Thursday, June 28, 2012

Сьвяты дабраверны князь Сэрбскі Лазар

Памяць 15/28 чэрвеня
Сьвяты дабраверны князь Сэрбскі Лазар жыў у XIV стагодзьдзі, у той час, калі туркі, заваяваўшы суседнія краіны, рыхтаваліся напасьці на Сэрбію.
Сьвяты Лазар выхоўваўся пры двары сьвятога караля Душана. Ён быў прызначаны кіраўніком адной з сэрбскіх правінцый. У 1371 году сьвяты Лазар быў абвешчаны каралём усёй Сэрбіі і багата папрацаваў для палягчэньня становішча краіны. Ён уціхамірыў суседніх князёў, якія крыўдзілі і рабавалі сэрбскае насельніцтва, клапаціўся аб хрысьціянскае асьвеце народа, будаваў храмы, падтрымліваў манастыры і дабрачынныя установы. У 1380 году сьвяты пабудаваў манастыр Рованіцу. Сьвяты Лазар выпрасіў у Канстантынопальскага Патрыярха згоду на прызнаньня Архіяпіскапа Сэрбскага Патрыярхам. На працягу 10 гадоў яго кіраваньня Сэрбія знаходзілася ў супакоі.

Friday, June 15, 2012

Канон Смаленскаму абразу Усясьвятой Багародзіцы Адзігітрыя

Сьвяткаваньне 28 ліпеня / 10 жніўня
Трапар, тон 4
Да Багародзіцы старана сёньня прыйдзем, грэшныя і пакорныя, і прыпадзем, у пакаяньні заклікаючы з глыбіні душы: Уладарка, дапамажы, глянь на нас міласэрна, бо гінем ад шматлікіх грахоў нашых, не адкінь маленьні слуг Тваіх. Бо на Цябе адзіную надзею маем (двойчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ніколі не спынім, Багародзіца, да сілы Тваёй заклікаць, хоць і нягодныя. Бо калі ты не дапамагала малітваю, хто б збавіў ад столькіх бед? Хто б захаваў да сёньня вольнымі? Не адыдзем, Уладарка, ад Цябе, бо слуг Тваіх заўсёды выратоўваеш.

Wednesday, June 13, 2012

ДЗЬВЕ ПЕСЬНІ СЬВЯТОГА ПІСАНЬНЯ, ПРЫСУТНЫЯ Ў ПСАЛТЫРЫ, АЛЕ АДСУТНЫЯ Ў ПЕРАКЛАДЗЕ сп. ВАСІЛЯ СЁМУХІ

У часе чытаньня беларускамоўнае Псалтыры мы сустракаемся зь тым, што ў існуючых праваслаўных перакладах адсутны дзьве песьні Сьвятога Пісьма. Каб выправіць дадзеную праблему, мы падаем гэтыя песьні ў перакладзе зь царкоўнаславянскае мовы. Зьверка рабілася па Псалтырам Кіеўскае праваслаўнае традыцыі.
Песьня 7
Малітва Азарыі
Дабраслаўлёны Ты, Гасподзь, Божа бацькоў нашых, і хвалёнае і праслаўленае ёсьць імя Твае ва ўсе стагодзьдзі. Бо праведны Ты ва ўсім, што зрабіў зь намі, і ўсе справы Твае праўдзівыя, і правільныя шляхі Твае, і ўсе суды Твае справядлівыя, і гэтыя суды справядлівыя Ты зьдзейсьніў ва ўсім, што зрабіў зь намі і са сьвятым горадам бацькоў нашых – Еруалімам, бо Ты па справядліваму прысуду зрабіў гэта зь намі за грахі нашы. Паколькі зграшылі мы, і рабілі беззаконна.

