Saturday, September 21, 2013

АКАФІСТ СЬВЯТОМУ МУЧАНІКУ ВІКТАРУ


Пераклад зьдзейсьнены у вянок памяці сьвядомаму беларускаму мастаку Віктару Маркаўцу, бо казаў Гаспозь: “Вы - сьвятло сьвету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары. І запаліўшы сьвечку, ня ставяць яе пад пасудзінаю, а на сьвечніку, і сьвеціць усім, хто ў доме. Так няхай сьвеціць сьвятло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах”. (Мц. 5:14 – 16)
Сьвяты мучанік Віктар быў ваяром у час царюваньня імпэратара Марка Аўрэлія Філосафа (161-180). Калі імпэратар пачаў ганеньне на хрысьціян, Віктар адмовіўся прынесьці ахвяру багам. Такое абавязковае ахвярапрынашэньне зьяўлялася праверкай адданасьці ваяра язычніцкімі багам і імпэратару. Сьвятой прададзены быў на пакуты, але прайшоў скрозь усе катаваньні цэлым. Сілай малітвы ён перамог чарадзея, які з тых часоў адмовіўся ад чарадзейства і стаў хрысьціянінам. Па малітве сьвятога пачалі бачыць раптам асьлеплы ваяры. Бачачы цуды, выяўленыя Госпадам праз сьвятога Віктара, маладая набожная жонка аднаго з катаў, Стэфанія, адкрыта праславіла Хрыста, за што была адданая лютаму пакараньню: яе прывязалі да двух сагнутым пальмам, якія, разагнуўшыся, разарвалі мучаніцу. Сьвятога мучаніка Віктара абезгаловілі. Пакутнікі пацярпелі ў Дамаску ў II стагодзьдзі, дзе і адданыя пахаваньню іх годныя астанкі.

Кандак 1
Абранага ваяра Хрыста Бога нашага, сьвятога мучаніка Віктара сьпевамі ўшануем, як абаронцу нашага і малітоўніка. Ты ж, пакутнік, як маючы адвагу да Госпада, ад усіх бед нас вызвалі, ды засьпяваем Табе: Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Ікас 1
Анёлам зямным і чалавекам нябесным выявіўся ты, сьвяты мучанік, калі асьвяціўся сьвятлом праўдзівага богапазнаньня ды радасна пакрочыў на подзьвіг пакутніцтва. Таму, памятаючы пакуты твае, за Хрыста прынятыя, сьпяваем табе так:
Радуйся, бо Творцу ўсяго ўсім сэрцам палюбіў; радуйся, бо за імя Ягонае цяжкія пакуты прыняў.
Радуйся, бо нягоднасьць ідалаў выкрыў; радуйся, бо дзеля любові сваёй да Хрыста жыцьця не пашкадаваў.
Радуйся, славу сьвету гэтага адкінуўшы; радуйся, салодкасьці раю прыйняўшы.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 2
Бачачы, як нягодныя хрысьціян перасьледуюць, іх асуджэньняў ды катаваньняў не забаяўся ты. Але, як добры ваяр Хрыстовы, прад нягодным ваяводам Севасьціянам устаў ты, і веру сваю ў адзінага праўдзівага Бога спавядаў, сьпяваючы голасна: Алілуя.
Ікас 2
Розум боганатхненны маючы, сьвяты мучанік Віктар, зьдзівіў ты ката мужнасьцю душы тваёй і словамі, якімі адважна прапаведаваў Хрыста – праўдзівага Бога. Таму, славячы спавяданьня твае, сьпяваем табе так:
Радуйся, прапаведнік адзінага праўдзівага Бога; радуйся, Прасьвятой Тройцы верны паклоньнік.
Радуйся, ідальскага служэньня зьнішчальнік; радуйся, хрысьціянскае набожнасьці саджальнік.
