Wednesday, November 4, 2009

СЬВЯТЫ РАЎНААПОСТАЛЬНЫ АВЕРКІЙ, ЯПІСКАП ІЭРАПОЛЬСКІЙ

Памяць 22 кастрычніка

Сьвяты роўнаапостальны Аверкій, япіскап Іэрапольскій, цудатворац, уславіўся ў II стагодзьдзі ў Фрыгіі. Горад Іэраполь тыя часы засялялі, у асноўным, язычнікі. Сьвяціцель маліўся Госпаду аб выратаваньні іх душаў і звароце да Праўдзівага Сьвятла. Зьявіўшыся Анёл загадаў сьвятому Аверкію зьнішчыць ідалаў у паганскім капішчы. З рэўнасьцю выканаў сьвяты наказ Боскі. Пачуўшы, што ідалапаклоньнікі жадаюць забіць яго, сьвяціцель прыйшоў на месца народных збораў і адкрыта выкрыў памылкі язычнікаў. Язычнікі спрабавалі схапіць сьвяціцеля. У гэты час у натоўпе закрычалі тры ашалелых юнака. Народ прыйшоў у замяшаньне, сьвяціцель жа малітвай выгнаў зь іх нячысьцікаў. Бачачы юнакоў здаровымі, іэрапольцы папрасілі сьвяціцеля Аверкія навучыць іх хрысьціянскай веры, а потым прынялі сьвяты Хрост. Пасьля гэтага сьвяціцель адправіўся па суседніх гарадох і сёлах, вылечваючы хворых і дабравесьця аб Царстве Боскім. З пропаведзьдзю ён абышоў Сірыю, Кілікію, Мэсапатамію, наведаў Рым і усюды навяртаў да Хрыста мноства людзей. Сьвяціцель Аверкій за свае вялікія працы названы роўнаапостальным. Шмат гадоў ён абараняў Царкву ад ерэтыкоў, сьцьвярджаў хрысьціян у веры, выводзіў заблукаўшых на праўдзівы шлях, вылечваў хворых і распаўсюджваў славу Хрыстову.

Трапар Аверкію, яп. Іэрапольскаму, цудатворцы.

Ісьціны прапаведнікам і цудатворцам дзівосным паказаў сябе, / сірот бацька і жабракоў абаронца, / бадзёры пастыр славеснага статку. Жах нячысьцікаў, / ты ад усіх нападаў абарані заклікаючых цябе: / Аверкій ойча наш, / малі Хрыста Бога, / каб выратаваліся душы нашы.


СЯМІ ЭФЭСКІХ ЮНАКОЎ

Памяць 4 жніўня і 22 кастрычніка,

Сэм Эфэскіх юнакоў: Максімілян, Іамвліх, Мартиніян, Ян, Дыянісій, Эксакустадзіян (Кастусь) і Антанін, жылі ў III стагодзьдзі. Сьвяты Максіміліян быў сынам эфэскага кіраўніка горада, астатнія шэсьць юнакоў – сынамі іншых шляхетных эфэскіх грамадзян. Юнакі былі сябрамі зь дзяцінства, і усё былі на ваеннай службе. Калі імпэратар Дзекій (249–251) прыбыў у Эфэс, ён загадаў усім грамадзянам зьявіцца для прынясеньня ахвяры паганскім бажкам; непакорлівых жа чакалі пакуты і сьмяротнае пакараньне. Па даносе шукаўшых добрага стаўленьня імпэратара да адказу былі закліканыя і сем эфэскіх юнакоў. Паўстаўшы перад імпэратарам, сьвятыя хлопцы спавядалі сваю веру ў Хрыста. Зь іх неадкладна былі зьнятыя знакі воінскага адрозьненьня – паясы вайскоўцаў. Аднак Дзекій адпусьціў іх на волю, спадзеючыся, што яны зьменяць рашэньне за то час, пакуль ён знаходзіцца ў паходзе. Юнакі сышлі з гораду і схаваліся ў пячоры гары Ахлон, дзе праводзілі час у малітвах, рыхтуючыся да пакутніцкага подзьвігу. Самы малодшы зь іх – сьвяты Іамвліх, апранаючыся ў жабрацкую вопратку, хадзіў у горад і купляў хлеб. У адзін з такіх выхадаў у горад ён пачуў, што імпэратар вярнуўся і іх шукаюць, каб прадставіць на суд. Сьвяты Максыміліян натхніў сяброў выйсьці з пячоры і добраахвотна зьявіцца на суд. Пазнаўшы, дзе хаваюцца хлопцы, імпэратар загадаў закласьці уваход у пячору камянямі. каб хлопцы памерлі ў ёй ад голаду і смагі. Двое зь саноўнікаў, прысутных пры замуроўваньні уваходу ў пячору, былі таемнымі хрысьціянамі. Жадаючы захаваць памяць аб сьвятых, яны уклалі сярод камянёў запячатаны каўчэг, у якім знаходзіліся дзьве алавяныя дошчачкі. На іх былі напісаныя імёны сямі юнакоў і гісторыя іх пакут і сьмерці.

