Friday, January 8, 2010

НАШЫ СЬВЯТЫНІ: ВОСТРАБРАМСКАЯ – ВІЛЕНСКАЯ ІКОНА БОЖАЙ МАЦІ

Дзень памяці 26 сьнежня

Гісторыя гэтае сьвятыні Беларускага праваслаўя сягае XIV стагодзьдзя, калі яе прывёз па дабараслаўленьню Канстантынопальскага патрыярха, з Хэрсанэсу Вялікі Князь Альгерд ( у вялікай схіме Алексій) і падараваў сваёй жонцы. Апошняя, у сваю чаргу, падаравала абраз Віленскаму Сьвята – Траецкаму манастыру. Трэба адзначыць – Вялікі князь Альгерд быў адным з першых, хто дамагаўся ўсталяваньня асобнай ад Масквы Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі.

Ікона была ўсталявана ў надбрамнай царкве (адсюль і паходзіць яе назва Вострабрамская). Ад XIV ст. ёй дабраслаўляліся ўсе віленскія палкі, што ішлі абараняць нашу Радзіму ад варожай, галоўным чынам Маскоўскай, навалы. У канцы XV – пачатку XVІ ст.ст. ікона пераходзіць у рукі каталікоў, але яе шанаваньне праваслаўнымі вернікамі не спыняецца. Яна да сёньня застаецца агульнанацыянальнае сьвятыняй беларускага народу.

Вострабрамская – Віленская ікона ўяўляе сабой частку кампазыцыі Дабравешчаньня. Таму Ўсясьвятая Дзева намаляваная без Немаўля. Напісаная яна алеям на дубовай дошцы памерам 1,63 х 2 м. Постаць Боскай Маці пакрытая пазалочаным акладам, які ёсьць творам віленскіх беларускім майстроў канца XVІІ ст.


АФОНСКІЯ МУЧАНІКІ – АХВЯРЫ КАТАЛІЦКАЕ ЕРАСІ


Паміж шматлікіх абразоў новае іканаграфіі, якія ўсё больш распаўсюджваюцца ў Праваслаўнае Царкве, цяпер таксама магчыма сустрэць абраз, поўнае разуменьне сюжэту якога вымагае не толькі багаслоўскіх ведаў, але і веданьня царкоўнае гісторыі. І сёньня мы распавядаем вам аб адным такім абразе. Яна прысьвечаная грузінскім мучанікам, якія аддалі сваё жыцьцё за Праваслаўную веру на вядомай усяму сусьвету манаскай гары – рэспубліцы Афон.

На Афонскае Гары грузінскія манахі пачалі сяліцца ў 50-х гадах Х стагодзьдзя і неўзабаве заснавалі Іверскі манастыр.

Афонская Гара часта цярпела напады і разарэньня чужаземных заваёўнікаў. З 1259 па 1306 гады папскія ваяры неаднаразова рабавалі манастыры Афонскае Гары. За вернасьць праваслаўнае веры па зьверскі былі забіты манахі Пратату, манастыроў Зааграф, Вартапэд і іншых. Гэтая жорсткая доля не абышла і манахаў Іверскага манастыру.

У той пэрыяд у Афонскам Іверскам манастыры разам служылі грузіны і грэкі. З Грузіі на служэньне ў Іверскі манастыр прыбыла новае пакліканьне манахаў. Крыжаносцы пажадалі ад Іверскіх манахаў прыняцьця каталіцтва і вызнаньне папскага прымату. Манахі сьмела выкрылі іх памылкі і агаласілі анафэму за пропаведзь ерасі.

Згодна Афонскага Пацерыку, Іверскіх айцоў выгналі зь манастыру. Дзьвесьце старцаў пасадзілі на карабель і патапілі ў моры, а малады і здаровых манахаў разам зь манастырскае скарбніцай адправілі ў Італію і прадалі ў рабства жыдам.

