Кіеўскай супраць ворагаў бачных і нябачных, і сёньня, сьвятамучанік Хрыстовы, малітвамі тваімі, хвалі бязбожнасьці і непраўдзівай навукі адвярні ад нас, айчыну тваю ад голаду, згубы, нападу іншаплямёнага і міжсабойнай бітвы, і ад усялякіх бед. Мы ж удзячна сьпяваем табе:

Радуйся, непераможны абаронца Царквы Кіеўскай; радуйся дабравесьнік Эвангельля нястомны.

Радуйся, у цемры няпраўды знаходзячыхся сьвятлом Хрыстовым асьвячаючы; радуйся, слуп Царквы Кіеўскай, яго ж умацавала Прамудрасьць Боская.

Радуйся, на языкі, вайны жадаючых, гнеў Боскі праліваючы; радуйся, міратворцам дабраславеньня Госпада пасылаючы.

Радуйся, слава і дабраславеньня патрыётаў зямлі нашай; радуйся, малельнік перамог войска нашага над ворагам.

Радуйся, жах войска агаранскага; радуйся, злога гонару і варожасьці зьнішчальнік.

Радуйся, міру і спакою настаўнік; радуйся, на подзьвіг змаганьня духоўнага натхняльнік.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 11

Песьню Трысьвятую з хэрувімамі і сэрафімамі Жыватворчай Тройцы сусьпяваючы, ойча наш Макары, дапамажы і нам, жыцьця турботы адкладаючым дзеля сьпяваньня на хэрувімах Сядзячаму: Алілуя.

Ікас 11

Сьвяцільнікам сьветлым і сьвятым, выявіўся ты, сьвяціцель Хрыстовы, калі з кельлі манаскага жыцьця пакліканы быў на сьвяціцеля мітраполіі Кіеўскай, ды асьвяціш шлях да выратаваньня ўсім праваслаўным Царквы Кіеўскай, зь удзячнасьцю табе сьпяваючым:

Радуйся, бо сьвятло твае выявілася прад вернымі і нявернымі; радуйся, пачуўшы аб жыцьці тваім ўсе верныя адзінымі вуснамі і сэрцам праславілі Айца Нябеснага.

Радуйся, сьветач, бо не паглыне цябе цьма ворагаў праваслаўя; радуйся, бо табой сьвятыя гарады Вільня і Кіеў праславіліся.

Радуйся, бо табой зямля Беларуская і Ўкраінская ў радасьць апранулася; радуйся, адзінакроўны настаўнік яднаньня.

Радуйся, праваслаўным праўду міра прапаведуючы; радуйся, шукаючым Уладарства Боскага нябачны настаўнік.

Радуйся, усім працуючым і патрабуючым вобраз подвіга хрысьціянскага ўяўляючы; радуйся, нас халодных подвігам любові тваёй грэючы,

Радуйся, клапаціцца аб сваім выратаваньні нас навучаючы; Радуйся, абраны Богам авечак і пасьля сьмерці пасьвіць.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 12

Дабрыню Ўсясьвятога Духу вымалі нам, сьвяціцель наш, ды ўсе хваробы нашы вылекуюцца, і беды скончацца; няверныя і заблукаўшыя да веры Хрыстовай ды зьвярнуцца, упадабая веры тваёй; душой слабыя і ў адчаю знаходзячыеся надзеяй ды ўмацуюцца, спадзяваньням на малітвы твае ўмацоўваючы; жорсткія сэрцам і няміласьцівыя любоўю нязгаснай ды запаляцца і тваёй любоўю палаючы ўсе аднадушна ды засьпяваюць Крыніцы ўсялякай дабрыні: Алілуя.

Ікас 12

Апяваючым вялікія добрыя справы твае і шанаваных мошчам тваім кланяючыся, годнахвальны ойча Макары, вымалі Госпада моц падаць кожнаму па патрэбе і запалі нас годна сьпяваць табе:

Радуйся, ад Госпада годна венчаны; радуйся, анёламі радасна прыхвалёны.

Радуйся, цудамі ад шанаваных мошчаў тваіх больш чым словамі прыслаўны; радуйся, Аўраамія, Кірылы і ўсіх іншых сьвятых зямлі беларускай годны пераемнік.

Радуйся, нечаканую, але прыслаўную сьмерць прыняўшы; радуйся, прад пасадам Госпада няспынны наш малітоўнік.

Радуйся, у нябесныя вышыні ўзьнесены; радуйся, мудрасьць зьмяіную і пакору галубкі аб’яднаўшы.

Радуйся, авечак згубленых на плячох уласных да Айца прынёсшы; радуйся, моцная паліца Хрыстова.

Радуйся, праўдзівая закону Боскага скрыжаль і крыніца чыстая дабрыні; радуйся, як памяць твая праўдзіва прышанована зь славай.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 13

О прыцудоўны і прызвышгодны слуга Хрыстовы, сьвяты сьвятамучанік, пачуй нас грэшных дзяцей тваіх і прымі гэтае маленькае праслаўленьне наша, шматмоцнымі малітвамі тваімі, адвярні гнеў Боскі, праўдзіва за грахі нашы насылаемы, і вымалі нам прабачэньня шматлікіх беззаконьняў нашых, вымалі падаць хрысьціянскі канец жыцьця нашага, ды па вялікай міласэрнасьці Госпада пакут вечных пазбавіцца, быць годнымі нябесных дабротаў, якімі ты цяпер асалоду атрымліваеш, сьпяваючы Богу: Алілуя.

