Sunday, December 11, 2011

АБ ЦУДАТВОРНІЦТВЕ Ў СУБОТУ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
У Эвангельлі часта распавядаецца пра тое, як Хрыстос здзейсьніў той ці іншы цуд у суботні дзень і гэтым выклікаў зьдзіўленьне адных, абуранасьць іншых і вялікую, глыбокую радасьць людзей простых, якія не задумваліся над парушэньнем Ім закону, а цешыліся аб тым, што Бог, як бы парушаючы закон, можа быць, выяўляе бясконцую Сваю літасьць, Свой удумлівы клопат пра людзей. І перад намі устае пытаньне: чаму Хрыстос у суботні дзень, як бы ў парушэньне старажытнага заканадаўства, зьдзяйсьняе Свае справы міласэрнасьці? І чаму заўсёды гэтыя справы міласэрнасьці зьяўляюцца цудам вылячэньня цела і, разам з гэтым, цудам духоўнага адраджэньня чалавека? Няўжо Хрыстос зьдзяйсьняе Свае справы міласэрансьці, выяўляе Боскую ўладу прабачаць грахі, Боскую сілу рабіць чалавека суцэльным да канца, у душы, у целе, ва усім — у суботні дзень для таго толькі, каб выклікаць зьдзіўленьне?..

ЗВЫШГОДНЫ ЯФРЭМ СІРЫН. АБ ПОСЬЦЕ

 “Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня.” (2 Кар. 6:2). Надышоў цяпер час, у які прымаюцца малітвы і просьбы.
Царства Боскае цяпер блізка да кожнага, хто служыць Богу ў праўдзе, бо надышлі дні чыстага посту для таго, хто сапраўды ў чысьціні посьціць.
Такім чынам, упадабаныя, будзем трымаць пост гэты са старанасьцю і з чыстым сэрцам, бо ён салодкі й прыемны для жывучых гэтыя дні сьвята. Гэты сьвяты пост ужываецца для барацьбы зь сатаной, бо без посту і малітвы ніхто няздольны перамагчы злога. Гэты пост ужываецца, упадабаныя, каб прасіць і вымольваць міласэрнасьць у Усядобрага і Міласэрнага, Які не адпрэчвае просячага. Гэты пост, упадабаныя, адчыняе браму нябесную, бо ўздымае нас зь зямлі й узносіць у вышыню.