Thursday, May 13, 2010

Акафiст Узьнясеньню Госпада

Кандак 1

Усяслаўны Ваявода, Творца нябёсаў і зямлі! Пераможцы сьмерці ўсяхвальны сьпеў прыносім, як пасьля усясьветлага Ўваскрошаньня Твайго з мёртвых на нябёсы з славай узьнёсься і ў усячыстае плоці Тваёй побач Бога і Айца сеў, ды і нашу паўшую сутнасьць узьняў з Сабой, і ад грахоў, і ад вечнае сьмерці вызваліў назаўсёды. Мы ж Боскае Твае Ўзьнясеньня сьвяткуючы, з вучнямі Тваімі ад сэрца Табе сьпяваем: Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Ікас 1

Ахангелаў і Анёлаў сутнасьці супрацьстаяць Табе, Уладар усіх, на Эляонцей гары з жахам бачыўшыя Табе на вышыню нябесную ўзьнесьэгася плоцьцю, і ўсяславячы ўсявялікае чалавекалюбства Твае, сьпявалі Табе так:

Ісус, Уладар Славы, узьнясіся на нябёсы пры ўскліках голасу трубнага.

Ісус, Уладар Сілаў, узьняміся на хэрувімах і ўзьляці на крылах паветра.

Ісус, Усявечны Гасподзь, дай голасу Свайму голас моцы, ды трымціць цяпер уся зямля.

Ісус, Усявышэйшае Сьвятло, выяві Моц Тваю на воблаках, і вагонь ад Твару Твайго ды ўзгарыцца.

Ісус, Збаўца чалавецтва, гатовы на нябёсах Пасад Твой і Ўладарству Твайму ды ня будзе канца.

Ісус, Творца нябёсаў і зямлі, сядзі побач Айца Твайго, ды будзе Бог усяляк ва ўсіх.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Кандак 2

Бачылі Апосталы Табе з мёртвых уваскрэслага, Уладар Гасподзь, калі ў днях чатырохдзесятніцы выявіў Сябе ім, апавядаючы аб таямніцах Уладарства Боскага, і прыняўшыя ад Цябе запавет з Ерусаліму не зыходзіць, але чакаць абяцанага Табой, калі апрануцца ў моц вышэйшую, сышоўшыся ўсе на малітву сьпяваць Табе адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам: Алілуя.

Ікас 2

Розум Боскага бачаньня адчыняючы, Усядобры Ісусе, вывеў вучняў Тваіх да Віфаніі й ўзьвёў іх на гару Елеанскую, пачаўшы да вялікай таямніцы Твайго Ўзьнясеньня на нябёсы рыхтаваць, кажучы: Набліжаецца, о сябры Мае, узьнясеньня час, бо навучыцеся ўсім мовам, каб слова Мае несьці ўсяму сусьвету, хрост зьдзяйсьняючы ва імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Тыя ж, яшчэ па зямному думаючыя, пыталі: не ў гэты лі год зробіш Царства Ізраілева. У адказ мовіў Ты ім: “ня здольны зразумець час і год, якія Айцец трымае ў сваёй уладзе”, ды ўсе гатовыя будуць сустрэць Свайго Жаніха Нябеснага, сьпяваючы:

Ісус, Пастыр Добры, не адыходзь ніколі ад нас, але будзь з намі няспынна.

Ісус, Настаўнік Добры, Сьвятога Суцяшальніка Духа дашлі нам, ды будзе з намі няспынна.

Ісус, Асьветнік наш, асьвяці душы нашы Тваім да Нябеснага Айца Ўзьнясеньнем.

Ісус, Збаўца наш, выратуй нас ад зьнямогласьці душэўнай і бураў жыцьцёвых Тваёй абаронай.

Ісус, Настаўнік наш, словам вуснаў Тваіх асьвету падай дзеля Табе служэньня.

Ісус, Дапамога наша, Духам Тваім Сьвятым узгадай нам Твае Запаветы.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слугаў Тваіх.

Кандак 3

Моцью вышейшай Апосталаў абдараваць жадаючы, Ісус, калі на гары Елеанейскае абяцаў ім Духа Сьвятога зыход. Ты загадаў ім, каб сьведкамі Тваімі былі ў Ерусаліме і ва ўсёй Юдэі, і нават да краю зямнога, кажучы: Прыйдзіце і пабачце браму Маю, падрыхтуйце прыход Мой і шлях дайце людзям Маім і камяні з яго раскідайце, моўце Запавет Мой усімі мовамі, каб усе верныя засьпявалі з вамі: Алілуя.

Ікас 3

Маючы міласэрнасьці бяздоньня, Усясалодкі Ісус, вучням Тваім і жанчынам, што Табе пераймалі і найперш Нарадзіўшай Цябе Маці, радасьці незьлічонай падаў ў Твае Ўзьнясеньня, калі ўжо адыходзячы ад іх, раскінуў рукі Твае і дабраславіў, кажучы: “Гэта Я з вамі ёсьць ва ўсі дні да канца века”, тыя ж, жахам напоўненыя, усяславілі Тваю міласэрнасьць, сьпяваючы:

Ісус, міласьці Падаўца, памілаваць род чалавечы на Елеан прыйшоўшы.

Ісус, скарбутных Суцяшэньня, сяброў Тваіх, што з Табой знаходзіліся, суцешыў адыходзячы.

Ісус, Надзея безнадзейных, Тваім дабраславеньням пры адыходзе на нябёсы нас ад скрухі захаваўшы.

Ісус, Прытулак безпрытульных, Тваім Узьнясеньнем ўзьнясеньне да Айца Нябеснага і нам падарыўшы.

Ісус, Суцяшальнік Добры, Суцяшальніка Іншага ад Айца прыслаць нам абяцаўшы.

Ісус, Пастыр ягнятам Вялікі, Твайму вернаму статку рассыпацца не дазволіўшы .

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Кандак 4

Буру непаразуменьня і скрухі шматлікія маючы, Апосталы рыданьням сьлёзным напоўніліся, калі пабачылі Табе, Хрыстос, на воблаках узьнятага і плачучы мовілі: Уладыка, як цяпер пакідаеш слуг Тваіх, іх жа ў міласэрнасьці Тваёй палюбіў, куды крочыш, рукамі трымаючы канцы? Мы ж пакінуўшы ўсё, за Табой Богам пайшлі, радуясь, маючы надзею на вякі вякоў з Табой перабываць. Не пакідай нас нямоглых, як абяцаў, не адыходзь ад нас Пастыр наш Добры, але дашлі нам Усясьвятога Духа Твайго, навучаць, адукоўваць і асьвячаць душы нашы, ды ўсяўдзячна засьпяваем Табе: Алілуя.

