Saturday, May 21, 2011

АКАФІСТ СЬВЯТОМУ АПОСТАЛУ І ЭВАНГЕЛІСТУ ЯНУ БАГАСЛОВУ

Кандак 1
Абраны Госпадам ад справы рыбацкай на пропаведзь Эвангельля і ад лоўлі рыбы на лоўлю душаў чалавечых у сьвятло праўдзівай веры, вялікі апостал, вучань, сябра і наперсьнік Хрыстовы, умалі адзінага сапраўднага Чалавекалюбца аб душах нашых. Бо Яго Ты ўпадабаў праўдзіва. Ды памілуе нас, просячых тваіх малітваў да Яго і сьпяваючых табе: Радуйся, апостал Ян, наперсьнік Хрыстовы і Багаслоў.
Ікас 1
Анёльскіх сілаў і ўсяго тварэньня Творцу, Уладыку і Госпада, апрануўшага плоць нашу і прыйшоўшага на зямлю дзеля нашага выратаваньня, убачыў ідучага каля мора Галілейскага і паклікаўшага цябе разам з братам тваім, Ян вялебны, у чыне апостальскім, пакінуўшы сеткі рыбацкія і бацьку твайго ў караблі, няўхільна ад часу таго крочыць у сьлед Выратавальніку. Праз гэта сьпяваем табе так:
Радуйся, праз любоў да Хрыста бацьку па плоці пакінуўшы; радуйся, Хрыстом Нябеснага Айца атрымаўшы.
Радуйся, сьвет і ўсе прыкрасы ягоныя адкінуўшы; радуйся, даброты нябесныя ва ўзнагароду атрымаўшы.
Радуйся, духам плоць цалкам скарыўшы; радуйся, дух твой Упадабанаму Настаўніку твайму Ісусу ў пакоры прынёсшы.
Радуйся, апостал Ян, наперсьнік Хрыстовы і Багаслоў.

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЯНА БАГАСЛОВА

сьвяціцель Лука (Война–Ясянецкі)
О якое вялікае, о якое праслаўленае імя умілаванага вучня Гаспода нашага Ісуса Хрыста – Апостала і Эвангеліста Яна Багаслова.
Я думаю, што калі Гасподзь наш Ісус Хрыстос назваў Свайго Папярэдніка і Хрысьціцеля найбольш вялікім зь усіх народжаных жанчынамі, то усьлед за гэтым найбольш вялікім трэба было б паставіць умілаванага вучня Гаспода Ісуса, а ўсьлед за ім вялікага Першавярхоўнага Апостала Паўла.
Бязьмерна велізарная справу зьдзейсьнілі усе Апосталы Хрыстовы: яны увайшлі ў змаганьне, у сьмяротнае змаганьне зь цемрай стагодзьдзя гэтага. Яны разагналі гэту цемру – цемру паганскую, цемру страшную – цемру незьлічоных грахоў.
Яны усё, акрамя умілаванага Госпадам Яна Багаслова, скончылі жыцьцё сваю сьмерцю пакутніцкай. Яны зацьвердзілі Крыж Хрыстовы над усім сусьветам. Яны спынілі паганскі бруд і цемру, першым чынам і больш за усё – сьвятыя Эвангелісты Мацей, Марк, Лука і Ян.

ПАМЯЦЬ СЬВЯТОГА АПОСТАЛА І ЭВАНГЕЛІСТА ЯНА БАГАСЛОВА

8/21 траўня
Годная сьмерць гэтага сьвятога апостала і эвангеліста, - наперсьніка, нявіннага і умілаванага вучня Хрыстовага Яна Багаслова сьвяткуецца ў дваццаць шосты дзень верасьня месяца; пад гэтым лікам і зьмешчана яго жыцьцё. У цяперашні ж дзень зьдзяйсьняецца успамін ягонага сумленнага праху, водару і цудам зыходзіўшымі ад труны ягонай.
Калі сьвяты Ян Багаслоў дажыў да стогадовага узросту, шмат папрацаваўшы ў пашырэньні дабравесьця Хрыстовага, то разам зь сямю вучнямі сваімі выйшаў з горада Эфэсу і загадаў ім выкапаць яму крыжападобную магілу, у якой ён і прыгатаваўся памерці, лёгшы ў яе, яшчэ быўшы жывым (як апавядаецца пра гэта ў жыцьці ягонам). Хрысьціяне, якія жылі ў горадзе Эфэсе, пасьля сьмерці апостала, раскапалі магілу яго, аднак не знайшлі цела апостала; аплакаўшы ягоны годны спачын, яны вярнуліся ў горад і потым часта прыходзілі на магілу апостала і узносілі там руплівыя малітвы да Бога, заклікаючы сабе на дапамогу і малітоўную абарону прад Богам сьвятога Яна Багаслова, Пры гэтым кожны год у гэты дзень і месяц ад труны апостала зыходзіў як бы нейкі тонкі прах, што дзеяў вылячэньні. Вернікі зьбіралі гэты прах і лекавалі ім розныя хваробы і нямогласьці. Таму і увайшло ў звычай сярод вернікаў у гэты дзень, гэтак жа як і ў месяц верасень, усхваляць і праслаўляць сьпевамі гэтага вялікага дагаджальніка Боскага, умілаванага Богам больш усіх іншых сьвятых апосталаў. Па малітвах ягоных ды даруе і нам Гасподзь вылячэньне ў хваробах нашых душэўных і цялесных і ды удастоімся і мы быць прыемнымі і умілаванымі Хрысту Богу нашаму.

Пераклад “Беларускай Аўтакефаліі” паводле “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага