Wednesday, September 19, 2012

БЕЛАРУСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ ЧЫН АСЬВЯЧЭНЬНЯ ДЗЯРЖАЎНАГА АЛЬБО ВАЙСКОВАГА СЬЦЯГУ

Прад асьвячэньнем сьцяг альбо вайсковая харугва кладуцца на адмысловы стол. Калі асьвячэньня адбываецца ў царкве, падстаўка ставіцца насупроць царскае брамы.

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Сьвятар: Слава Табе, Бог наш, слава Табе.

Уладару нябёсны, Уцяшыцелю, Духу ісьціны, што ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і Жыцьцядацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас і ачысьці нас ад ўсяго благога і збаў, Добры, душы нашы.