Friday, April 22, 2011

АКАФІСТ ПАКУТАМ ХРЫСТОВЫМ

Кандак 1
Слаўны Ваявода й Гасподзь зямлі  нябёсаў! Пабачыўшы Цябе, несьмяротнага Ўладара, памёршага на крыжы, твар стварэньняў зьмяніўся, нябёсы жахнуліся і падмуркі сусьвету захісталіся. Я ж зь удзячнасьцю пакланяюся Тваёй дзеля мяне пакуты і малюся з разбойнікам: “Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!”
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!
Ікас1
Памятаючы падзеньня анёлаў, Ты не прыняў анёльскае выявы, а, зьяўляючыся Богам, зрабіўся дзеля мяне чалавекам і гэтак ажывіў памёршага чалавека сваім жыватворчым Целам і сваёй жыватворчай Крывёй. Таму дзякуем Табе за любоў нявымоўную і сьпяваем ў гонар Цябе сутонна:
Ісус Божа, Любоў адвечная, Ты ўсямоцна сусьвет палюбіў; Ісус, Ты пакінуў анёлаў у нябёсах і сышоў да людзей.
Ісус, Ты людзьмі запоўніў месца адышоўшага хору анёльскага; Ісус, Ты роўнымі зрабіў людзей і анёлаў.
Ісус, Ты людзей абагавіў Тваімі боскімі таямніцамі; Ісус, Ты накарміў нас анёльскаю ежаю.
Ісус, Ты – сапраўдная мана; Ісус, Ты – Хлеб, што сышоў зь нябёсаў.
Ісус, Ты – не здраджваючая апора сэрцам нашым; Ісус, Ты – сілкаваньня, што ніколі не канчаецца.
Ісус, Ты – несьмяротнасьць сусьветная; Ісус, Ты – асалода вечная.
Ісус, Бог мой, памяні мяне ва ўладарстве Тваім!

ПАКУТНАЯ ПЯТНІЦА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
Мы, людзі, усю нашу надзею пасьля Бога усклалі на абарону Багародзіцы. Мы гэтыя словы паўтараем часта, яны нам сталі звыклыя. А разам з гэтым, перад тварам таго, што зьдзяйсьнялася учора і сёньня, гэтыя словы неспасьціжна страшныя. Яны павінны уяўляць ці дзіўную веру ў Багародзіцу, ці уяўляюць насамрэч, што мы не глыбока перажылі на працягу свайго жыцьця гэты заклік да дапамогі Боскай Маці.
Перад намі труна Госпада. У гэтай труне чалавечым целам бачны нам шматпакутны, скатаваны, змучаны Сын Дзевы. Ён памёр; памёр не толькі таму, што калісьці нейкія людзі, напоўніліся злосьцю, Яго загубілі. Ён памёр з-за кожнага зь нас, дзеля кожнага зь нас. Кожны зь нас нясе на сабе дзель адказнасьці за тое, што здарылася, за тое, што Бог, не церпячы адпадзеньня, сіроцтва, пакуты чалавека, зрабіўся таксама Чалавекам, увайшоў у вобласьць сьмерці і пакуты, за тое, што Ён не знайшоў той любові, той веры, таго водгуку, які выратаваў бы сьвет і зрабіў немагчымай і непатрэбнай тую трагедыю, якую мы завём Пакутнымі днямі, і сьмерць Хрыстову на Галгофе.

СЫНАКСАР У СЬВЯТУЮ ВЯЛІКУЮ ПЯТНІЦУ

Верш на раскрыжаваньне:
Ты, Божа, жывы – і забіты на дрэве;
О, аголены труп – і Сын Жывога Бога.
Верш на разбойніка, раскрыжаванага з Хрыстом:
Разбойнік адчыніў зачыненую браму раю;
Ён уставіў ключ – малітву: Памяні мяне!
У сьвятую і Вялікую Пятніцу мы зьдзяйсьняем чын успаміну сьвятых, выратавальных і страшных пакут Госпада і Бога і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста, якія Ён добраахвотна зьведаў за нас. Зьнявага, зьбіваньні, аплявухі, зьнеслаўленьні, насьмешкі, баграніца, кій, губка, воцат, цьвікі, дзіда, і пасьля усяго гэтага Крыж і сьмерць, — усё гэта мела месца ў пятніцу.