Wednesday, February 3, 2010

БУДЗЕМ ПРАВАДНІКАМІ МІЛАТЫ

“Дабраслаўлю цябе... і будзеш ты ў дабраславенстве.”

(Быц. 12:2)

Дабраслоўце, — кажа апостал Пётр, — ведаючы, што вы на тое пакліканы, каб успадчыньніць дабраславеньне.” (1 Пятр. 3:9) Хто сам атрымаў дабраслаўленьне, той будзе яго перадаваць. Мілата Боская, любоў Боская не застойваюцца ў сэрца: ім уласьціва ісьці далей, і гэтаму сэрцу прызначанае быць правадыром мілаты. Любоў звыш цячэ праз адну душу на іншыя, і гэтая душа, струменячы мілату, ізноў напаўняецца ад таго “патоку Божага поўнага вады” (Пс.64:10)

Так было зь Аўраамам, калі ён вераю падпарадкоўваўся прызначэньню і стаў айцом усіх вернікаў. Так было са шматлікімі старазапаветнымі і новазапаветнымі слугамі Божымі. Таму жа прызначэньню павінны падпарадкоўвацца і мы — прызначэньню быць праўдзівымі вернікамі, адкрыць душу шырока, каб успрыняць прыгатаванае ёй дабраслаўленьне ў Хрысьце, напоўніцца ім да краю і праз край, памятая, што гэтае дабраслаўленьне дадзена чалавеку не толькі для сябе, але для перадачы усім яго атачаючым.

І гэтая перадача зьдзяйсьняецца іншы раз і без слоў, ціха, без шуму, тым бесьперапынным, няўхільным уплывам, які дзейнічае ва усякім асяродзьдзі, пры усякіх акалічнасьцях, нягледзячы на супраціў і перашкоды. Дзіця паддасца гэтаму цёпламу адлюстраваньню любові Хрыстовай, і сэрца яго зьвернецца да Выратавальніка; юнак бестурботны спыніцца і задумаецца пры сустрэчы з такім носьбітам дабраслаўленьня; бядняк адчуе удзел незямны і падзякуе Богу. У сям'і такая крыніца мілаты будзе падтрымкай, дапамогай, сьвятлом для усіх. Грэх не ужывецца ў суседзтва зь ёй, і грэшнік адчуе сябе зьбянтэжаным і выкрытым. Мілаты патрабуюць людзі, і даецца яна усякаму, нават самому нямогламу, які, усьведамляючы сваю немач і пустэчу, ідзе да Крыніцы і напаўняецца ад яе.