Ікас 4

Чуўшы рыданьня вучняў Тваіх, Уладыка Гасподзь, што ў скрухі ад разьвітаньня знаходзіліся, Ты усядасканалае дабраславеньня даў сябрам Тваім, кажучы: Не рыдайце любасныя, і скруху адпрэчце, карысна вам гэта, бо Я іду да Айца Майго, а калі не пайду, Суцяшальнік не прыйдзе. Дзеля вас з нябёсаў сышоў і дзеля вас узношуся на нябёсы прыгатаваць месца вам, бо не пакіну ягнятак Маіх, якіх сабраў, не забуду іх любасных. Тыя ж гэтымі Боскімі словамі суцешаліся, з замілаваньням засьпявалі Табе:

Ісус Усядобры, скруху і сьлёзы нашы на радасьць пераўтварыўшы, не пазбаў нас і вечнай радасьці ва Ўладарстве Тваім

Ісус Усяшчодры, радасьцю напоўніўшы нас у Тваім Узьнясеньні, захавай дух наш у вечнай радасьці і ў вандроўцы зямной.

Ісус, як добрая птушка сабраўшы птушаняты сваіх, не дай нам па палеткам сусьвету гэтага разлучыцца.

Ісус, саюзам любові нас на Вячэры злучыўшы, не дай нам па справе злога, як зярняты пшаніцы разьвеяцца.

Ісус, сусьвет Твой нам у спадчыну пакінуўшы, захавай нас у аднадумнасьці і любові Тваёй.

Ісус, прыстанкаў шмат у раю падрыхтаваўшы, пакінь нам месца ў Нябеснам Доме Тваім.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слугаў Тваіх.

Кандак 5

Боскія аблокі усясьветлыя хутка паднялі Табе, Жыцьцядаўца Гасподзь, вучні бачылі, калі адыходзіў ад іх, дабраславіў усіх, і так з славай вялікай, як на крылах хэрувімскіх насімы, прытаямнічае ўзьнясеньня Твае да Айца Твайго зьдзейсьніў на нябёсы, якое раней немагчыма было праз нячысьцікаў паднябесных і праз князёў улады паветранай, цяпер жа ў нетры Цябе прынялі, ды ад усяго тварэньня бачнага і нябачнага пачуеш Анёльскі сьпеў: Алілуя.

Ікас 5

Бачыўшы ўсяслаўнае Твае ў плоці да нябёсаў Узьнясеньня, Уладара ўсіх, чыны Анёльскія, жахнуліся і мовілі сілам горным: Адчыніце браму вечную, бо крочыць Уладар Славы, адчыніце нябёсы і вы нябёсы нябёсаў, прыміце Госпада сілаў і пакланіцеся Яму, сьпяваючы:

Ісус, Славы Айца зьзяньня, асьвяці нас сьвятлом Твару Твайго.

Ісус, горных умоў зьзяньне, асьвяці нас у нявячэрнія дні Ўладарства Твайго.

Ісус, прыйшоўшы яўна ў агні і буры моцнай, разумные Твае нябёсы з вышыні пакліч.

Ісус, Вялікі й Пахвалены моцны на гары Тваёй Сьвятой, праўду Тваю да нябёсаў уздымі.

Ісус, павялічыўшы на нябёсах літасьць Тваю, выяві славу Тваю па ўсёй зямлі.

Ісус, ўзьнёсшыся на нябёсы нябёсаў на ўсходзе, на вякі вякоў Слова Твае ды перабывае ў нябёсах

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слугў Тваіх.

Кандак 6

Прапаведнікі Боскай Славы, кіруючыя чыны Анёльскія, бачыўшы на вышыні нябеснай Госпада, Пасады, шматвокія Хэрувімы і шасьцікрылыя Сэрафімы, адчыніўшыя разам усе вышыні нябесныя, сустракаючы Табе, Усіх Уладара, і бачачы Табе ўзьнесшагася ў плоці, адзін аднаму зьдзіўлена мовілі: Хто Гэта, прыйшоўшы з Эдэму, Дзяржаўны і Моцны ў бітве? Хто Гэта, прыйшоўшы з Васору, бо ёсьць у плоці? Чаму чырвоныя рызы Ягоныя, намокшыя ад крыві, чаму вянец тэрновы носіць? Гэта ёсьць сапраўды Ўладар Славы, Агнец Боскі дзеля выратаваньня сусьвету ахвярованы і ўваскрэслы, у плоці цяпер крочыць каб сесьці разам з Айцом, Яму ж праўдзіва сьпяваць будзем: Алілуя.

Ікас 6

Зазьзяўшы Боскаю славай, Ісус, калі сутнасьць чалавечую, у якую ўвасобіўся, літасьціва ўзьнёс і побач з Айцом пасадзіў і абожыў яе. Тым жа нябесныя бесьцялесная чыны ўсязьдзівіліся, і жахнуліся з трымценьнем, Твае чалавекалюбства ў усяславе ўздымаючы. З імі і мы, зямныя, Тваю дзеля нас міласэрнасьць і ад нас на нябёсы Ўзьнясеньня ўсяславячы, молімся сьпяваючы:

Ісус, струмень жыцьця, Тваім на нябёсы Ўзьнясеньнем нам вандроўнікам зямным шлях да жыцьця вечнага ў Вышэйшы Ерусалім паказаў.

Ісус, міласьці бяздоньня, Тваім побач Айца сядзеньням нашу цялесную сутнасьць абагавіўшы.

Ісус, узяўшы на плечы грэшную сутнасьць нашу, вазьмі на Сябе і мае грахі цяжкія.

Ісус, узьнёсшыся Плоцьцю да Бесьцялеснага Айца, ўздымі да гары мае думкі да бяздоньня ўпаўшыя.

Ісус, ад зямлі сілай Бога і Айца на нябёсы ўзьнёсшыся, падай мне праўду да часткі выратаваных ягнятаў далучыцца.

Ісус, ад Сіёну добрабачаньня прыгажосьці Тваёй выяві, зрабі мяне годным прычасьнікаў вечнай асалоды Тваёй перабываць.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слугаў Тваіх.

