Saturday, November 30, 2013

КІЕЎСКІ ПАТРЫЯРХАТ ЗЬ УКРАІНСКІМ НАРОДАМ. ЗАЯВА ПАТРЫЯРХА КІЕЎСКАГА І ЎСЁЙ РУСІ-УКРАІНЫ ФІЛАРЭТА ПА ПАДЗЕЯХ 30 ЛІСТАПАДА 2013 г. У КІЕВЕ

Паважаныя суайчыннікі!
Дарагія браты і сёстры!
Сёньня наша грамадзтва перажывае адзін з самых складаных момантаў найноўшай гісторыі, таму Царква не можа моўчкі стаяць баку.
Падзеі папярэдніх месяцаў і тыдняў пераконваюць, што пераважная большасьць нашых суграмадзян падтрымліваюць эўрапейскую інтэграцыю Украіны. У абарону сваіх імкненьняў яны выйшлі на публічныя масавыя акцыі. Гэтыя акцыі праводзіліся ў цэлым мірна і без гвалту, да чаго грамадзян таксама заклікала і наша Царква, і іншыя Царквы і рэлігійныя арганізацыі.
Кіеўскі Патрыярхат разам з украінскім народам падтрымліваў і працягвае падтрымліваць эўрапейскую інтэграцыю і бачыць будучыню Украіны ў крузе незалежных дзяржаў аб'яднанай Эўропы.
Пасьля пачатку масавых грамадзянскіх акцый мы неаднаразова зьвярталіся таксама і ў праваахоўныя органы і іншых прадстаўнікоў дзяржавы з заклікам забясьпечыць грамадзянам гарантаванае Канстытуцыяй права мірна выказваць сваю пазыцыю. На жаль, гэты наш заклік не быў пачуты.