(Гэты кандак чытаецца тры разы)

Ікас 1

Анёла зямнога званьням і чалавека нябеснага жыцьцём, выявіў цябе нябёсаў і зямлі Стваральнік: Яму ж прадстоячы і радуясь няспынна зь нябеснымі чынамі, славаслоўя аддаеш і маленьня людзей грэшных зь зямлі пачуўшы, пачуй і нас да цябе шчыра сьпяваючых:

Радуйся, як па імю твайму і жыцьцё твае дабрадзейнае; радуйся, Траічнае еднасьцю сьвятатаемніцы асьвячаючыся.

Радуйся, да Трёхсутнаснага Сьвятла і нашы душы ўзьняўшы; радуйся, волю абраўшага цябе Госпада Хрыста зьдзяйсьняючы.

Радуйся, і нас зьдзяйсьняць волю Яго ўласным жыцьцём навучаючы; радуйся, Збаўцы Бога любові шчыры пасьлядоўнік.

Радуйся, і нашы душы любоўю Крыжа Яго асьвячаючы; Радуйся, Духа Усясьвятога каўчэг абраны.

Радуйся, і на нас дабраславеньня Яго заклікаючы; радуйся, зь Уладаркай Нябеснай прад Выратавальнікам прадстоячы.

Радуйся, няспынна анёлаў суразмоўнік; радуйся, аб чалавецтве руплівы малітоўнік.

Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Кандак 1

Абраны цудатворца і прыслаўны слуга Хрыстовы, сьвяціцель ойча Макары, заўсёды ад ворагаў і бед малітвамі тваімі выратаваныя прыносім табе гэтае хваленьня. Ты ж, маючы гонар да Госпада, не прыпыняй ад усіх бедаў вызваляць тых, што зь любоўю да цябе клічуць. Радуйся, Макары, архірэяў прыслаўнае ўпрыгожаньня.

Малiтва да сьвятамучанiка Макарыя,

мiтрапалiта Кiе˜скага.

О вялікі слуга Хрыстовы, сьвяціцель ойча Макары!

У жыцьці сваім дзецям сваіх любоўю больш жыцьця ўласнага палюбіўшы і за іх сьмерць прыняўшы, паглядзі з Горнага Прыстанку на нас, пачуй малітвы нашы ад сэрца ідучыя, і дапамажы нам нягодным і пакорлівым. Маліся, сьвяціцель міласьцівы, ды пашле Ён мір людзям Сваім і на звышгодных Сваіх і на зьвяртаючых сэрца да Яго. Падай нам, ойча наш, дух любові тваёй да Сьвятой маці нашай – Царквы Хрыстовай, умацуй нас, расслабленых духам, бацькоўскія паданьні захоўваць і аб мінуўшых бедах памяць выратавальную мець і заўсёды песьню ўдзячнасьці дабрадаўцы Богу сьпяваць навучы. Малітвамі тваімі каля пасаду Госпада вымалі абарону Царкве Хрыстовай ад ерасей і расколаў; да мошчаў тваіх прыгодных прыходзячых і шануючым памяць прысьвятую тваю выкананьнем ўсіх добрых малітваў, і ўсім хрысьціянам усё да зямнога і вечнага жыцьця патрэбнае. Ды праславіцца ў табе прычыстае і прысьвятое Імя Айца і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.


СЬВЯТЫЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ: СЬВЯТАМУЧАНІК МАКАРЫ, МІТРАПАЛІТ КІЕЎСКІ

1 траўня

Сьвяціцель Макары нарадзіўся ў шляхетнай беларускай сям’і, у маладосьці прыняў пострыг у Віленскім Сьвята-Траецкім манастыры і быў там ігуменам. У 1495 г. абяраецца мітрапалітам Кіеўскім. Сам горад Кіеў заставаўся ў тыя часы зруйнаваным і ўжо шмат часу ня бачыў мітрапаліта ў сваіх сьвятынях. Уся Ўкраіна была спустошаная татарамі і сьвяціцель ведаў, што яны перакрылі ўсе шляхі, але аніякая небяспека ня спыніла яго ў жаданьні наведаць сваю паству на Ўкраіне. Ён лічыў сваім абавязкам сьвяціцеля-беларуса дапамагчы братэрскаму народу. Пачаўшы небясьпечны шлях да Кіева, сьвяціцель Макары першага траўня 1497 г., у нядзелю, спыніўся дзеля адпраўленьня Сьвятой Боскай літургіі ў вёсцы Стрыгалава каля Мазыра. Ужо пад час богаслужбы яму паведамілі аб нападзе татараў. Зьвярнуўшыся да зьбянтэжаных багамольцаў, сьвяціцель вымавіў: “Дзеці мае, схавайцеся ўсе, мой жа абавязак заставацца тут!” Народ разбяжаўся мітрапаліт адзін працягваў служыць Сьвятую літургію. Калі напад татараў быў адбіты беларускімі ваярамі, вернікі кінуліся да храму і пабачылі мітрапаліта Макарыя ляжачага каля пасаду. Ягоная галава была адсечана шабляй.

Сьвятое цела мітрапаліта Макарыя было перавезена ў Кіеў і пахована ў саборы Сьвятой Сафіі, які тады быў зачынены, зруйнаваны і закінуты. З таго часу ў саборы пачалі чуць таямнічыя сьпевы нябачнага хору, а каля магілы сьвяціцеля знаходзілі таямніча запаленыя сьвечы. У XVII стагодзьдзі, пасьля шматлікіх цудаў, адбыўшыхся ад малітвы сьвятамучаніку мітрапаліту Макарыю, беларускі сьвяціцель быў прылічаны да ліку сьвятых Кіеўскай Царквы.