Гэта адбылося ў 1259 годзе, а па іншым асобным крыніцам – прыблізна ў 1276 – 1280 г.г.

http://uaoc.net/2010/01/08/afonski-muchenyky/

СЛОВА НА ДРУГІ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭНЬНЯ ХРЫСТОВАГА

Архіяпіскап Лука (Война – Ясенецкій)

Сьвятая, дабрашчасная, Богам дабраслаўлёная ноч спусьцілася над Бэтлеемам, дабрашчасным Бэтлеемам. Ноч была як быццам як усе ночы: спалі мірным сном усе жыхары Бэтлеем і усё мноства народа, прыйшоўшага на перапіс. Драмалі пастухі віфліемскія ў сьпячых статкаў сваіх: зоркі нябесныя мігацелі ціхім сьвятлом, – як заўсёды, а паміж тым такой ночы не было ніколі і ніколі не будзе ад стварэньня сьвету, бо ў гэтую ноч у пячоры, у загоне для быдла Усячыстая Дзева Марыя нарадзіла нам Прадвечнае Слова, Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Раптам цемра начная расьсеялася, раптам зазьзяла сьвятло больш усякага сьвятла, – Сьвятло, якое расьсеяла усю начную цемру. І раптам паўстаў прад пастырамі анёл Госпада, “і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім. І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь; і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях. І раптоўна зьявілася зь анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы: слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля.” (Лк. 2:9–14)

Так адзначыў Сам Госпад гэтую вялікую ноч, ноч Нараджэньня Хрыстовага.

А людзі нічога не ведалі аб тым, што зьдзейсьнілася найвялікшае зь усіх падзей у гісторыі роду чалавечага. Пазналі толькі пастыры і пабеглі, пабеглі туды, куды паказаў ім анёл, і пакланіліся першыя нарадзіўшамуся Выратавальніку.

Мінула трохі часу, і над няшчасным Бэтлеемам спусьцілася іншая ноч – ноч пякельнай цямрэчы, ноч крывавай цемры, ноч такога жаху і такога гора, якога ніколі не выпрабоўваў не толькі Бэтлеем, але увесь сьвет. Бо палілася струменямі кроў няшчасных немаўлятаў віфліемскіх, якія забіваліся, зьнішчаліся праклятымі ваярамі праклятага Ірада, які хацеў сярод забітых немаўлятаў забіць і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста.

О, які жах, аб, якая цемра, о, які невымоўны лямант узьнёсься тады да неба зь Віфлеему! Вы маці, вы ведаеце, як страшна, як невыносна бачыць сьмерць вашых немаўлятаў. Вы можаце сабе прадставіць, што дзеялася ў сэрцах няшчасных маці, на вачах якіх заколвалі ваяры Іраду няшчасных немаўлятаў, рэзалі ім горла, разьбівалі аб камень галоўкі іх. Яны рыдалі і лямантавалі такім страшным лямантам, які узышоў да самога пасаду Боскага. Яны дзёрлі свае валасы, разьдзіралі вопратку сваю, біліся галявой аб сьцяны або распасьціраліся на зямлі і біліся галявой аб зямлю. Бо нават мы, чуючы аб гэтым жаху, не можам не плакаць, сьлёзы цякуць зь вачэй нашых.

А гэтая страшная падзея было за некалькі сот гадоў прадказанае сьвятым прарокам Ераміі, які так кажа: “Голас у Раме чуцен, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца; бо іх няма” (Мц. 2:18)

Рахіль – гэта Богам дадзеная жонка патрыярха Якава, сына Аўраамавая; Рахіль, якая тут, зблізку Бэтлеем, нарадзіла Якаву другога сына, Веніяміна, і тут памерла, і тут пахаваная, і дагэтуль стаіць надмагільле на магіле яе. Калі Рахіль плакала аб дзецях сваіх, калі Рахіль у замагільным сьвеце разьдзіралася і плакала аб нашчадках сваіх, – што ж было ў сэрцах тых бедных маці, лямант якіх за сотні гадоў чуў сьвяты прарок?!