Кандак 7

Жадаючы ўзьнесьці і ўсяславіць паўшую праз Адама сутнасьць чалавечую, Ты, як другі Адам, узышоў на вышыні нябесныя, заняў Пасад Твой на вякі вякоў, і сеў каля Бога і Айца, Боскасьцю Тваёй не пакідаўшы Айца нетраў. Прыйдзіце, каб пацярпеўшаму дзеля нас і ўзышоўшаму да Айца Ісусу паклонімся, аддамо усяшану Яму, і засьпяваем ад глыбіні душэўнай: Алілуя.

Ікас 7

Новое і чыстае жыхарства распачаў Ты, Госпад, калі з Плоцьцю Тваёй узышоў на нябёсы, ды пастарэўшы праз шматлікія грахі сусьвет абнавіўшы паўстаньням Тваім і на нябёсы Ўзьнясеньнем, паказаў нам праўдзіва, як Боскі Павал мовіць, якое жыхарства наша ёсьць на нябёсах. Дзеля гэтага зямной сусьвет адштурхнём, розум на нябёсы ўзьняўшы, і засьпяваем Табе так:

Ісус, з Анёламі нябеснымі Боскасьцю Сваёй на нябёсы ўзышоўшы нас дзеля нябеснага жыцьця быць годнымі клікай.

Ісус, з чалавечай Плоцьцю, Сваім з зямлі ўзьнясеньнем нас ад злых запалаў зямных адмаўляцца навучыўшы.

Ісус, адшукаць прыйшоўшы згубленае ягня, да ня заблукаўшых Тваіх ягнятаў уздымі нас на нябёсы

Ісус, сышоўшы аб’яднаць розныя сутнасьці, як на зямлі зьяднай нябеснымі ў Вышэйшага Айца

Ісус, у аблоках лёгкіх узышоўшы на нябёсы, зрабі нас годнымі, зямлю пакінуўшы, праўдзіва глядзець на браму нябесную.

Ісус, сядзі ў усяславе на пасадзе Боскім, дай нам, адчыніўшы вочы нашы, праз Запавет разумець цуды Твае.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Кандак 8

Невымоўна і дзіўна Твае Ўваскрашэньня, дзівосна і жахліва Твае, Жыцьцядаўчы Хрыстос, з гары сьвятой Боскае Ўзьнясеньня, невымоўнае і вышэй за розум Твае побач з Айцом у Плоці сядзеньня, аб ім жа Давыд духам мовіў: “Мовіць Гасподзь Госпаду Майму: сядай каля Мяне, праўдзіва пакладу ворагаў Тваім пад ногі Табе”. Праз гэта ўсе сілы нябесныя, бачыўшы Тваё на нябёсы ўзыходжаньня, праўдзіва скарыўшыя Табе, сьпяваюць анёльскімі мовамі песьню Хэрувімскую: Алілуя.

Ікас 8

Цалкам быў у Славе, Усясалодкі Ісус, калі выявіў волю дзеля нас узьнесьціся ў славе на нябёсы і сесьці каля Бога і Айца, але і зямных ніколі не пакідаючы, перабываеш недаступна ў Царкве і мовіш любячым Цябе: “Я ёсьць з вамі і ніколі вас не пакіну”. Гэта міласэрнае абяцаньня Твае ведаючы і захоўваючы ў сэрцы, з любоўю сьпяваем Табе так:

Ісус, усялякую ўладу на нябёсах і на зямлі пасьля Ўзьнясеньня Твайго прыняўшы, прымі нас ў вечную Тваю спадчыну.

Ісус, усялякай радасьці вучні Твае дзеяй Сьвятога Духа напоўніліся, напоўні і нас Той мілаты атрыманьнем.

Ісус, прыкланіўшы сыходжаньнем нябёсы, прыклані прад веліччу усяславы Тваёй гонар мой да зямлі.

Ісус, прыўзьнесшы Ўзьнясеньнем Тваім усі тварэньня, узьнясі да гары душу маю, каб апяваць з Анёламі Тваю Сьвятасьць.

Ісус, Боскае Слова, Словам Тваім нябёсы зацьвердзіўшы, замацуй у сэрцы маім словы Твае, як ды не зграшу Табе.

Ісус, Сын Айца, духам вуснаў Тваіх усю моц Тваю з нябёсаў выявіўшы, абнаві Дух праўдзівы ў сутнасьці маёй, каб не апаганіў сябе.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Кандак 9

Усю чалавечую сутнасьць упаўшую, да бяздоньня унурыўшыся і праз грахі спарахнелую, узяў на плечы Свае, Уладыка Гасподзь, нанава стварыўшы Сабой, і вышэй усялякага пачатку і ўлады ўзьняў сёньня і да Бога і Айца прывёў, і з Сабой пасадзіў на Пасадзе Нябесным, ды і асьвяціў, і праславіў, і абагавіў. Бесьцялесныя ж, дзівуючыся, мовілі: Хто Гэты Прыгожы Муж, але не Чалавек дакладна, але разам Бог і Чалавек, Яму ж сьпяваем праўдзіва: Алілуя.

Ікас 9

Бачыўшы Боскасьць, вучні Твае, Збаўца, Твайму ўсяслаўнаму Ўзьнясеньню дзівуючыся, на нябёсы глядзелі, у скрухе перабывалі, Табе ўзьняўшагася чакаючы, і два Анёла ўсталі прад імі ў вопратцы белай, і мовілі ім у суцяшэньня: “Мужы Галілейскія, чаго стаіце, гледзячы ў нябёсы? Гэты Ісус, узьнесшыся ад вас у нябёсы, таксама прыйдзе, такім жа вобразам як і бачылі Яго ўзыходзячага на нябёсы.” Гэтае анёльскае дабравесьце аб Другім Прыходзе Тваім, Гасподзь, вучні Твае пачуўшы, радасным трымценьнем напоўніліся, з імі і мы радасна засьпяваем Табе так:

Ісус, Узьнесшыся ад нас у ўсёй славе Тваёй, прыдзі хутка з Анёламі Тваімі сьвятымі.

Ісус, маеш яшчэ прыйсьці рабіць суд правы, прыдзі ў славе ў сьвеце сьвятых Тваіх.

Ісус, усявялікі і ўсяжахлівы дзеля ўсіх навокал, памілуй і абарані тады ўсіх верных сусьвету.

Ісус, усяслаўны ў Радзе Сьвятых Тваіх, Сам нас услаў ва Ўладарстве Тваім на нябёсах.