Tuesday, June 12, 2012

Акафіст усім сьвятым, ад стагодзьдзя Богу дагадзіўшым

Кандак 1
Абраным угоднікам Боскім, усім сьвятым, ад стагодзьдзя ва ўсім сьвеце празьзяўшым і на нябёсах вянцы славы прыняўшым, сьпеў пашаны прыносім. Вы ж, як маючыя вялікую адвагу да Госпада, ад усіх бед нас вызваліце, сьпяваючым вам хвалу: Радуйцеся, усе сьвятыя, да Бога аб ўсім сусьвеце добрыя малітоўнікі.
Ікас 1
Анёльскі сабор, зьменшаны падзеньнем ганарыстых анёлаў, і вамі, усімі сьвятымі, адноўлены ў колькасьці, сьветла сьвяткуе ў дзень памяці вашае і ўвесь сусьвет склікае на вясельля духоўнае. Мы ж, ім пераймаючы, сьпяваем вам радасна:

Sunday, June 10, 2012

КАНОН УСІМ СЬВЯТЫМ

Трапар, тон 2
Апосталы, мучанікі й прарокі, сьвяціцелі, прападобныя і праведныя, добры подзьвіг зьдзейсьніўшыя і веру захаваўшыя, адвагу маючыя да Выратавальніка, аб нас Яго, як Добрага, маліце, каб выратавацца душам нашым.
Канон, тон 8
Песьня 1
Ірмас: Песьню засьпяваем, людзі, цудоўнаму Богу нашаму, вызваліўшаму Ізраіль ад рабства, песьню перамогі сьпяваючы, словы ад сэрца ўзносім: сьпяваем Табе, Адзінаму Уладару.
Прысьпеў: Усе сьвятыя, маліце Бога аб нас.
Прарокаў сабор, апостальскі чын, войска мучанікаў, Уладара ўсіх маліце, каб выратавацца мне, шматлікімі грахамі абцяжаранаму.
Герархаў сабор, прападобныя і ўсе праведнікі, маліце аб дабротах вечных для тых, хто зь верай вас шануе.

Tuesday, June 5, 2012

КАНОН ЗВЫШГОДНАЙ ЕФРАСІНЬНЕ ПОЛАЦКАЙ, АСЬВЕТНІЦЫ БЕЛАРУСІ


Песьня 1
Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона тонучым, цуд гэты пераможнай песьняй Богу апяваем.
Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як служка Боская стоячы, прападобная  маці нашая Ефрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.
У юнацтве прычасьціўшыся сьвятых запаветаў Госпада і пажадаўшы Яму адзінаму служыць, пагрэбавала ты славай і багацьцям сусьвету гэтага.
Хрыста палюбіўшы, бацькоў і родзічаў тваіх і жаніха зямнога пакінула ты, звышгодная, і манаскае жыцьцё прыняла.
Скрухай напоўніліся сэрцы бацькі і маці тваёй, калі ў анёльскім вобразе пабачылі табе, любімую дачку сваю, ты ж словамі добрымі, адукаваўшага табе Сьвятога Духа, суцешыла іх у дабрыні.
Як у алеі дабрыні сьвятых намошчаная на грамніцы, маці, Жаніха твайго малі, асьвяці вочы сэрца майго, ноччу жыцьцёвай захмараныя, ды годна табе ўслаўлю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Розум дасканалы ў маладыя гады, маці, здабыўшы, дзёрзкае цела душы скарыла ты, ад юнацтва ўзяўшы Крыж Хрыстовы і дабрадатны цяжар лёгка прыняўшы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Скрухі завіруха ахінае набожную маю душу, і бед воблакі сэрца мае пакрываюць, але Сьвятло нарадзіўшая, боскае і спрадвечнае, зазьзяй мне сьвятлом радасьці.

Sunday, June 3, 2012

СЛОВА НА СЬВЯТУЮ ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦУ

“І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць”
Дз. 2,4
“Я - сьвятло сьвету; хто пойдзе сьледам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець сьвятло жыцьця”
Ян. 8,12
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Пасьля ўзьнясеньня Хрыстовага, Бог паслаў Сьвятога Духа, каб Ён суцешыў хрысьціян і дапамог ім прапаведаваць Эвангельле сярод народаў. Таму Сьвяты Дух часта малюецца сымбалічна ў выглядзе языкоў полымя ці голуба. Дзякуючы сіле Сьвятога Духу, якую вучні набылі ў дзень Сёмухі, апосталы адважна сталі прапаведаваць пра справы Ісуса Хрыста, зьвяртаючы людзей да веры.
У сёньняшняй пропаведзі, дарагія браты і сёстры, жадаецца спыніцца на двух момантах, а менавіта – “Сьвятыя Апосталы загаварылі на розных мовах” і словах Бога нашага пра тое, што “той ня будзе блукаць у цемры”.