Радуйся, спадкаемец Царства Нябеснага; радуйся, вечнае славы супрычасьнік.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 3
Сілаю Усявышняга ўмацаваны, адважна прад катам стаў ты, мужны спавядальнік Хрыстовы, таму пагрозамі і спакусамі ката пагрэбаваў, на подзьвіг пакутніцкі пакрочыў ты, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 3
Маючы моцную надзею на Уладыку Нябеснага і Госпада, і памятаючы слова апостальскае, як належыць падпарадкоўвацца Богу больш, чым чалавеку, ты, сьвяты мучанік, не падкарыўся загаду ката, але спавядаючы сябе ваяром Цара Нябеснага, адпрэчыў нягоднасьць язычнікаў і ў рукі ката аддаўся. Мы ж, памятаючы мужнасьць тваю, сьпяваем табе так:
Радуйся, добры ваяр Цара Нябеснага; радуйся, верны слуга Госпада свайго.
Радуйся, бо пагроз нягодных не спужаўся; радуйся, спакусу ідальскую выкрыўшы.
Радуйся, подзьвіг мучаніка добра зьдзейсьніўшы; радуйся, бо веру ў Хрыста крывёй уласнай засьведчыў.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 4
Бурай гневу апантаны, бяздумны кат загадаў цяжка катаваць цябе, у печ палаючую кінуць. Ты ж, усю надзею сваю на Бога паклаўшы, у полымя, як некалі тры юнака, сьмела ўвайшоў, сьпяваючы пераможную песьню: Алілуя.
Ікас 4
Пачуў нягодны ваявода, як пасьля трох дзён знаходжаньня ў палымянае пячы, ты, слаўны мучанік, непашкоджаным выйшаў і яшчэ большым гневам кат напоўніўся, заклікаўшы чараўніка і загадаўшы яму забіць цябе. Ты ж, сьмяротную атруту прыняўшы, зноў непашкоджаным выявіўся. Таму так сьпяваем табе:
Радуйся, непахісны змагар веры Хрыстовай; радуйся, пакутнік, бо цьвёрды ў ёй больш адаманту.
Радуйся, бо полымя не спужала цябе; радуйся, бо расою малітваў тваіх полымя згасіў.
Радуйся, бо, сьмяротнай атруты ўкусіўшы, ты непашкоджаным выявіўся; радуйся, бо цяпер асалоду маеш ад ежы райскае.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 5
Богаскіраванай зорцы падобны ты быў, мучанік Хрыстовы, указваючы шлях выратаваньня. Бо чарадзея, забіць цябе жадаючага, паверыць у Хрыста прымусіў ты, навучаючы сьпяваць разам з табою: Алілуя.
Ікас 5
Бачыўшы Бога вачамі душы сваёй, яўна цуды зьдзяйсьняючага праз цябе, сьвяты Віктар, чараўнік нягодны зьмілаваўся сэрцам і паверыў у Хрыста, Якога ты прапаведаваў. Мы ж, апяваючы веліч Божую, на табе выяўленую, сьпяваем:
Радуйся, бо выратавальным словам ты цемру няверы разагнаў; радуйся, бо пакутніцкім спавяданьнем веры ты няверных да Хрыста прывёў.
Радуйся, бо ўсе подступы сатаны разбурыў; радуйся, бо сілу нячысьцікаў верай Хрыстовай перамог.
Радуйся, бо верных да праслаўленьня Бога ўздымаеш; радуйся, бо ўсіх вучыш прыходзіць да Яго ва ўсіх бедах і скрусе.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 6
Прапаведнікам праўдзівае веры ў Хрыста выявіўся ты прад тварам катаў тваіх, пакутнік слаўны, бо ніякія раны, што табе зрабілі, не здолелі пашкодзіць табе. Бо алея кіпячая – крыніцай вады прахалоднай табе здалася, і воцат – як салодкі мёд для цябе быў. Мы ж, цярпеньню твайму зьдзіўляючыся, сьпяваем Богу, дзіўнаму ў сьвятых Сваіх: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяла сьвятло, асьляпляючы катаў тваіх, калі ты, сьвяты мучанік, імя Госпада Ісуса паклікаў. Праз гэта табе, слаўнаму ваяру Божаму і цудатворцы, сьпяваем так:
Радуйся, хуткі абаронца і прасіцель наш перад Богам; радуйся, аб душах нашых цёплы малітоўнік.
Радуйся, бо хворых малітвай сваёй вылечваеш; радуйся, лекар параненьняў душэўных і цялесных.