Ісус, узышоўшы на нябёсы Плоцьцю, пажадай правесьці душу па шляхам паветраным і пабачыць Цябе.

Ісус, Узьнесшыся на воблаках нябесных, зрабі нас годнымі з радасьцю і пакорай у апошні дзень на воблаках пабачыць Цябе.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Кандак 10

Выратаваць жадаючы знаходзячыхся з Табой вучняў, Хрыстос Збаўца, і ўсіх веруючых у Табе праз словы іх, і за Табой рушыўшых, узышоў на нябёсы, каб падрыхтаваць месца ім, бо ў доме Айца Твайго месца шмат, як сам мовіў: “Яшчэ падрыхтую месца вам, яшчэ прыйду і вазьму вас да Сябе, дзе перабываю Я, і вы там будзеце”. Праз гэта дай і нам, Гасподзь, пасьля сьмерці ўзьнясеньня ў хорам нерукатворны, вечны на нябёсах, зроблены не з дрэва, альбо сена, альбо расьлінаў, альбо каменьня цялесных спраў нашых, што ў вагню не вытрымаюць, але ад каменьня усякаштоўных на Тваім падмурку пабудованы, праз гэта будзем Цябе праўдзіва славіць і сьпяваць: Алілуя.

Ікас 10

Уладар Адвечны, Ісус Хрыстос, ня нябёсы ўзышоўшы ў Уячыстае Тваёй Плоці і ўсіх нас у нябесную нашу Айчыну паклікаўшы, уздымі нас, упаўшых праз злыя сьвецкія запалы і плоцкія думкі, да вышыні нябеснай і падай нам яшчэ ў зямным жыцьці плоцьцю нашай чыстай сьведчаньнем нябеснага жыцьця прычасьціцца і праўдзіва спажываць у таямніцы Боскай Еўхарысьціі нябесную ежу, ды ад чыстага сэрца і духа праўдзівага засьпяваем Табе:

Ісус, Вялікі Архірэй будучых дабротаў, у Ўзьнясеньні Сваім узышоўшы на нябёсы Плоцьцю і ўвайшоўшы ў нерукатворчы хорам, але ў самі нябёсы, да прадстаіш ад нас Твару Боскаму.

Ісус, Архітэктар Нябесны, хорам нерукатворчы на нябёсах пабудаваўшы і адзіны ўвайшоўшы ў Сьвятая Сьвятых да Айца з Сваёй Крывёю, ды вечнае збаўленьне зьдзейсьніўшы.

Ісус, Бязгрэшны Агнец Боскі, адзіны за грахі сусьвету ахвяраваны, “каб узяць грахі шматлікіх”, узьнясі да пасаду Боскага мае у грахах каяньня.

Ісус, Новага Запавету Творца, адзіны на нябёсы да Айца ўзышоўшы, каб адчыніць шлях у Нябесны Хорам, прымі каяньня ў грахах маіх.

Ісус, Усяўлюблёны Жаніх наш, Сьвятлом зьзяючы Хорам на нябёсах падрыхтаваўшы, падрыхтуй там месца Табе Адзінаму служыць пажадаўшаму.

Ісус, Добры Пастыр Тваіх ягнятаў, нябесныя пашы ў раю Твайму статку вырасьціўшы, падаруй нам вянцы, Табе Адзінаму пераймаць вырашыўшым.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Кандак 11

Сьпеў замілаваньня прыносіць Боскаму Твайму Ўзьнесеньню, Слова, нарадзіўшыя Табе Усячыстая Маці Твая. Бо ў часе пакут Тваіх, Яна больш за ўсіх спачувала Табе, праз гэта даў годна Ёй у славе Плоці Тваёй шматлікімі насалодзіцца радасьцямі, і з гэтай радасьцю вялікай сышоўшы з Елеанскае гары з апосталамі, і павярнуўшыся ў Ерусалім і ўвайшоўшы ў дом, разам з ўсімі Апосталамі, пачалі агульную малітву, у маленьні і посьце апосталы з жанчынамі й Марыяй Маці Ісуса, і з братамі Яго, чакаючы Зыходу Сьвятога Духа, ушаноўваючы і дабраслаўляючы Бога, і сьпяваючы Яму: Алілуя.

Ікас 11

Сьвет вечны і нязгасны зазьзяў усяму сусьвету з Сьвятой гары Елеанскай, бо на ёй стаялі ўсячыстыя ногі Твае, Хрыстос Збаўца, калі ўзышоў з славай на нябёсы, прыйшоўшы на нябёсы Плоцьцю, Ты адчыніў браму нябесную, падзеньнем Адама зачыненую, і Сам гэты Шлях, Праўда і Жыцьцё, адчыніў дзеля ўсіх у хорам Айца Твайго Нябеснага, як і праказаў Тваім вучням, кажучы: “Адсюль пабачыце нябёсы адчыненыя і Анёлаў Боскіх узыходзячых і зыходзячых над Сынам Чалавечым”. Праз гэта ведаючыя шлях Твой, які праўдзіва прывядзе да Айца, толькі праз Цябе, сьпяваем Табе праўдзіва:

Ісус, на воблаках сьвету ўзышоўшы да Айца, згаслы сьвяцільнік душы маёй запалі.

Ісус, у сьвятле сьвятых Тваіх узышоўшы ў вышыні, жыватворчы вагонь Твой у сэрцы маім запалі.

Ісус, ярчэй за Сонца Зазьзяўшы на вышынях нябесных ва Ўзьнясеньні Тваім, цеплынёй Духа Твайго лёд душы маёй расчыні.

Ісус, Сьвет ад Сьвятла Боскасьці Тваёй зазьзяўшы сусьвету ад Айца, сьвятлом словаў Тваіх у ночы граху нас сьпячых асьвяці.

Ісус, Сонца Праўды, маючы ад краю нябёсаў Узыход Твой і Грамніцы Твае - нават да краю нябёсаў, на ўсю зямлю вяшчаньня Твае абвяшчай нам заўсёды.

Ісус, Нявячорні Сьвет, маючы яшчэ у Прышэсьці Тваім зыход Твой, як маланку ад усходу і нават да захаду зьяўленьня Твае, вагнём лютасьці Тваёй нас тады не папалі.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слугаў Тваіх.

