Sunday, December 26, 2010

ДОКТАР ФРАНЦІШ СКАРЫНА І ЯГО КУЛЬТУРНАЯ ПРАЦА

а.Адам Станкевіч
I. Агульныя ўвагі.
Гаварыць аб Скарыне і яго культурнай працы, — гэта знача пазнаёміцца з жыцьцём вялікага беларускага культурнага дзеяча з XVІ ст. і з яго перакладамі Бібліі на тагочасную беларускую мову. Прадтым аднак, як аб гэтым гаварыць, мушу зрабіць наступныя агульнага характару ўвагі.
Вучоныя пачалі цікавіцца Скарынай тады, калі сталі ім вядомыя яго перакладаў і яго друкарскіх захадаў кнігі. Зацікаўленьне гэта пачалося ад 1776 году, калі бібліотэкар Расейскай Акадэміі Навук у Пецярбурзе Бакмэйстэр у Бібліотэцы тэй жа акадэміі знайшоў скарынаўскіх друкаў. Аб гэтых друках напісаў ён свае ўвагі ў двух кніжках аднаго зьместу: Tssai sur la Bibliotheque de l'Fcadamie des Sciences a St/ Petersbourg.1776 і Опыт о библиотеке Императорской Академіи Наук СПБ.1770.
Узноў жа неўзабаве былі знайдзены ў бібліотэцы царскага расейскага Мін. Загр. Спраў іншыя чатыры скарынаўскія кніжкі. Аб гэтых напісаў свае ўвагі Штраттер у зборніку: Опыт трудов вольного Россійскаго собранія. М. 1783.
Больш грунтоўныя ўрэшце досьледы над Скарынай пачаліся тады, калі чэскі вучоны славіст Доброзскі ў 1792 г. адведаў Пецярбург і бліжэй пазнаўся з скарынаўскімі кніжкамі. Пісаў ён аб іх у выд.: Slovankarag 1814,I i 1815 II) і у кнізе: Geschichte der Bohmischen Sprache und altern Literaturrag. 1818) і ў іншых.
І яшчэ розныя іншыя аўтары пісалі аб Скарыне, але ніхто з іх не пасьвяціў сваей увагі працы Скарыны, як цэласьці. Першы дакнаў гэтага П. В. Владимиров у ведамай грунтоўнай кнізе: Доктор Францнск Скорына, его переводы, печатные изданія і язык. СПБ 1885 г. Кніга гэта сталася выходным пунктам для ўсіх тых дасьледчыкаў, якія пазьней працавалі над справай Скарыны. Ёсьць гэным пунктам для вучоных Скарынаведаў аж  да сяньня. I да сяньня ня то што лепшай, але роўнай Владимирова працы не напісаў аб Скарыне ніхто, хоць пісалі даволі многія.

ГІСТОРЫЯ, АЛЬБО ПРАЎДЗІВАЕ АПІСАНЬНЕ ЖЫЦЬЦЯ СЬВЯТЫХ ВАРЛААМА І ІАСАФА

РАМАН ЗАБЫТЫ НА СТАГОДЗЬДЗІ.

ЗЬМІЦЕР ДЗЯДЗЕНКА
Магутная хваля вяртаньня нашай спадчыны абмінула перакладныя творы старабеларускай літаратуры. Шырокая публіка троху ведае пра існаваньне беларускага тэксту “Трыстана і Ізольды” (Трышчана і Іжоты); тыя, хто атрымаў філалагічную адукацыю, маюць уяўленьне пра сьвецкія перакладныя кнігі “Александрыя”, “Аповесьць аб Троі”… Мала хто назаве болей…
А між тым, Максім Гарэцкі ў сваёй кнізе “Гісторыя беларускае літаратуры” зазначаў: “/.../ у XVII стагодзьдзі былі асабліва пашыраны перакладныя повесьці, а нават рабіліся й новыя пераклады”. Сама сабой напрошваецца выснова пра значны ўплыў перакладной літаратуры на сьветагляд тагачаснага чалавека, пра яе вялікую ролю ў ягоным жыцці.
Сярод прыкладаў перакладной літаратуры XVII стагодзьдзя М. Гарэцкі першай называе Гісторыю, альбо Праўдзівае апісаньне жыцця сьвятых Варлаама і Іасафа, выдадзеную ў 1637 годзе ў друкарні праваслаўнага Куцеінскага Багаяўленскага манастыра (паблізу Воршы, зараз — у межах гораду).
На гэтым рамане варта спыніцца асобна. Ён заслугоўвае гэтага хаця б таму, што вядомы больш чым на 30 мовах народаў Азіі, Еўропы ды Афрыкі: пэрсыдзкая, уйгурская, 5 арабскіх вэрсіяў, 2 грузінскія і грэцкая, якая паходзіць ад адной зь іх; зробленыя з грэцкай 2 лацінскія, старажытнаславянскія, армянскі ды эфіёпскі пераклады; паходжаньнем ад аднаго зь лацінскіх перакладаў — 9 італьянскіх, 8 старафранцускіх, 5 гішпанскіх, правансальская, партугальская, нямецкая, чэская, польская, ангельская, ірляндзкая, галяндзкая вэрсіі й г.д.

