Sunday, November 27, 2011

ПРАВАСЛАЎНЫЯ БЕЛАРУСЫ ЛЬВОВА ПАМЯНУЛІ АХВЯР ГАЛАДАМОРУ

26 лістапада, па дабраслаўленьню кіруючага архірэя Львоўска-Самбірскае япархіі, Правялебнага уладыкі Іяана (Швеца), старшыня япархіяльнага прэс-цэнтру прат. Сяргей Горбік адслужыў у Львове 26 лістапада паніхіду па ахвярах Галядамору на беларускай мове для праваслаўных беларусаў горада і вобласьці.
У час служэньня протаіерэй Сяргей зьвярнуўся да вернікаў зь наступнымі словамі:

Слова ў дзень памяці ахвяр Галядамору на Украіне

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа!

І калі Ён зьняў пятую пячатку, я ўбачыў пад ахвярнікам душы забітых за слова Божае і за сьведчаньне, якое мелі яны. І залямантавалі яны моцным голасам, кажучы: дакуль, Уладыка сьвяты і праведны, ня судзіш і ня помсьціш жыхарам зямным за кроў нашу?  … і сказана ім, каб яны супакоіліся яшчэ на нядоўгі час, пакуль і саслужнікі іхнія і браты іхнія, якія будуць забітыя, як і яны, дапоўняць лік.
(Адкр. 6:9 - 11).

Мы сёньня сабраліся, каб памоліцца за украінскіх мучанікаў: мужчын, жанчын, дзяцей - усіх тых, хто зрабіўся ахвярай Галядамору. Ён не быў стыхійным бедзтвам ці сьледзтвам няўмелага гаспадараньня на зямлі. Гэта было добра сплянаванае і ажыцьцёўленае злачынства камуністычнага кіраўніцтва СССР. У Крамлі, у цяпле і сытасьці, кіраўнікі дзяржавы старанна прадумвалі плян зьнішчэньня мільёнаў украінцаў.

Monday, November 14, 2011

Да дня народзінаў і да надыходзячых 180 ўгодкаў сьмерці беларускай сьвятой пакутніцы, гэраіні паўстанцаў – Эміліі Плятэр

Сьмерць палкоўніка
Адам Мецкевіч (1798-1855)
У пушчы леса стралковая рота
Стары дом лесьніка ахоўвае
Вартавыя вартуюць браму,
А палкоўнік ў хаце памірае
Зь вёські зьбяжаліся сяляне
Бачна, аточаны ён любоўю
Калі людзі простыя сумуя,
Сьціпла пытаюць аб ягоным здароўі
І аддаў ён загад салдату,
Каб асядлаў ён каня варанога
І прывёў каня да яго ў хату –
Каб у апошні раз яго зноў пабачыць
Загадаў даць шаблю байвую,
Быццам зноў у бойку сьпяшаўся;
Як Чарнецкі, у вялікіх ваяр слаўны,
Паміраючы са зброяй разьвітацца.
А як павялі каня з хаты
Сьвятар зь дарункамі сьвятымі зьявіўся
Пабялелі ад гора салдаты
А народ каля ганку маліўся
Нават камбанаты Касьцюшка
Што нейднойчы кроў пралівалі
Сьлез ня ведалі, але каля гэтай хаты
Быццам малыя дзеці рыдалі.
Зазванілі званы на сьвітанку
І сышлі нязаўважна жаўнеры
Акупанты расейскія блізка…
Але шоў народ да ваяра ў хату
І сядло пад яе галавою
Побач шабля, ружжо баявое.
І хоць быў ваяр жорсткім салдатам
Прыгажосьцю яго зьдзівананы
Стан пяшчотны! – ды гэта ж дзяўчына
Гэраіня ў палкоўнічым строі
Камандзёр беларускіх паўстанцаў – сьвятая Эмілія Плятэр

Saturday, November 12, 2011

Сьвяты Стэфан Мілюцін кароль Сэрбскі, брат ягоны Драгуцін і маці іх Алена

Памяць 30 кастрычніка / 12 лістапада
Сьвяты Стэфан быў малодшым сынам караля Стэфана - Ураша I і унукам першавенчанага караля сьвятога Стэфана (памяць 24 верасьня). Ён кіраваў Сэрбіяй з 1275 па 1320 год. Пасад Стэфан Милюцін атрымаў ад старэйшага брата свайго Драгуціна, набожнага хрысьціяніна, які пасьля нядоўгага валадараньня перадаў уладу брату, а сам, умілаваўшы пустэльніцтва, зачыніўся ў Среме, дзе зьдзяйсьняў таемныя подзьвігі ў яме-магіле, выкапанай уласнаручна. У сваім праведным жыцьці сьвяты Драгуцін шмат працаваў над вяртаньнем да праўдзівай веры ерэтыкоў-багамілаў. Ён адышоў да Госпада 2 сакавіка 1316 года.

Saturday, November 5, 2011

Канон сьвятому звышгоднаму Ялісею Лаўрышэўскаму, тон 8

Песьня 1
Ірмас: Мора прайшоў як сушу, і эгіпэцкага зла пазьбегнуўшы, ізраільцяны засьпявалі: “Выратавальніку і Богу нашаму сьпяваем”
Прысьпеў: Звышгодны ойча наш Ялісей, малі Бога за нас.
Чысьціню розума атрымаў праз цяжкія подзьвігі, разумовага фараона перамог і ад рабства граху вызваліўся ты, звышгодны, малітвамі тваімі выратаваныя, цябе ўзьвялічваем.
Грэх перамогшы малітвай і постам, душу ўпрыгожыў ты шматлікімі дабротамі, што роўныя анёльскім, гэтаму пераймаючы ўслаўляем Госпада, у гэтым і нас удастой стаяць малітвамі тваімі.
Гасподзь, слава Табе, падаўшаму нам дзівоснага малітоўніка і абаронца зямлі нашай, і дазволь, Уладыка, сьвету ў міры знаходзіцца, малітвамі звышгоднага слугі Твайго.
Багародзічны: Пачатак нашага выратаваньня, Усясьвятая Багародзіца, пакладзі пачатак нашага выпраўленьня, малітвамі Ялісея, абраньніка Твайго.

ПАМЯЦЬ ЗВЫШГОДНАЯ ЯЛІСЕЯ ЛАЎРЫШЭЎСКАГА

23 кастрычніка / 5 лістапада
Амаль восем стагодзьдзяў прайшло зь моманту заснаваньня лаўрышэўскага манастыра, заснавальнікам якога быў вялебны Ялісей. На беразе ракі Нёман у аддаленых месцах ад людзей, сярод лясоў і балот, пераймаючы старажытным пустэльнікам, пачаў свой подзьвіг сьвяты Ялісей. Пакінуўшы марнасьць зямнога жыцьця і занядбаўшы чалавечую славу дзеля любові да Хрыста, ён рушыў усьлед свайму Госпаду. Шмат стагодзьдзяў прайшло з тых часоў. Аднак памяць слугі Божага застаецца незабыўнай для беларускага і украінскага народаў.
Звышгодны Ялісей нарадзіўся ў сям'і жмудзінскага князя Тройната, які, верагодней за усё, быў язычнікам. Дзіцячыя і юнацкія гады, якія праходзілі ў сям'і багатых і уплывовых бацькоў, паслужылі набыцьцю добрай адукацыі, дастатковага для таго, каб знаходзіцца ў вышэйшых плястах грамадзтв. Дасягнуўшы паўналетняга узросту, Ялісей, адрозьніваючыся ад іншых аднагодкаў разумовымі здольнасьцямі, паступіў на службу пры двары вялікага князя Міндоўга.