Кандак 12

Дабрыню новую падаў, Усясалодкі Ісус, да дасканаласьці сьвятых і тварэньня Царквы Тваёй Сьвятой, калі на нябёсы Ўсячыстай Тваёй Плоцьцю ўзышоў і каля Бога і Айца сеў, як напісана было: “Сышоўшы раней у далёкія краіны зямлі дзеля выратаваньня нашага”, Ты цяпер узышоў на вышыні, якія вышэй усіх нябёсаў, ды выканаўшы ўсё дзеля дасканаласьці сьвятых, у стварэньні Цела Хрыстовага, дзеля гэтага зваяваў сьмерць, і зрабіў гэтую дзею чалавекам, калі ж дасягнём усе ў адзінстве веры і спазнаньня Табе, Сына Боскага, мужа дасканалага, у меру ўзросту выкананьня Твайго, ды гэтым выратаваньня прыдасканаліўшы, удзячна засьпяваем Табе: Алілуя.

Ікас 12

Апяваючы Твае вольнае на нябёсы з славай Узьнясеньня, пакланяемся Твайму, Уладар Хрыстос, праўдзіваму Бога і Айца яднаньню, славім Твае на нябёсах і зямлі запанаваньня і веруем з Апосталамі Тваімі, што як узышоў на нябёсы, так зноў прыйдзеш на воблаках у славе і сілай вялікаю. Тады, молім, не пасарамаць нас, у Табе веруючых і так сьпяваючых:

Ісус, з Айцом Тваім на Пасадзе Боскім заўсёды разам сядзі, падай перамагаючым зло граху з дапамогай Тваёй, быць з Табой ва Ўладарстве Тваім.

Ісус, з Сьвятым Суцяшальнікам Духам Тваім праўдзіва сушануемы, не пакінь нас, слуг Тваіх, без Другога Прыходу Твайго.

Ісус, з Хэрувімамі і Сэрафімамі і з лікам сьвятых пасьля Ўзьнясеньня Твайго на нябёсах знаходзячыхся, падай нам тут на малітву ва Імя Твае сабраным прысутнасьць Тваю адчуваць.

Ісус, Сьвятыя храмы Твае пасьля зыходу Твайго на нябёсы праваслаўна ў Цябе веруючым падараваўшы, дапамажы нам у храме стоячым сябе на нябёсах уяўляць.

Ісус, Усячыстую Маці Тваю з Апосталамі ва Ўзьнясеньне Тваё на малітву за увесь сусьвет пасьля Сябе пакінуўшы, не пакінь нас без прадстаяньня Сьвятых Тваіх

Ісус, Царкву, Нявесту Тваю на зямлі пасьля Ўзьнясеньня Твайго да канца века пакінуўшы, не пакідай нас, дзяцей Тваіх, дабрадатных падарункаў Тваіх.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Кандак 13

О, Усясалодкі і Ўсяшчодры Ісус, узышоўшы ад нас на нябёсы і зьяднаўшыся з Богам і Айцом памілаваўшы і абагавіўшы паўшую сутнасьць нашу!

Паглядзі з вышыні нябеснай на зьнямоглых і да зямлі прыціснутых слуг Тваіх і падай нам моц вышэйшую перамагаць усялякія спакусы плоці, сьвету і д’ябла нападаючага на нас, ды па горнаму будзем думаць, а не па зямному. І захавай нас ад усіх ворагаў бачных і нябачных паўстаючых на нас. Па скону ж зямнога жыцьця нашага ўзьнясі душы нашы ў нябесныя хорамы, дзе разам з усімі сьвятымі праўдзіва сьпяваць будзем: Алілуя. (тры разы)

Ікас 1

Ахангелаў і Анёлаў сутнасьці супрацьстаяць Табе, Уладар усіх, на Эляноцкай гары з жахам бачыўшыя Табе на вышыню нябесную ўзьнесьэгася плоцьцю, і ўсяславячы ўсявялікае чалавекалюбства Твае, сьпявалі Табе так:

Ісус, Уладар Славы, узьнясіся на нябёсы пры ўскліках голасу трубнага.

Ісус, Уладар Сілаў, узьняміся на хэрувімах і ўзьляці на крылах паветра.

Ісус, Усявечны Гасподзь, дай голасу Свайму голас моцы, ды трымціць цяпер уся зямля.

Ісус, Усявышэйшае Сьвятло, выяві Моц Тваю на воблаках, і вагонь ад Твару Твайго ды ўзгарыцца.

Ісус, Збаўца чалавецтва, гатовы на нябёсах Пасад Твой і Ўладарству Твайму ды ня будзе канца.

Ісус, Творца нябёсаў і зямлі, сядзі побач Айца Твайго, ды будзе Бог усяляк ва ўсіх.

Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.

Кандак 1

Усяслаўны Ваявода, Творца нябёсаў і зямлі! Пераможцы сьмерці ўсяхвальны сьпеў прыносім, як пасьля усясьветлага Ўваскрошаньня Твайго з мёртвых на нябёсы з славай узьнёсься і ў усячыстае плоці Тваёй побач Бога і Айца сеў, ды і нашу паўшую сутнасьць узьняў з Сабой, і ад грахоў, і ад вечнае сьмерці вызваліў назаўсёды. Мы ж Боскае Твае Ўзьнясеньня сьвяткуючы, з вучнямі Тваімі ад сэрца Табе сьпяваем: Ісус, узьнёсшыся ад нас на нябёсы, не пакінь нас, слуг Тваіх.


УЗЬНЯСЕНЬНЕ ГОСПАДА

Ісус зьяўляўся Сваім вучням 40 дзён пасьля Свайго Уваскрэсеньня. Ён распавядаў ім аб Царстве Божым і аб тым, што Яму было неабходна перацярпець Свае пакуты. Калі аднойчы Ён быў зь імі, то прамовіў ім: “Я пашлю абяцанае Айцом Маім на вас; вы ж заставайцеся ў горадзе Ерусаліме, пакуль не прасякнецеся сілаю згары.” (Лк. 24:49)

Узьнясеньня Госпада сьвяткуецца Сьвятой Праваслаўнай Царквой на саракавы дзень пасьля Сьветлай Нядзелі, у чацьвер шостага тыдня пасьля Вялікадня.

У Эвангельлях Марка і Лукаша зьмешчаны толькі кароткія зьвесткі аб гэтай вялікай падзеі, якая завяршае зямное жыцьцё Ісуса Хрыста.