АБ ПАКЛІКАНЫХ НА БАЛЬ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Я жадаю зьвярнуць вашу увагу на два бакі вельмі багатага зьместу сёньняшняга Эвангельля. Па-першае, Гасподзь заклікала на шлюб, г.зн. на самую найглыбокую, дасканалую радасьць — самых блізкіх Яму людзей, тых, якія заўсёды, у хвіліны радасьці, каля Яго былі, тых, якія умелі дзяліць усё сьветлае, што праходзіла ў Ягонае жыцьці... Але вось, калі дайшло да апошняй радасьці, да радасьці Гасподняй, да шлюбу Ягонага Сына, калі радасьць апынулася Яго уласнай і непадзельнай, калі радасьць апынулася такая, што трэба было прылучыцца Ягонай радасьці, а не толькі падзяліць зь Ім радасьць, тады усё пачалі ад гэтага шлюбнага балю адмаўляцца. Хто купіў зямлю і трэба было яе агледзіць, хто купіў валоў, і трэба было іх выпрабаваць, хто сам жаніўся, і не да радасьці іншага шлюбу яму было...

НАЦЫЯНАЛЬНАСЬЦЬ І РОДАПАХОДЖАНЬНЕ ІВАНА ФЁДАРАВА, ПЕРШАДРУКАРА Ў МАСКВЕ

В. Лукомскі

Нягледзячы на значную, больш як стогадовую літаратуру, якая нарасла вакол тэмы аб першадрукарскіх прадпрыемствах Івана Фёдарава ў Маскве, Літве ды Ўкраіне, нягледзячы на шэраг манаграфіяў, якія прысьвечаны вядомаму друкарю і часта закранаюць нават самыя нязначныя дробязі апошніх гадоў ягонага вандроўнага жыцьця, а таксама нягледзячы на шэраг паважных бібліяграфічных прац, дзе ўсебакова вывучаліся надрукаваныя ім кнігі ва ўсіх іхных дэталях, ‑ усё ж некаторыя асноўныя пытаньні біяграфіі Івана Фёдарава дагэтуль застаюцца нявысьветленымі ці наагул неразгаданымі.
Да такіх загадкавых бакоў ягонага жыцьця адносіцца пытаньне аб яго паходжаньні.
Зазвычай біёграфы Івана Фёдарава, спасылаючыся на тое, што ён сам называў сябе “Москвитином”, па аналёгіі зь Пётрам Цімафеевічам “Мсьціслаўцам” зь Амсьціслава (у Літве) ды іншымі падобнымі выпадкамі [1], схільныя прыпісаць месца яго нараджэньня Маскве і гэтым абмежаваць усе далейшыя пошукі, выпускаючы з‑пад увагі, што сваё маскоўскае найменьне Іван Фёдараў ставіць толькі ў спалучэньні з паказаньнем на сваю маскоўскую друкарскую дзейнасьць (“друкарь москвитин”, “печатник зь Москвы”), што, адпавядаючы рэчаіснасьці, не дае права на выснову пра ягоную радзіму. Праўда, у літаратуры ёсьць глухія паказаньні на ягонае магчымае паходжаньне з Калугі [2], якія, зрэшты, можна вытлумачыць непаразуменьнем пры супастаўленьні зьвестак пра службу Івана Фёдарава дыяканам Нікола‑Гастунскай царквы ў Крамлі зь цудадзейным абразом гэтай царквы зь сяла Нікола‑Гастуні ў Ліхвінскім павеце (ля Калугі).