Як, як зьмясьціць у сэрцы нашы гэты жах? Што скажам праклятаму Іраду, які зьдзейсьніў такое вялікае злачынства? О Ірад, пракляты Ірад, служка сатаны, што зрабіў ты!! Навошта праліў кроў немаўлят віфліемскіх?!

Бог ведае навошта, бо крывёй сваёй немаўляты віфліемскія адкупілі жыцьцё Выратавальніка. А пракляты Ірад зьдзяйсьняў волю айца свайго сатаны.

О Ірад, навошта ты зрабіў такую страшную справу? Няўжо ты не разумеў, што нованароджаны немаўля не можа быць табе сапернікам, адабраць у цябе пасад, бо немаўляты не сядзяць на пасадзе? Няўжо жа мала было табе тых дзён, доўгіх дзён, калі сядзеў бы ты спакойна на сваім пасадзе, калі бы не шукаў забіць Выратавальніка?

Чыя ж гэта справа? Навошта Госпад дапусьціў зьдзейсьніцца такому злачынству? Госпад дапусьціў таму, што не была яшчэ сьцёртая галава старажытнага зьмея – сатаны; ён быў яшчэ ў сваёй праклятай сіле, і гэтае страшнае злачынства было справай сатаны. Гэта ён зладзіў зьбіваньне немаўлятаў віфліемскіх – гэта ён, ён, пракляты!

Не ад сябе кажу я так, бо ў Апакаліпсісе ў сьвятога Яна чытаем мы пацьверджаньне слоў маіх. Вось што напісана ў главе 12-й: “І зьявілася на небе вялікая азнака - жанчына, адзетая ў сонца; пад нагамі ў яе месяц, і на галаве ў яе вянок зь дванаццаці зорак. Яна мела ва ўлоньні і крычала ад болю і родавых пакутаў. І другая азнака зьявілася на небе: вось, вялікі чырвоны цмок зь сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі, і на галовах у яго сем дыядэм; хвост ягоны звалок зь неба траціну зорак і кінуў іх на зямлю. Цмок гэты стаў перад жанчынаю, якая мелася радзіць, каб, калі яна народзіць, зжэрці яе дзіця. І нарадзіла яна дзіця мужчынскага полу, якому належыць пасьвіць усе народы жазлом жалезным; і ўзята было дзіця да Бога і да трона Ягонага. А жанчына ўцякла ў пустыню, дзе прыгатавана было ёй месца ад Бога, каб кармілі яе там тысячу дзьвесьце шасьцьдзясят дзён. І адбылася на небе вайна: Міхаіл і анёлы ягоныя ваявалі супроць цмока, і цмок і анёлы ягоныя ваявалі супроць іх, але ня ўстоялі, і не знайшлося ўжо ім месца на небе. А калі цмок убачыў, што скінуты на зямлю, пачаў прасьледаваць жанчыну, якая нарадзіла дзіця мужчынскага полу. І раз'яюшыўся цмок на жанчыну і пайшоў, каб уступіць у бойку зь астатнімі ад насеньня яе, якія захоўваюць запаведзі Божыя і маюць сьведчаньне Ісуса Хрыста.” (Адкр. 12:1-8, 13. 17)

Няўжо гэта не падобна на тое, што зьдзейсьнілася ў Бэтлеем? Няўжо гэты чырвоны цмок у Бэтлеем не імкнуўся пажыраць якое нарадзілася немаўля Хрыста? Вядома, гэтая справа яго рук – яго, праклятага.

Але ці зьвярнулі вы увага на апошнія словы таго, што чытаў я аб ім: што калі не атрымалася старажытнаму зьмею, старажытнаму цмоку пажыраць немаўля, народжанага жанчынай, тады усю злосьць сваю зьвярнуў ён супраць насеньня жанчыны – гэта усе мы, хрысьціяне, палюбіўшыя Хрыста, пайшоўшыя па шляху журботнаму і цеснаму.