Радуйся, бо веру нашу ўмацоўваеш; радуйся, бо надзею нашу сьцьвярджаеш.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 7
Жадаючы праславіць Бога, умацоўваючага абраных Сваіх, нейкая жанчына, на імя Стэфанія, прыйшоўшы на месца пакуты тваёй і вельмі цярпеньню твайму зьдзіўляючыся, бачыла вянок нятленны зь нябёсаў зыходзячы. Гэта праўдзіва бачачы і Бога ў сэрцы сваім праслаўляючы, засьпявала: Алілуя.
Ікас 7
Новую паказаў бязьлітасную ярасьць злосны кат, калі юначку Стэфанію, праслаўляючую пакуты твае, мучанік Хрыстовы Віктар, загадаў, прыхіліўшы галіны дрэваў, прывязаць ды разьдзерці. Мы ж, подзьвіг сьвятой мучаніцы праслаўляючы, уславім разам зь ёй пакуты твае, мучанік, так сьпяваючы:
Радуйся, ахвяра прыемная, як Авеля, прынашэньне Богу; радуйся, праведнасьці і добрых спраў, як Ной, напоўнены.
Радуйся, Аўрааму ў веры пераймаючы; радуйся, бо ёсьць Ною спадкаемца ў цярпеньні.
Радуйся, бо як Давыд, усю надзею сваю на Госпада маючы; радуйся, бо хор мучанікаў папоўніў.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 8
Дзіўна ёсьць бачыць і чуць народам, якія не ведаюць Божай сілы, як ў слабым целе чалавечым магчыма так цярпець пакуты за Хрыста. Мы ж, славячы Бога, падаўшага сьвятым мучанікам такую моц, зь любоўю сьпяваем: Алілуя.
Ікас 8
Увесь радасьцю боскаю напоўнены, сьвяты мучанік, калі загад ката аб сваім забойстве пачуў ты. Мы ж, пакуты твае памятаючы, і вялікае цярпеньне твае праслаўляючы, сьпяваем:
Радуйся, веру, надзею і любоў да канца захаваўшы; радуйся, вянец мучаніка з рук Усявышняга прыняўшы;
Радуйся, у вечныя дні Царства Хрыстовага ўвайшоўшы; радуйся, бо ў аселі райскай у Нябёсах пасяліўся.
Радуйся, бо каля пасаду Божага старана аб нас малітвы ўзносіш; радуйся, няспынна клопат маючы аб заклікаючых імя твае.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 9
Усіх бед і нападаў злога пазбаў нас малітвамі тваімі, мучанік сьвяты Віктар, бо маеш вялікую адвагу прад Госпадам, за Яго і душу сваю паклаў ты, сьпяваючы няспынна: Алілуя.
Ікас 9
Словы зямныя няздольныя праславіць цябе годна, мучанік слаўны, праз шматлікія подзьвігі і пакуты твае, якія за Хрыста прыняў ты. Праз гэта мы, няздатныя праслаўляць цябе годна, сьпяваем так:
Радуйся, бясстрашны спаведнік веры хрысьціянскае; радуйся, непераможны ваяр Хрыстовы.
Радуйся, добры дапаможнік усім за праўду церпячым; радуйся; хуткі суцяшальнік церпячым у бедах.
Радуйся, абаронца Царквы Хрыстовай; радуйся, усіх праваслаўных ахоўнік.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 10
Выратаваньня і вечнай радасьці дасягнуўшы праз шматлікія пакуты за Хрыста, ты, сьвяты мучанік, навучаеш і ўсіх нас, дзеля Бога, набожна ўсё цярпець і на Яго адзінага ўсю надзею мець, сьпяваючы песьню: Алілуя
Ікас 10
Сьцяна і цьвярдыня для ўсіх да цябе прыбягаючых ёсьць ты, годны слуга Божы, бо няспынна малітвы ўзносіш да Хрыста Бога нашага за ўсіх шануючых пакуты тваіх. Таму прымі, мучанік, багата пакуты прыняўшы, і ад нас, грэшных, гэтыя нямоглыя пахвалы:
Радуйся, бо палюбіў жыцьця вечнае больш часовага; радуйся, бо Царства Нябеснае ўпадабаў больш, чым славу чалавечую.