Аб гэтым напісана ў Дзеях Сьвятых Апосталаў: “Сабраўшы іх, Ён загадаў ім: не адлучайцеся зь Ерусаліма, а чакайце абяцанага ад Айца, пра што вы чулі ад Мяне; бо Ян хрысьціў вадою, а вы, празь нямнога дзён пасьля будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым. Пасьля гэтага яны, сышоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: ці ня гэтым часам, Госпадзе, аднаўляеш Ты царства Ізраілю? А Ён сказаў ім: ня вам ведаць часіны ці поры, якія Айцец назначыў Сваёй уладай; а вы прымеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне за сьведкаў у Ерусаліме і ва ўсёй Юдэі і Самарыі і нават па край зямлі. Сказаўшы гэта, Ён узьнёсься на вачах у іх, і воблака ўзяло Яго зь вачэй іхніх. І калі яны глядзелі на неба падчас ўшэсьця Ягонага, раптам сталі перад імі два мужы ў белым убраньні і сказалі: мужы Галілейскія! што вы стаіце і глядзіце на неба? Гэты Ісус, што ўзьнёсься ад вас на неба, прыйдзе гэтак сама, як вы бачылі Яго, калі ўзносіўся на неба.” (Дзеі. 1:4–11)

Вучні павярнуліся ў Ерусалім, дзе знаходзілася і малілася Маці Божа і жанчыны–міраносіцы. У Эвангеліста Марка сказана, што Гасподзь узьнёсься на неба і сеў па правую руку Бога Айца.

Сьвята ўзьнясеньня лічыцца вялікім дванадзесятым сьвята. Адданьне сьвята адбываецца ў пятніцу сёмага тыдня пасьля Вялікадня.

У IV стагодзьдзі сьвята Узьнясеньня Госпада робіцца агульна вядомым. Гісторык Сакрат (440 г. пасьля Н.Х.), у сваёй працы “Гісторыя Царквы”, называе яго “агульным сьвятам”. У тым жа IV стагодзьдзі царыца Алёна на месцы Ўзьнясеньня Госпада пабудавала храм у гонар гэтага сьвята.

Трапар сьвята

Узьнёсься Ты ў славе, Хрыстос Бог наш, радасьць падараваўшы вучням абяцаньням Сьвятога Духа, умацаваўшы іх дабраслаўленьнем, бо Ты ёсьць Сын Божы, выратавальнік сусьвету.


КАНОН СЬВЯЦІЦЕЛЮ КІРЫЛЕ ТУРАЎСКАМУ

Песьня 1

Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона патопленым, цуд гэты пераможнай песьняй Богу апяваем.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Абраны быў Госпадам служыць усягоднаму Эвангельлю, сьвяты Кірыла, у набожнасьці людзей беларускіх, навукамі прамудрымі ойча, узрасьціў ты.

Розумам боскім абдараваны, словы залатавусныя ад сэрца выпраменьваў, запальваючы душы холадам запалаў грахоўных скаваныя, сьвяціцель боскі Кірыла, златавуст Тураўскі.

Багародзічны: Сьвяты лік прарокаў бачыў здалёк наканаванае Цябе быць Боскай Праўдай, праўдзівая Маці Бога, вышэйшая за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўная за сэрафімаў.

Песьня 3

Ірмас: Няма сьвятога, апрача Табе, Госпадзі Бог мой, узьнесены рог верных Тваіх, Збаўца, і замацуй нас на камяні спавяданьня Твайго.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Вусны твае, сьвяты ойча, ёсьць крыніца боскай салодкасьці і горкага бязбожжа высушыўшы кроплі, напаіў ты нас напоям набожнасьці годнай.

Богам абраны быў ты, ойча Кірыла, бяскроўныя ахвяры Богу прыносячы, свае жыцьця стаду свайму ахвяруючы.

Магіла, дзе ляжыць годнае цела твае, дабраводарнае як рай Боскі, даброты падаючы праваслаўным, сьвяціцель усяслаўны і ўсягодны Кірыла, Залатавуст Тураўскі.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Багародзічыны: Зьразумець нараджэньня Твае чыстае, ня ў стане розум чалавечы, бо Бог сябе зьмірыўшы праз міласэрнасьць і шчодрасьць, ва ўлоньні Тваім усяго мяне абнавіў.

Сядальны, тон 4: Праваслаўна, сьвяціцель Кірыла, Царкве Хрыстовай служыў ты, ерэтічнасьць выкрываў і праўду сьцьвярджаў, таму ў вышынях спачываеш сьвятых

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Слова Айца Хрыста Бога нашага, ад цябе ўвасобіўшагася спазнаем, Багародзіца Дзева, адзіная чыстая, адзіная дабраслаўлёная: таму няспынна Табе сьпевам праслаўляем.

Песьня 4

Ірмас: Хрыстос мая моц, Бог і Гасподзь, Усягодная Царква набожна сьпявае клічучы, ад сэнсу чыстага, аб Госпадзе сьвяткуючы.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Ты напоўнены Сьвятым Духам, сьвяты ойча Кірыла, Залатавуст Беларускі, злых духаў ад людзей адганяў, духоўнай асьветай сваёй верных лік павялічываў.

Адзінку няствораную дабраславіў, Трохістную і непадзельную, Няспынную і Нязьменную, адукоўваючы набожных сьвятымі багаслоўем сваім.

Зьмірыўшы плоці запалы ў послуху слупніцтва, багаслоўі залатавусным і працы пастырскай, сьвяціцель наш Кірыла праўдзівым слугой боскім выявіў сябе і годным прадстаяць Тройцы Ўсясьвятой.

Багародзічны: Клятва разбурана Табой, Багародзіца, бо Ты Ўсячыстая, Крыніцу нарадзіла нам, Сьвятыню жыцьця праўдзіва існуючага.

Песьня 5

Ірмас: Боскім сьвятлом тваім, сьвяты, ранішнія душы табе прадстоячыя любоўна асьвяці, малюся табе, слова боскае праўдзівага Бога, выведзі мяне зь цемры грахоўнай.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Боскае пакліканьня набожна зьдзяйсьняючы, і да ўсячыстага думкамі чыстымі датыкаючыся, бязгрэшным выявіўся ты, служачы Богу як боскі сьвяціцель сьвяты.

Служыцелі ідалаў рабіліся Бога служыцелямі праз тваю асьвету набожную, іх жа ад нягодных адымаючы, праз гэта выявіўся ты, Залатавуст Тураўскі і сьвяціцель, годным служыцелям Усятрымаючаму Богу.

