Wednesday, January 8, 2014

СЛУЖБА САБОРУ ПРАСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧОРНЯЙ

Вершаслоўя няма, апрача нядзелі. На “Госпада клічу:” вершыры сьвята на 6, тон 2.
Патрыярха Гэрмана: Прыйдзіце, усьцешымся аб Госпаду, / тлумачачы цяперашняе Таемства: / падзялялая нас з Богам сьцяна разбураная, / палымяны меч зьвяртаецца назад / і Хэрувімы адыходзяць ад дрэва жыцьця / і я прылучаюся да дабрыні рая, / з якога быў выгнаны за непаслушэнства. / Бо нязьменная Выява Айца / і Напісаньне вечнасьці Яго / аблічча слугі прымае, / ад не выпрабаўшай шлюбу Маці нараджаясь / не пацярпеўшы пры гэтым зьмены. / Бо Ён застаўся, чым быў - Богам праўдзівым, / і прыняў на Сябе то, чым не быў, / чалавекам зрабіўшыся па чалавекалюбстве./ Выклікнем Яму: / “Божа, народжаны ад Дзевы, памілуй нас!” (2)