Thursday, August 28, 2014

СЬВЯТАРЫ, ЯКІЯ ДАПАМАГАЮЦЬ ТЭРАРЫСТАМ, НЕ ВЕДАЮЦЬ ПРАВАСЛАЎЕ - МІТРАПАЛІТ ДЗЬМІТРЫ (РЮДЮК)

У час цяжкіх для Украіны выпрабаваньняў, непрыхаванай расійскай агрэсіі і вайны на Данбасе Гал-інфо пагутарыць з Мітрапалітам Львоўскім і Сакальскім УПЦ КП Дзьмітрыем. Уладыка Дзьмітрый выказаў свае думкі з нагоды агрэсіі усходняга суседа і пагрозы «рускага міру».

- Ва Украіне вайна. Праваслаўная краіна ваюе супраць праваслаўнай краіны. Наколькі гэта нармальна?
Зло ёсьць онталягічным, таму што гэта вынік бездухоўнасьці. Так муціруе грэх. Спачатку ён зараджаецца ў душы, потым ён муціруе на сям'ю, потым на усё грамадзтва і ў выніку на дзяржаву.

Sunday, August 24, 2014

ВІТАНЬНЯ СЬВЯЦЕЙШАГА ПАТРЫЯРХА ФІЛЯРЭТА ЗЬ ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ УКРАІНЫ


Дарагія браты і сёстры!
Паважаныя суайчыньнікі!

Сардэчна віншую усіх з Днём Незалежнасьці!
У гэтым годзе наша сьвята азмрочаны расійскай акупацыяй Крыма і агрэсіяй на Данбасе, гібельлю воінаў і мірнага насельніцтва ад рук агрэсара. За 23 гадоў з часу аднаўленьня украінскай дзяржаўнасьці нам яшчэ ніколі не даводзілася сутыкаліся з падобнымі выклікамі.
Аднак ёсьць падстава ганарыцца тым, што мы, як адзіны народ, з Божай дапамогай годна пераадольваем гэтыя выпрабаваньні. Дзякуючы надзвычайнай узаемнай дапамозе і падтрымцы, мужнасьці і ахвярнасьці украінскі народ перамог у Рэвалюцыі Годнасьці. Зараз пераможныя украінскія воіны гоняць агрэсараў і іх наймітаў з роднай зямлі, вызваляючы гарады і вёскі Данбаса.

Saturday, August 16, 2014

СЬВЕТЛАСЬЦЬ…. ЗАМЕСТ ЭПІТАФІІ ЮРКУ СТАНКЕВІЧУ

Гасподзь прызывае лепшых, вось і няма больш з намі Юркі Станкевіча… Дзеда - так трошкі фамільярна (значыць, па-сямейнаму, па-блізкаму, з павагай і сэнтымэнтам як да роднага) звалі спадара Юрку ў вузкім коле. А успамінаў - на кнігу, і ў вачах саланее як пачынаю думаць і перабіраць, пра што ж важней сказаць, каб каротка (задоўгае не чытаюць, а хачу, каб прачыталі).
Быў такі момант, як Дзедавы рэгулярныя (без аглядкі ні на што) тэлефанаваньні. Па суботах у праскай “Клюбоўні” ладзіцца школка для малых беларусаў (Юрка Станкевіч яе колькі год таму задумаў і зарганізаваў). Дык вось, шторазу, напярэдадні заняткаў, ён абзвоньваў бацькоў і настаўнікаў (настаўнічала і я), ветліва нагадваў. Камусьці лянотна ехаць у выходны ў цэнтар з прыгараду, хтосьці хоча сплянаваць іншыя справы, у кагосьці дзьве працы (эмігрантам выжыць ня проста), але пасьля такіх простых душэўных запрашэньняў сумленьне не дазваляла адмовіць. Уласна Дзеда можна назваць нашым (чэскіх беларусаў) нацыянальным сумленьнем.

Tuesday, August 12, 2014

ДЭПУТАЦКІ ЗВАРОТ АНДРЭЯ МІШЧАНКА ДА ГЕНПРАКУРОРА ВІТАЛЯ ЯРЭМЫ ПА ПАДТРЫМЦЫ МАСКОЎСКАЙ ЦАРКВОЙ ТЭРАРЫСТЫЧНЫХ РУХАЎ ВА УКРАІНЕ

Паважаны Віталь Рыгоравіч!
Сродкі масавай інфармацыі паведамляюць вялікая колькасьць матэрыялаў, якія сьведчаць аб падтрымцы часткай духавенства Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату) сэпаратысцкіх тэрарыстычных арганізацый “Данецкая народная рэспубліка” і “Луганская народная рэспубліка”.
Так, згодна з паведамленьнях СМІ, асобныя клірыкі УПЦ МП удзельнічаюць у ваенных дзеяньнях на баку сэпаратыстаў і актыўна спрыяюць іх дзейнасьці: захоўваюць зброю ў храмах УПЦ МП на Донетчыне, распаўсюджваюць ідэалёгію “рускага сьвету”, маральна і псыхалягічна падтрымліваюць тэрарыстаў з так званых ДНР і ЛНР.