Saturday, November 21, 2009

САБОР АРХАНЁЛА МІХАЛА І ЎСІХ НЯБЕСНЫХ АНЁЛЬСКІХ СІЛАЎ

(8 лістапада)

Гэта ёсьць галоўнае сьвята ў гонар сьв. Анёлаў. Яно прысьвечана сьв. Арханёлу Міхалу, кіраўніку войска нябеснага. Па старажытным пераказам, сатана, калісьці сьвятлейшы больш усіх духаў нябесных і таму названы Люцыфэрам, упаў у самалюбства, гонар і злосьць ды спакусіў шмат іншых духаў. Арханёл Міхал сабраў войска набожных Анёлаў. Міхал і ягоныя Анёлы абвясьцілі зьмею вайну. І зьмей ваяваў са сваімі анёламі, але не вытрымалі. І ўжо не знайшлося ім месца на небе. І спынены быў зьмей вялікі, цмок старажытны, які завецца злы і сатана, што зьнішчае сусьвет, і скінуты быў на зямлю, а зь ім і ягоныя анёлы былі скінутыя (Адкр. 10:7–9)ю Анёлы ўслаўлялі Ўсясьвятую Тройцу сьпевам “Сьвят, Сьвят, Сьвят, Госпад Саваоф! Поўна неба і зямля славы Тваёй!”

Анёлы сочаць за кожным чалавекам. Аб гэтым сьведчыць Сьвятое Пісаньне. Патрыярх Якаў бачыў Бога і Анёлаў (Быц. 28:12–15). Дабраслаўляючы сваіх унукаў, Ізраіль прамовіў: “Анёл, які ратуе мяне ад усякага ліха, каб дабраславіць хлопчыкаў гэтых” (Быц. 48:16). Анёл Боскі ахоўваў палкі сыноў ізраільскіх у час іх выхаду зь Эгіпту (Вых. 14:19). У Псальме 90 гаворыцца: “Ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць; бо анёлам Сваім наказвае пра цябе – ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх, і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю” (Пс. 90:10-12).

Апостал Павал у пасланьні да жыдоў гаворыць: “Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэньне тым, якія маюць успадкаваць збавеньне?” (Жыд. 1:14)

І Сам Ісус Хрыстос прамовіў пакорлівым веруючым: “Глядзеце, не пагарджайце ніводным з малых гэтых; бо кажу вам, што анёлы іх на нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.” (Мц. 18–10)

Сьвяты Дыянісій, вучань апостала Паўла, навучае нас, што ўсе анёлы падзяляюцца на тры герархіі, а кожная герархія, у сваю чаргу – на тры чына. У першай найвышэйшае герархіі стаяць чыны, найбольш блізкія да Ўсясьвятой Тройцы: сэрафімы, хэрувімы і пасады. Сэрафімы – анёлы падобныя на полымя – атачаюць Пасад Боскі і сьпяваюць Госпада дзень і ноч, як гэта было адкрыта сьвятому прароку Ісаі ў бачаньні “Вакол Яго стаялі серафімы; у кожнага зь іх па шэсьць крылаў: двума засланяў кожны аблічча сваё, і двума засланяў ногі свае, і двума лётаў. І клікалі адзін аднаму і казалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф! уся зямля поўная славы Ягонай!” (Іс. 6:2–3) Яны палаюць любоўю да Бога і гэтую любоў запальваюць у сэрцах людзей. Хэрувімы зьзяюць сьвятлом і веданьнем Бога, разуменьнем таямніц Боскіх і адукоўваюць людзей. Пасады служаць правасудзьдзю Боскаму і сілу гэтага правасудзьдзя надаюць зямным пасадам, значыцца царам і ўладарам зямлі.

