Monday, November 8, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 6)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
61. Гасподзь, зрабі мяне ваяром жыцьця
Ваяры жыцьця, біцеся моцна і не стамляйцеся верыць у перамогу. Перамога таму даецца, чыё вока нястомна на яе накіравана. Думаючы аб паражэньні губляе перамогу зь выгляду і больш не знаходзіць яе. Малая зорка, далёкая ад погляду пільнага, расьце і набліжаецца!
Жыцьцё ёсьць перамога, дзеці мае, і ваяры жыцьця ваяры перамогі. Пільна нясіце варту сваю, каб ніякі вораг не пракраўся праз сьцяну ў град ваш. Аднаго толькі прапусьціце, горад здасьце. Адна толькі зьмяя запаўзла ў Рай, і Рай пеклам зрабіўся.
Адна кропля атруты ў крыві, і ўрачы прадказваюць сьмерць!
Ваяры жыцьця, змагайцеся моцна і не стамляйцеся верыць у перамогу!