Радуйся, бо пакутамі тваімі адшукаў вечную радасьць; радуйся, бо пацярпеўшы пакуту, прыйшоў да мілаты несьмяротнасьці.
Радуйся, спадкаемца Сыёну Горнага; радуйся, Хрыстовай Царквы добрае ўгнаеньне; \
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 11
Сьпеў Прасьвятой Тройцы прынёс ты, сьвяты мучанік Віктар, не толькі словам, але і жыцьця свае ў ахвяру прынёсшы. Бо Творцу боль усяго палюбіў ты і Яму адзінаму добра паслужыў ты, сьпяваючы зь замілаваньнем: Алілуя.
Ікас 11
Сьветлым сьвяцільнікам праўдзівага сьвятла для ўсіх на зямлі жывучых ёсьць ты, богаабраны Віктар, бо адукоўваеш сэрцы верных і да Боскага розуму скіроўваеш апяваючых цябе зь любоўю:
Радуйся, пераймальнік Подзьвігу Хрыстовага; радуйся, руплівец жыцьця набожнага.
Радуйся, прыклад лагоднасьці і пакоры; радуйся, настаўнік паслухмянасьці і цярпеньня.
Радуйся, вечнае сьвяціла набожнасьці; радуйся, зорка, што паказвае праўдзівы шлях да выратаваньня.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 12
Мілату боскую выпрасі нам, мучанік Хрыстовы, бо багата можа малітва праведніка жа міласэрнасьці Уладыкі, не пагрэбуй брудам нашым грахоўным, але будзь для нас ва ўсім памагатым і да пакаяньня добры настаўнік, навучаючы нас даруючаму нам Богу сьпяваць: Алілуя.
Икос 12
Апяваючы багата пакутныя подзьвігі твае, слаўны мучанік Віктар, хвалім цярпеньне твае, праслаўляем пакутную сьмерць тваю, і шануем сьвятую памяць тваю, і так у праслаўленьне твае сьпяваем:
Радуйся, бо ў пакуце сваёй выявіў адвагу дзіўную; радуйся, бо язвы Госпада Ісуса Хрыста на целе сваім насіў ты.
Радуйся, спадчыну Царства Хрыстовага атрымаўшы; радуйся, у доме Айца Нябеснага сялібу сябе стварыўшы.
Радуйся, бо табой Бог праслаўляецца; радуйся, бо табою нячысьцікі пасаромлены.
Радуйся, Віктар, мучанік слаўны.
Кандак 13
О всеблаженный святый мучениче Викторе, приими сие наше хвалебное пение, от умиленнаго сердца тебе приносимое, и избави нас от всякаго зла твоим теплым к Богу ходатайством, да с тобою и всеми святыми воспеваем победную песнь: Аллилуиа, Аллилуиа, Аллилуиа.
О усядабрашчасны сьвяты мучанік Віктар, прымі гэты наш хвалебны сьпеў, ад замілаванага сэрца табе прынесены, і вызвалі нас ад усялякага зла праз твае цёплыя да Бога малітвы, ды з табою і ўсімі сьвятымі засьпяваем пераможную песьню: Алілуя (3)
Гэты кандак сьпяваем тройчы, потым ікас 1 і кандак 1
Малітва да сьвятога мучаніка Віктара
О, сьвяты слуга Божы, слаўны мучанік Віктар! Подзьвігам добрым праславіўся ты на зямлі, прыняў на нябёсах вянец праўды, які прыгатаваў Гасподзь ўсім любячым Яго Таму гледзячы на сьвяту ікону тваю, радуемся аб слаўным канцы зямнога жыцьця твайго і шануем сьвятую памяць тваю. Ты ж, стоячы каля Пасаду Божага, прымі малітвы нашы і да Усяміласьцівага Бога прынясі, каб прабачыў нам ўсякую равіну і ўстаў памагатым нам супраць усіх нападаў злога, пазбавіў нас ад хвароб, бяды, нападаў і ўсяго злога. Каб набожна і праведна пажылі ў гэтым стагодзьдзі ды ўдастоіліся, праз абарону тваю, калі і ёсьць нягоднымі, бачыць добрае ў зямлі жывых, славячы адзінага ў сьвятых Сваіх праслаўленага Бога, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.