Friday, May 27, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯТЫХ РАЎНААПОСТАЛЬНЫХ КІРЫЛЫ І МЯФОДЗІЯ

11/24 траўня
прат. Сяргей Горбік
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Сёньня мы сьвяткуем памяць сьвятых раўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, настаўнікаў славянскіх. Аб іх апостальскім подзьвігу напісана незьлічоная колькасьць артыкулаў і кніг, творы ва ўсіх галінах мастацтва праслаўляюць іх служэньне Выратавальніку і Ягонай Царкве…
І сёньня жадаецца мне адчыніць прад вамі, упадабаныя браты і сёстры, усю глыбіню подзьвігу сьвятых братоў… Вялікі сэнс подзьвігу служэньня Хрыстовай, які да сёньня працягваецца іх пераймальнікамі і пасьлядоўнікамі.
Мы называем іх настаўнікамі славянскімі… Але ж, ці не было да іх прапаведнікаў хрысьціянства на нашых землях? Безумоўна былі і аб гэтым маем шмат сьведчаньняў у летапісах. Бясспрэчным ёсьць і той факт, што прапаведавалі яны на зразумелай мясцоваму насельніцтву мове. Ды інакш і быць не магло! Хто ж зразумее пропаведзь на чужой і незразумелай мове?! Нават некаторыя кнігі Старога і Новага запавету былі перакладзены на нейкую “славянскую” мову, аб чым гаворыць і жыцьцяпіс сьвятых Кірылы і Мяфодзія…