Friday, November 12, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 7)

Сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
71. Гасподзь, збаў душу маю ад самаспакусы
Збаў аб самаспакусы душу маю, Гасподзь, так і цела маё ад граху пазбавіцца.
Збаў душу маю ад ганарыстасьці бяздумнае і гневу пякельнага, так цела маё спыніць распальвацца і вар’яцець.
Дух плоці сябе творыць, як орган размоўны, як вобраз свой. Бясслоўная і нерухомая плоць да дабра і зла, калі душа не размаўляе.
Не пазнае цела блуду, калі душа да яго не прамовіць. Блуд у сэрцы зьдзяйсьняецца; цела бачным чынам паўтарае сатканае найтонкімі ніцямі ў схованках сэрца.
Сябры мае, глядзіце на жанчыну так, як яна сама на сябе глядзіць, і, падобна каросьце, упадзе завеса спакусы зь вачэй вашых. На усялякае стварэньня ягонымі вачамі глядзіце і не зь жаданьнем блудлівым глядзець распачніце, а зь спачуваньнем.
Гасподзь, асьвяціўшы шлюб, асьвяціў Ты і бясшлюбнасьць. Хто мае мудрасьць і сілу жыцьцё свае, ад Цябе атрыманае, Табе прысьвяціць Ты дабраславіў.