Але Госпад навёў на хлопцаў цудоўны сон, які доўжыўся амаль два стагодзьдзя. Да таго часу ганеньні на хрысьціян спыніліся, хоць пры сьвятым верным цару Хвядосе Малодшым (408-450) зьявіліся ерэтыкі, якія адпрэчвалі уваскрэсеньне мёртвых у Другое прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста. Адны зь іх казалі: “Як можа быць уваскрэсеньне мёртвых, калі не будзе ні душы, ні целы, бо яны зьнішчацца?” Іншыя сьцьвярджалі: “Толькі адны душы будуць мець адплату, бо немагчыма целам паўстаць і ажыць пасьля тысячы гадоў, калі не застанецца ад іх і праху”. Тады Госпад і адкрыў таямніцу чаканага уваскрэсеньня мёртвых і будучага жыцьця праз Сваіх сямі юнакоў.

Уладальнік участку зямлі, на якой знаходзілася гара Ахлан, распачаў будаўніцтва каменнай пабудовы, і працоўныя разабралі уваход у пячору. Госпад ажывіў хлопцаў, і яны прачнуліся нібы ад звычайнага сну, не падазраючы, што мінула амаль 200 гадоў. Целы іх і адзежа былі цалкам нятленныя. Рыхтуючыся прыняць пакуты, хлопцы даручылі сьвятому Іамвліху яшчэ раз купіць ім хлеба ў горадзе для падмацаваньня сіл. Падышоўшы да горада, юнак уразіўся, убачыўшы на варотах сьвяты крыж. Пачуўшы вольна прамаўляемае Імя Ісуса Хрыста, ён стаў сумнявацца, што прыйшоў у свой горад. Разрахоўваючыся за хлеб, сьвяты юнак падаў гандляру манэту зь малюнкам імпэратара Дзекія і быў затрыманы, як скрыўшы скарб старадаўніх манэт. Сьвятога Іамвліха прывялі да кіраўніка горада, у якога ў то час знаходзіўся Эфэскій япіскап. Слухаючы зьдзіўленыя адказы юнака, япіскап зразумеў, што Бог адчыняе праз яго нейкую таямніцу, і сам адправіўся разам зь народам да пячоры. У уваходу ў пячору япіскап выняў з груды камянёў запячатаны каўчэг і адкрыў яго. Ён прачытаў на алавяных дошчачках імёны сямі хлопцаў і акалічнасьці замуроўваньня пячоры па наказе імпэратара Дзекія. Увойдучы ў пячору і убачыўшы ў ёй жывых юнакоў, усё узрадаваліся і зразумелі, што Госпад, праз абуджэньне іх ад доўгага сьну, адчыняе Царкве таямніцу уваскрэсеньня мёртвых. Неўзабаве сам імпэратар прыбыў у Эфэс і гутарыў зь юнакамі ў пячоры. Тады жа сьвятыя юнакі на вачах у усіх схілілі галовы на зямлю і ізноў заснулі, гэтым разам да усеагульнага уваскрэсеньня. Імпэратар жадаў кожнага зь юнакоў пакласьці ў каштоўную раку, але, зьявіўшыся яму ў сьне, сьвятыя юнакі сказалі, каб целы іх былі пакінутыя ў пячоры на зямлі. У ХII стагодзьдзі паломнік зь Кіеўскае зямлі ігумен Данііл бачыў у пячоры гэтыя сьвятыя мошчы сямі юнакоў.

Згодна старажытнай грэцкае мінеі, юнакі першы раз заснулі 4 жніўня, а пракінуліся ад сну 22 кастрычніка. У гэтыя два дні і сьвяткуецца іх памяць. Сьвятыя юнакі згадваюцца таксама і ў службе царкоўнага новага году – 1 верасьня.