Tuesday, January 6, 2015

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЯ УСЯЛЕНСЬКАГА ПАТРЫАРХА ВАРФАЛАМЕЯ

+ ВАРФАЛАМЕЙ
З ЛАСКІ БОЖАЙ АРХІЯПІСКАП КАНСТАНТЫНОПАЛЯ,
НОВАГА РЫМУ І УСЯЛЕНСКІ ПАТРЫЯРХ
ЎСЁЙ ПОЎНАСЬЦІ ЦАРКВЫ
МІЛАТА, МІЛАСЭРНАСЬЦЬ І МІР
АД НАРАДЖЭНЬНЯ Ў БЭТЛЕЕМЕ
ЗБАЎЦЫ ХРЫСТА
Узлюбленыя ў Госпадзе браты і сёстры!
Хрыстос спускаецца з нябёсаў, сустракайце
Зьявіўся на зямлі Бог, і адначасова зьявіўся і дасканалы чалавек, адкрыўшы дзіўную каштоўнасць чалавечай асобы. Як людзі сучаснасці, мы асабліва перажываем наш грэшны стан, калі кожны дзень мы бачым разам з Псалмаспеўцам, што «усе заблукалі, усе непрыдатныя: няма тых, хто аказваў дабро, няма ні аднаго» (Пс. 13:3; Рым. 3:12-13).