Ведайце, ведайце і памятайце, што і вас нікога не пакіне ў супакоі сатана: будзе вас перасьледаваць усё жыцьцё ваша, будзе разьдзіраць, будзе пасылаць беды і няшчасьці, спакушаючы вас усімі цяжкімі спакусамі. Ён будзе заўсёды са сваімі нячысьцікамі увінацца каля вас, спакушаючы вас стала; будзе дамагацца таго, каб вы пакінулі шлях Хрыстовы, пайшлі за ім, каб дзеялі волю не Хрыстову, а яго сатанінскую волю.

Памятайце словы Выратавальніка, сказаныя апосталам: “У сьвеце журботным будзеце; але трымайцеся, бо Я перамог сьвет.

І хоць будуць вас перасьледаваць, будуць мучыць, але мужнейцеся, бо Хрыстос перамог сьвет. Пераможам яго і мы, бо Хрыстос даў нам сілу і крэпасьць пярэчыць усім спакусам, усім паклёпам сатаны. Даў Ён нам хросны знак, даў імя Сваё сьвятое, якім будзем гасіць усе распаленыя стрэлы нячысьціка.

Такім чынам, не бойцеся сатаны, спадзеючыся заўсёды на дапамогу Таго, Хто цяпер нарадзіўся ў віфліемскай пячоры, Хто цяпер прыйшоў на зямлю, каб сьцерці галаву старажытнага зьмея – сатану– крыжам Сваім. Спадзявайцеся на Яго і ідзіце цьвёрдай хадой па вузкім шляху.

Але памятайце, што не трэба быць саманадзейнымі, не трэба выклікацца адвольна на змаганьне зь сатаной, бо ў цяперашнім чытаньні эвангельскім чулі вы, што калі мелася быць зьбіваньне віфліемскіх немаўлят, анёл Госпада зьявіўся ў сьне сьвятому Іосіфу, Абручніку Сапраўды Дзевы Марыі, і загадаў зьбегчы яму зь Немаўлём і Маці Яго ў Егіпет – загадаў ратавацца уцёкамі ад лютасьці сатаны.

Калі Іосіфу гэта было загадана, калі Самога нованароджанага Хрыста належала павезьці далей, ратаваць Яго ў Эгіпце, ці не значыць гэта, што і нам належыць, калі зьявіцца ў гэтым запатрабаваньне, ратавацца ад лютасьці сатаны.

Ведаем з жыцьцяў сьвятых, ведаем з гісторыі лютых ганеньняў на хрысьціян, што нярэдка япіскапы ўцякалі зь сваіх гарадоў, хаваліся ў горах і лясах, хаваючыся ад ганеньняў, каб мець магчымасьць зь свайго патаемнага сховішча пасылаць пастве сваёй пасланьні, якія умацоўваюць і падбадзёрваюць верных дзеля подзьвігу.

Яны не самі так паступалі, так пераконваў іх Бог і ў снах, і ў бачаньнях сьвятых, загадваючых так паступаць.

Калі Сам Выратавальнік ратаваўся ад Ірада ў далёкім Эгіпце, то і мы не сьмеем быць дзёрзкімі, быць саманадзейнымі, выклікаючыся на барацьбу зь сатаной. Цярпліва павінны знасіць усе тыя цяжкія выпрабаваньні, якія пасылае нам Бог на жыцьцёвым шляху нашым. Павінны несьці крыж, які дае нам Хрыстос, не выдумляючы сваіх крыжоў, не адважваючыся яшчэ дадаваць свае самавольныя пакуты.

Запомніце гэтыя дзьве ночы, якія спусьціліся над Вефлеемам.

Дабрашчасная ноч Нараджэньня Хрыстовага ды будзе для вас сьвятым і сьветлым успамінам, умацоўваючы ва усіх выпрабаваньнях і бедзтвах.

А страшная ноч зьбіваньня віфліемскіх немаўлят ды будзе вам напамінам аб тым, як небясьпечна для нас лютасьць сатаны.

Падумайце аб гэтым і моліцеся Госпаду нашаму і Богу Ісусу Хрысту, ды умацуе вас у гэтай няспыннай бітве зь духамі злосьці паднябеснымі.

Амін.

8 сьнежня 1952