Мілатой разбураць бязбожжа паганаў абраны быў ты, звышгодны сьвяціцель і залатавуст беларускі, сэнсам палаючым словаў халодныя сэрцы адаграваючы і пладаноснымі робячы праз дабрыню Боскую.

Багародзічны: Пасьля нараджэньня таямніча засталася цнатліваю, як і раней: бо Бог быў народжаны, і ператвараў усё воляй Уясвышэйшай, Бязмужняя Марыя Боганявесная.

Песьня 6

Ірмас: Жыцьцёвае мора ў буры злых запалаў бачачы, да ціхай прыстані Тваёй прышоў, малю Табе: вызвалі ад тленьня жыцьцё мае, усяміласьцівы.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Казаньнямі тваімі, Духам адукаваныя праўдзіва, як пяром хуткапісца, напісаў у сэрцах набожных слова дабрадатнае, усясьвяты ойча Кірыла, боскім узмахам невымоўным.

Боскаму навучая, як уваходзячы думкаю ў сьвятая сьвятых, верных адукоўваеш духам, Трыадзіным Зьзяньнем асьвячоны ойча ўсядасканалы Кірыла, Залатавуст і Сьвяціцель Тураўскі.

Бруямі загадаў тваіх адкінуты брудныя напады нягодных, як рака усячыстая, напойваеш набожнасьцю праваслаўных вернікаў, сьвяціцель усягодны Кірыла, Залатавуст Беларускі.

Багародзічны: Слова ва ўлоньня Твае ўсялілася без семяні, і чалавек зьявіўся дасканалы, абнаўляючы сутнасьць богапрыгожа, як Сам ведае, Богапрыемная Юначка Ўсячыстая.

Кандак, тон 6: Сьвяты ойча Кірыла, настаўнік наш, ты, быццам другі Златавусны, зазьзяў сьветлым вучэньням тваім і тым, хто сядзеў у цемры, сьвятло навукі Боскай прынёс; зь пакорай просім цябе: малі Хрыста Бога, перад пасадам ягога ты прадстаіш, каб Ён даў супакой краіне нашай і ўсяму сусьвету, і тым, што шануюць памяць тваю, падараваў адпушчэньня грахоў, удзел у дабротах і багацьце свайго замілаваньня.

Ікас: Праз ляноту злую я ўпаў, і ў сьмерць заснуў, але як пастыр добры ўздымі мяне ойча, і ад запалаў маіх злых вызвалі, што катуюць мяне моцна. Як уздымуся ў чысьціні, так апяваю тваю сьвятланосьбітную ўрачыстасьць, бо Ўладар сусьвету праславіў цябе годна, як слугу ўсявернага, і як настаўніка ўсямудрага, як сябра і таямніцу, і як будаўніка Сваіх запаветаў, якія добра захаваў ты, пастыр годны, Кірыла Тураўскі, прамудры, заўсёды малі няспынна за ўсіх нас.

Песьня 7

Ірмас: Расадаўчай вогненую печ зрабіў анёл звышгодным юнакам, халдзеяў жа апаліў загадам боскім, ката ўгаварыў крычаць: дабраслаўлёны ёсьць Бог айцоў нашых.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Адукаваны духоўнай дабрынёй, як да боскага далучаны, сьветладаўчы быў як зорка ты, сьвяціцель Кірыла, навучаючы ўсямудраму сьпяваць: дабраслаўлёны ёсьць Бог бацькоў нашых.

Сьвятая Царква была асьветлена добрымі справамі тваімі, бо праўдзіва меў у сябе Сьвятую Тройцу няствораную, сьпяваючы: дабраслаўлёны ёсьць Бог айцоў нашых.

Сон зь вачэй сьціраючы боскай бадзёрасьцю, боскае зьзяньня прыняў ад анёла сьвятла, сьвяцілель праўдзівы Кірыла, слуп і апора праваслаўных.

Багародзічны: Сядзеўшы ў нетрах Айца неапісаны, ва ўлоньне Тваім, Усячыстая, цяпер сядзіць апісаны, Тваім абгорнуты зарокам, за выратаваньня Адамава апісаны быў.

Песьня 8

Ірмас: зь полымя звышгодным расу падаў, і набожнага ахвяру вадой папаліў, бо ўсё робіш Хрыстос, толькі калі пажадаеш, Цябе услаўленьне ўзносім ва ўсе стагодзьдзі.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Ганарлівага зьмея пакорай тваёй скарыў ты, сьвяты Кірыла, узьняты да Бога чыстым тваім розумам, праз гэта табе шануем, Хрыста праслаўляючы ва ўсе стагодзьдзі.

Увасобленае Слова багасловіў ты, і людзей ад грахоў выратоўваў, адганяючы нягоднасьць злога, ойча сьвяціцель Кірыла, залатавусны і боганосны.

Жыцьцё твае жыцьцю Ўладара твайго пераймала, і слова годнае жыцьця меў, выканаўшы працу зямнога сьвяціцеля, у вышыні нябесныя на спачын зышоў на спачын.

Багародзічны: Звольніўшыся першай клятвы Тваім нараджэньнем, Усядабраслаўлёная Дзева дабрадатная, голас Гаўрыіла клікаў цябе: радуйся, падстава агульнага выратаваньня.

Песьня 9

Ірмас: Бога чалавеку немагчыма бачыць, на Яго ж няздольныя чыны анёльскія глядзець: Табой жа, Усячыстая, зьявілася чалавекам Слова ўвасобіўшаяся, Яго ж усяшануючы, зь усімі нябеснымі Табе праслаўляем.

Прысьпеў: зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, сьвяціцель Кірыла, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У зямлю рахманых ты ўсяліўся, сьвяціцель Кірылы, бо рахманы і добры быў, зь вышэйшым зьяднаўся воінствам. Упрыгожаны дабрадатным сьвятлом і ў сьвятло дабрашчаснасьці апрануты.

Глядзіш на Боскія і анёльскія сьветласьці, на патрыярхаў і мучанікаў, на апостальскія прыгажосьці, моліш зь імі Чалавекалюбца, прабачэньня грахоў і жыцьця выпраўленьня падаць нам, усяславячым цябе, сьвяціцель Кірыла, Залатавуст Тураўскі.

Упрыгожыў верай праўдзівай і архірэйствам сваім, сьвяты Кірыла, горад Тураў і ўсю зямлю Беларускую, у якой жыў як анёл, памазаўшы асьвяціў іх, зрабіўшы людзей беларускіх богамудрымі.

