Tuesday, March 19, 2013

Вялікі Канон Андрэя Крыцкага, што чытаецца ў сераду першага тыдня Вялікага посту

Песьня 1
Ірмас: Дапамогай і Пакровам будзь мне ў выратаваньні, Гэта Бог мой, і праслаўлю Яго, Бога айца майго, і ўслаўлю Яго, бо Ён праславіўся. (2 разы)
Прысьпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Ад юнацтва я, Хрыстос, запаветы Твае парушыў, / страсна, нядбайна, бясьпечна / правёў я ўсё жыцьцё, / таму клічу да Цябе, Выратавальнік: / “Хоць у канцы, выратуй мяне!”
Упаўшага прад брамай Тваёй, Выратавальнік, / хоць у старасьці не адкінь мяне ў пекла, без нічога, / але раней сьмерці, як Чалавекалюбца, / падай мне водпуск грахоў маіх.