У другой герархіі таксама стаяць тры чына: ўладары, сілы і ўлады. Анёлы–ўладары называюцца так паколькі яны ўладараць над ніжэйшымі чынамі, уладараць любоўна, з жаданьнем і радасьцю, служачы Госпаду і Ягоным слугам. Яны надаюць сілы зямной уладзе і ўзмацняюць душы тых людзей, якія змагаюцца зь злымі запаламі і спакусамі. Анёлы сілы напоўнены Боскай моцы, па волі Госпада робяць вялікія цуды на славу Боскую, яны надаюць цудатворнае сілы сьвятым дагаджальнікам і дапамагаюць кожнаму чалавеку цярпець бяду і слабасьць. Анёлы ўлады маюць асаблівую ўладу над злымі духамі: яны адганяюць варожую сілу, якая намагаецца спакусіць сьвятых падзьвіжнікаў, і дапамагаюць людзям у барацьбе са злымі духамі.

На ніжэйшай ступені нябеснае герархіі таксама тры чына: кіраўніцтва, архангелы і анёлы. Анёлы кіраўніцтва стаяць над ніжэйшымі анёламі. Ім Госпад даручае кіраваць дзяржавамі, ўладаньнямі і гарадамі. Яна ставяць у сьвеце кіраўнікоў і дапамагаюць ім выконваць іх абавязкі на дабро людзей і на славу Боскую. Архангелы – гэта вялікія дабравесьнікі, якія абвяшчаюць людзям таямніцы Боскія. Напрыклад, архангел Гаўрыіл абвясьціў Дзеве Марыі аб нараджэньні ад Яе Хрыста Выратавальніка. Найніжэйшы чын – гэта проста анёлы, яны найбольш блізкія да людзей. Між імі ёсьць і анёлы–ахоўнікі. Такі анёл даецца кожнаму хрысьціяніну пры сьвятым хрышчэньні. Ён абараняе нас ад усялякага зла і навучае нас праўдзіваму хрысьціянскаму жыцьцю і вечнаму выратаваньню. Такім чынам, мы павінны дбаць аб тым, каб анёл–ахоўнік заўсёды знаходзіўся пры нас і не пакідаў нас. А дзеля гэтага мы мусім часьцей зьвяртацца да яго зь малітвай і жыць так, каб не абражаць яго сваімі брыдкімі ўчынкамі і паганымі словамі, бо ў калі мы сябе кепска паводзім – ён, як істота сьвятая і бязгрэшная, пакідае нас, а пасьля гэтага можа напасьці на нас вораг, наш злы спакусьнік.

8 лістапада Праваслаўная Царква кожны год сьвяткуе сьв. Арханёла Міхала, які ахоўвае Царкву і ўслаўляе Бога, і ўсіх сіл нябесных, безцялесных, услаўляючы веліч Усясьвятой Тройцы. Арханёл Міхал ёсьць першы ахоўнік людзей.

На службе Божай сьпяваюць: “Узьвялічваем цябе, сьвяты арханёл Міхал, і ўсіх вас, анёльскія сілы нябесныя, што ва ўсялякі час услаўляеце Госпада”.

Усталяваньне царкоўнага сабору ў гонар нябеснага сабору адносіцца да старажытных часоў хрысьціянства. Ужо ў IV ст. у гонар Арханёла Міхала былі пабудаваны храмы. У V ст. Анатоль – Патрыярх Канстантынопаля, у VІІІ ст. Ян Дамаскін, у ІХ Рыгор Ніканідыйскі, Студыт, Візантый, а таксама Арсеній Канстантынопальскі, Кіпрыян і Яфрэм Карыйскія напісалі шмат сьвятых сьпеваў на дзень сабору ў гонар Арханёла Міхала і ўсіх сіл нябесных, безцялесных.

Трапар сьвята

Нябесных сіл арханёлы, / заўсёды молім мы вас, нягодныя, / каб вашымі малітвамі ахоўвалі і покрывам вашай славы нябеснай / абаранялі вы нас, якія зь любоўю прыпадаюць да вас і клічуць: / Ад бед выратоўвайце нас, як кіраўнікі сіл нябесных.