Багародзічны: Як кропля нябесная, у Твае ўлоньня Дзева, дождж сышоў, і вымыў бруямі ўсё грахоўнае, апранула ў нятленнае ўсіх людзей, і збаўленьня Табой, Дабрадатная, нам падараванае.

Малітва

Сьвяты Кірыла, любы ойча наш! Ты — бяздоннае мора духоўнага багацьця й прыгажосьці Боскай! Ты — вобраз духоўнае велічы нашых набожных прашчураў! Ты — люстра дабрыні іхняе! Ты — нашы анёльскія вусны на нябёсах! Ты — нашы духоўныя крылы арліныя да раю! Ты — жывая вада Госпада! Ты — знак нашае любові прад пасадам Боскім, нашая надзея на Яго! Ты — наш малельнік прад справядлівым Судзьдзём! Ты — наш беларускі каштоўны дыямэнт у кароне найбольшых сьвятых! Ты — нашая зьзяючая слава Боская, бліскучы розум нашага народу, нашая сьвятасьць, і нашая радасьць на вякі вякоў!

Сьвяты Кірыла, Залатавуст Беларускі, любы браце і ойча наш, малі Бога за нас грэшных! Амін.


СЬВЯЦІЦЕЛЬ КІРЫЛА, ЯПІСКАП ТУРАЎСКІ (+1183)

28 красавіка

Сьвяціцель Кірыла, Залатавуст Беларускі, нарадзіўся і выхоўваўся ў старажытным беларускім горадзе Тураве. Ужо ў дарослым узросьце прыняў пострыг у Тураўскім Барысаглебскім манастыры, які быў адначасна і рэзыдэнцыяй Тураўскіх япіскапаў.

Пасьля прыняцьця схімы, ён пачаў жыцьцё слупніка. Сваім праведным жыцьцём і мудрасьцю хутка заваяваў вялікую павагу ня толькі братоў–манахаў, а і сьвецкіх жыхароў Тураўскай зямлі, якая ад 1157 г. заваявала незалежнасьць ад Кіева. Неўзабаве, па шматлікім просьбам, сьв. Кірыла ўзяў на сябе крыж Тураўскага ўладыкі і зрабіўся пятым япіскапам на Тураўскае катэдры. Але за год да сваёй сьмерці пакінуў Тураўскую катэдру і павярнуўся ў родны манастыр, дзе і перайшоў да Госпада ў 1183 г.

Ад самага пачатку свайго манаскага подзьвігу сьв. Кірыла прысьвяціў сябе пісьменству. Ягоныя творы, уражаючыя сваёй духоўнай прыгажосьцю і сілай, выяўляюць ягонае глыбокае знаёмства з творамі сьвятых айцоў і грэцкай літаратурай. Да наш дайшлі 24 малітвы сьвяціцеля Кірылы, Беларускага Залатавуста, пакаянны канон і 12 казаньняў, якія прысьвечаныя галоўным сьвятам і манаскаму жыцьцю.

Жыцьцё айца нашага Кірылы, япіскапа Тураўскага

Дабрашчасны Кірыла быў сын багатых бацькоў, нарадзіўся і атрымаў выхаваньне ў горадзе Тураве. Не любячы багацьця і славы гэтага тленнага сьвету, ён з асаблівай стараннасьцю займаўся вывучэньнем боскіх кніг і ў дасканаласьці вывучыў Сьвятое Пісаньне. Калі наступіла час, ён прыйшоў у манастыр. Прыняўшы манаскі пострыг, ён стаў служыць Богу больш усіх манахаў, пастом і малітвай зьміраючы цела сваё, і праз гэта зрабіў сябе чыстай сялібай Сьвятога Духу. У гэты час ён шмат каму прынёс карысьць тым, што вучыў і прыкладам сваім заахвочваў манахаў знаходзіцца ў падпарадкаваньні і послуху ігумену, шанаваць яго, як Бога, і ва усім слухацца яго і казаў, што той манах, які не мае послуху свайму ігумену паводле дадзенаму зароку, не можа выратавацца. Імкнучыся да больш дасканалых подзьвігаў, звышгодны Кірыла зачыніў сябе ў слуп, дзе некаторы час і знаходзіўся, жывучы ў посьце і малітве. Тут ён склаў шмат набожных тэкстаў, чым набыў вядомасьць ва усёй краіне. Па вялікай просьбе князя і грамадзян горада Турава мітрапаліт узьвёў яго ў архірэйскі сан і паставіў япіскапам горада Турава, які насіў у то час такую назву і знаходзіўся каля Кіева.

У сане япіскапа звышгодны Кірыла доблесна вызначыўся ў кіраваньні царквой Боскай. Ён, на падставе Сьвятога Пісаньня, выкрыў ерась Феадорца, названага так у зьневажаньне, і аддаў яго праклёну. Шмат пасланьняў, заснаваных на словах Эвангельля і прароцкіх кніг, ён напісаў і князю Андрэю Багалюбскаму, а таксама пасылаў яму павучаньня, складзеныя ім на сьвяты Госпада, і шматлікія іншыя набожныя свае творы. Напісаўшы усё гэта і склаўшы мноства іншых казаньняў, звышгодны Кірыла распаўсюдзіў іх сярод сваёй паствы. Яго працамі і дагэтуль карыстаюцца праваслаўныя людзі, адукоўваючы і суцяшаючы сябе. Правёўшы ў такіх набожных подзьвігах сваё жыцьцё і годна кіраваўшы уручаным яму статкам, звышгодны Кірыла адышоў у вечны супакой бясконцага жыцьця.

Прыйдзіце ж цяпер, браты, праславім гэтага сьвяціцеля такімі словамі: Радуйся, слаўны настаўнік і сьвяціцель, больш усіх іншых годны сваёй славы другога Залатавуста Беларускага. Радуйся ты, які словам сваім цудоўным адукаваў усю Русь Кіеўскую духоўнай мудрасьцю. Гэтую малую пахвалу табе прыносім і молімся табе: Маліся за нас Выратавальніку, Якому ты цяпер годны прадстаяльнік, ды пазбавіць Ён нас ад усіх бед і ад ворагаў бязбожных, што заўсёды прагнуць скарыць нас, ды малітвамі тваімі атрымаем мы ад Госпада міласьць, прабачэньня грахоў і асалоду вечную ў жыцьці будучым.