АКАФІСТ СЫХОДЖАНЬНЯ СЬВЯТОГА ДУХА НА СЬВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ

Кандак 1
Усяслаўны Паракліце, Уладар нябёсаў і зямлі, Жыватворчы, Выратавальны і Ўсясьвяты Дух, праўдзіва ад Айца зыходзячы і ў Сыне спачываючы, зыходам у вобразе палымяных языкоў Апосталам асьвету прынёсшы, зыдзі і цяпер з вышыні горнае на нас нягодных слуг Тваіх, і нарадзі нас да новага дабрадатнага жыцьця, ды засьпяваем Табе: Прыйдзі, Суцяшальнік Добры, усяліся ў нас, і выратуй душы нашы.
Ікас 1
Анёлаў Творца і Ўладар Сілаў з нябёсаў зышоў і плоць чалавечую, прыроду нашу прыняў, прыйшоў на зямлю, ды выратаваў Крыжам і Ўзьнясеньнем Сваім паўшы ў старажытнасьці род чалавечы, і яшчэ ўзышоў на нябёсы, сеў побач Бога і Айца, ды суўзьнясе і абагавіць сутнасьць нашу, і ды створыць ня зямлі Ўладарства праўды і міру. О Дух Сьвяты, яго ж ніхто няздольны бачыць, апрача тых, хто народжаны з вышыні. Тым жа Духам. Дзеля гэтага Гасподзь наш, да Айца зыходзячы, не пакінуў нас зьнямоглых, але абяцаў слугам славім, прамаўляючы: Я папрашу Айца і іншага Суцяшальніка дасьць вам, ды будзе з вамі на вякі вякоў, Дух Праўды, Яго ж сусьвет ня здольны прыняць, бо ня ведае Яго, бо ад Айца зыходзіць, Той сьведчыць аб Мне. Суцяшальнік, Дух Сьвяты, навучыць вас усяму і ўзгадаеце, як мовіў вам. Гэтаму абяцаньню веруючы, апосталы малілі Табе, Сьвяты Суцяшальнік, ды хутчэй зыходзь, сьпяваючы Табе:

Saturday, June 2, 2012

СЬВЯТЫ ДАБРАВЕРНЫ КНЯЗЬ ДАЎМОНТ ПСКОЎСКІ

Памяць 20 траўня / 2 чэрвеня
Сьвяты верны князь Даўмонт  (Дамант) Пскоўскі, князь Нальшынайскі (Нальшанскі), быў родам з Літвы - Беларусі, ён спачатку быў язычнікам. У 1265 году, ратуючыся ад міжусобіц жмудзінскіх князёў, быў змушаны бегчы з Літвы–Жмудзі і з 300 жмудзінскімі сем'ямі прыйшоў у Пскоў, які быў горадам крывічаў. Беларуская пскоўская зямля зрабіліся яго другой радзімай. Тут, па выразе летапісца, “дыхнула на яго мілата Божа”, калі з усёй сваёй сьвітай ён прыняў сьвятое Вадохрышча з імем Цімафей і удастоіўся вялікіх дарункаў ад Бога. Ужо праз год за доблесьць і праўдзіва хрысьціянскія дабрадзейнасьці пскавічы абралі яго сваім князем. На працягу 33 гадоў ён кіраваў горадам і быў адзіным князем за усю гісторыю Пскова, які здолеў так доўга пражыць у сьвеце і згодзе з пскоўскім вечам. Ён быў справядлівы і строга сачыў за правасудзьдзем іншых, шчодра лазаў міласьціну, прымаючы жабракоў і вандроўцаў, поўна глыбокай пашаны паважаў царкоўныя сьвяты, заступаўся храмам і манастырам і сам заснаваў мясьціну ў гонар Каляд Найсьвяцейшай Багародзіцы. Князь Даўмонт быў слаўным абаронцам Заходняй мяжы Беларускае зямлі ды Кіеўскага Праваслаўя.