Упадабаныя ў Хрысьці, мілата Госпада і мір зь
усімі вамі!
З пачуцьцём вялікай павагі і адначасова з глыбокім
болем у сэрцы, мы зьвяртаемся ад імя гістарычнай і мучаніцкае Маці-Царквы Канстантынопаля
да усіх вас у гэты смутны дзень васьмідзесятай гадавіны Голадамору украінскага народа.
У той час, калі мы малітоўна успамінаем аб тых трагічных
нечалавечых падзеях 1932-1933 гадоў, калі мноства чалавечых жыцьцяў было перапынена
штучным і жорсткім голадам, мы таксама молімся аб супакоі душ памерлых ахвяраў Голадамору
і гаеньня балючых душэўных ран вашага дабраслаўлёнага народа.
Цяжка, немагчыма уявіць сабе памеры і зацятасьць лютасьці,
з якой чалавечыя істоты зьнішчалі сабе падобных, створаных па вобразу і падабенству
Бога. Усё гэта нібыта дзеля палітычнае ідэалёгій, але на самой справе з-за няпраўды
і бязбожнасьці.
І сёньня, мае ўпадабаныя, мы павінны памятаць урокі
гісторыі і вучыцца на трагедыях мінулага, каб разумець, як нам рухацца ў будучыню,
песьцячы пачуцьцё спагады і прабачэньня.
Мы павінны адрозьніваць і пазьбягаць праявы ідэалёгіі
нянавісьці і перадузятасьці, накіраваных як супраць асобнай асобы, так і чалавечых
супольнасьцяў, ці па этнічных, ці па рэлігійных і культурных прыкметах.
Як Праваслаўныя хрысьціяне, мы павінны заўсёды імкнуцца
пераадолець рознагалосьсі і спрыяць брацкім адносінам зь усімі людзьмі і, разам
з тым, заўсёды быць пакорліва адданымі нашаму уласнаму царкоўнаму вучэньню і традыцыям.
Гасподзь сказаў: «Я ёсьць дарога, праўда і жыцьцё»
(Ян 14:6). У гэтым боскім запэўніваньні мы знаходзім велізарнае заспакаеньне і надзею,
бо менавіта ў Царкве, Яго Сьвятому Целе, мы пазбаўленыя пакут і бед і адначасова
знаходзім сілу дараваць і любіць усіх людзей.
Няхай Бог даруе вечны супакой усім ахвярам Голадамору.
Няхай Бог дабраславіць ўсіх вас.
Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста і любоў Бога
Айца, і прычасьця Сьвятога Духа з усімі вамі. Амін.
Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей,
Ваш гарачы малітоўнік перад Богам
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.